Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Помнік у Курапатах створаны беларускім народам

(Заява)

У Курапатах каля Менска пахаваны ахвяры расейска-бальшавіцкага тэрору супраць беларускага народу. Больш за 200 тысячаў невінаватых людзей былі забіты катамі НКВД у 1930-х – 1941 г.г. толькі ў гэтым месцы.

Доўгія дзесяцігоддзі акупацыйная ўлада хавала праўду пра гэтае злачынства, спрабавала зьнішчыць пахаваньні ў Курапатах. Цяперашні прамаскоўскі марыянэткавы рэжым Лукашэнкі па загадзе Масквы працягвае гэтую амаральную і блюзьнерскую палітыку. Але беларускі народ даведаўся праўду аб трагедыі ў Курапатах і з 1988 года пачаў пабудову Народнага Мэмарыялу на магілах расстраляных пакутнікаў. Галоўным элемэнтам кампазіцыі Мэмарыялу зьяўляецца Крыж, сотні крыжоў усталяваныя на магілах. Беларускія патрыёты на працягу гадоў бароняць Мэмарыял ад актаў вандалізму і атакаў антынароднага рэжыму, які не аднойчы спрабаваў зьнішчыць магілы і крыжы.

Мы вельмі ўдзячныя грамадзянам іншых дзяржаваў, якія прыходзяць у Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў генацыду беларускага народу. Мы ўдзячныя дыпляматычным прадстаўнікам, якія наведваюць Курапаты і ўскладаюць вянкі ад сваіх народаў.

Але нас трывожаць пэўныя факты. 2 лістапада сёлета група амбасадараў эўрапейскіх краінаў наведала Курапаты. Пасьля ўскладаньня вянка ад краінаў Эўразьвязу амбасадар ФРГ сп. Марцін Гэкэр заявіў, што трэба заняцца ўсталяваньнем у Курапатах помнікаў ад народаў розных краінаў у знак памяці. Марцін Гэкэр запрасіў прысутных амбасадараў сустрэцца ў сьнежні сёлета і абмеркаваць праекты помнікаў.

Перш за ўсё мы нагадваем, што ў Курапатах ужо існуе цэльны ў вобразным і фармальна-кампазіцыйным сэнсе помнік – Народны Мэмырыял “Лес Крыжоў”. Усталяваньне новых памятных знакаў павінна адпавядаць вобразнаму і фармальна-кампазіцынаму ладу Мэмарыяла. Ёсьць канкрэтныя прыклады захаваньня суладдзя пры ўсталяваньні такіх памятных знакаў: мэмарыяльны знак “Ад амэрыканскага народу народу Беларусі дзеля памяці”, Крыж ад польскага грамадзтва і Помнік ад Габрэйскага таварыства ў памяць ахвяраў.

Для беларускага народа Курапаты сталі сымвалам змаганьня супраць антычалавечай палітыкі расейскай імпэрыі. Для беларусаў гэтае змаганьне не завершанае. Расея і сёньня праз свой уплыў на рэжым Лукашэнкі праводзіць палітыку этнацыду і татальнай русіфікацыі беларусаў з мэтай захопу тэрыторыі і людзкіх рэсурсаў нашай краіны. Гэтую палітыку мы ацэньваем як злачынства супраць чалавецтва, заснаванае на фашыстоўскай ідэалёгіі. Мы назіраем, аднак, як кіраўніцтва і дыпляматы Нямеччыны пасьлядоўна праводзяць палітыку “разуменьня” інтарэсаў пуцінскай Расеі ў Беларусі.

Мы памятаем, як ў лістападзе 2004 г. амбасадар ФРГ сп. Фрык наведаў Курапаты і публічна заявіў, што “беларускі народ павінен цалкам падзяліць адказнасьць за ўсе, у тым ліку і негатыўныя старонкі савецкай гісторыі”. Паводле гэтай заявы, беларускія ахвяры расейска-савецкага тэрору павінны несьці роўную адказнасьць за гэты тэрор разам з забойцамі. Абсурдная і блюзьнерская заява дзяржаўнага прадстаўніка Нямеччыны выклікала абурэньне беларускага грамадзтва. Аднак, на звароты пратэсту і патрабаваньні дэзывуіраваць заяву сп. Фрыка, накіраваныя ў амбасаду ФРГ і Бундэстаг, беларусы нават не атрымалі адказу. Мы разумеем такія заявы і паводзіны як афіцыйную пазіцыю палітычнага кіраўніцтва Нямеччыны.

У сувязі з гэтым мы пратэстуем супраць таго, каб амбасадар Нямеччыны (альбо іншы прадстаўнік Нямеччыны) кіраваў дзейнасьцю па стварэньню і ўсталяваньню ў Курапатах памятных знакаў і помнікаў ад замежных народаў.

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
12 лістапада 2006 г.
Менск

12/11/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024