Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Тадэвуш Рэйтан

(1742 (ахрышчаны 20.8), в. Грушаўка (цяпер Ляхавіцкі раён) — 8.8.1780, в. Грушаўка).

Галоўныя рысы яго характару — гарачы патрыятызм і надзвычай высокае пачуцьцё ліцьвінскага гонару — на ўсю поўніцу выявіліся яшчэ ў раньнім юнацтве ў Віленскім калегіюме айцоў-езуітаў.

Ужо тады яны, гэтыя рысы, няраз рабіліся прычынаю сьмешных, трагікамічных, а часам і драматычных падзеяў і ўчынкаў. Калі, да прыкладу, шкаляры, падзяліўшыся на “ліцьвінаў” ды “маскалёў”, гулялі ў вайну, і Тадэвушу выпадала быць “ліцьвінам”, ён заўсёды апынаўся ў ліку пераможцаў. Затое, калі ў выніку лёсаваньня мусіў ваяваць на баку “маскалёў”, мог саступіць нават найслабейшаму суперніку-“ліцьвіну”. Праз колькі гадоў Рэйтан убачыць у доме сваёй нявесты партрэт расейскага імпэратара Пятра І і адразу абвесьціць пра намер адмовіцца ад шлюбу.

Тым часам дзяржаўны лёс радзімы нашых продкаў апынуўся пад пагрозаю. Расея бясконца ўмешвалася ўва ўнутраныя справы Вялікага Княства Літоўскага яшчэ з часоў Паўночнай вайны і таго самага Пятра І. Патрыятычныя сілы стварылі ў 1768-м узброенае аб’яднаньне, вядомае як Барская канфэдэрацыя, і цягам чатырох гадоў імкнуліся пазбавіцца ад ганебнага расейскага пратэктарату. Усе гэтыя гады Рэйтан зь пераменным посьпехам ваяваў ў шэрагах канфэдэратаў.

1772 год стаўся для дзяржавы чорным. Расея, Аўстрыя і Прусія ўчынілі першы падзел Рэчы Паспалітай. Усходнія беларускія землі апынуліся ў кіпцюрах дзьвюхгаловага арла. Пад ціскам Расеі ды яе хаўрусьнікаў вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст даў згоду сабраць сойм, каб узаконіць падзел.

На Наваградзкім павятовым сойміку пасламі ў Варшаву аднагалосна абіраюць Рэйтана і ягонага сябра Самуэля Корсака. Яны атрымліваюць катэгарычную інструкцыю: патрабаваць безумоўнай эвакуацыі расейскіх войскаў з абшару ВКЛ.

Наваградзкія прадстаўнікі спадзяюцца, што з такімі наказамі на сойм накіроўваюцца ўсе дэпутаты. І — жорстка памыляюцца. З соймавых паслоў ад Вялікага Княства Рэйтана й Корсака падтрымліваюць адзінкі. Большасьць або запалоханая, або купленая. Рэйтану толькі за згоду пакінуць залю паседжаньняў таксама прапануюць 2 тысячы дукатаў. У адказ ён выхоплівае шаблю.

Асабліва драматычны характар падзеі набываюць у часе патрыятычнай прамовы Самуэля Корсака, у якой той выкрываў дэпутатаў-здраднікаў. Не чаючы заканчэньня выступу, яны пачалі выходзіць з залі. У адказ Рэйтан лёг крыжом перад выхадам і закрычаў: “Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!” Аднак тых, хто прадаў гонар і сумленьне, спыніць было немагчыма.

Назаўтра ў соймавай бальшыні зноў паўстала праблема, як выдаліць Рэйтана і яго прыхільнікаў з залі. Іх, дарэчы, засталося ўсяго паўтара дзясятка. Тады расейскі пасол Штакельбэрг выставіў вялікаму князю і каралю ўльтыматум: альбо безумоўнае падпарадкаваньне, альбо ўвядзеньне ў Варшаву 50-тысячнага расейскага войска. Манарх пакорліва апусціў галаву.

Даведаўшыся пра здраду караля, залю пакінулі ўсе абаронцы незалежнасьці, апрача Рэйтана, Корсака і менскага дэпутата Багушэвіча. Тадэвуш адмовіўся ад ежы, або, кажучы сучаснай моваю, абвясьціў галадоўку…

Ёсьць зьвесткі, што ў тыя дні па варшаўскіх вуліцах за Рэйтанам хадзілі наёмныя забойцы. Ад сьмерці яго ратаваў набыты велізарны маральны аўтарытэт, а таксама моцная ахова, якую выдзеліў нязломнаму ліцьвіну ўражаны яго мужнасьцю прысутны на сойме прускі генэрал Лентулюс.

Неверагоднае псыхалягічнае напружаньне не мінулася бясьсьледна. Рэйтан апынуўся ва ўладзе цяжкай разумовай хваробы. Рэшту жыцьця яму было наканавана бавіць у роднай Грушаўцы ў флігелі з закратаванымі вокнамі. 8 жніўня 1780 году да маёнтку пад’ехаў экіпаж, зь якога выйшаў расейскі афіцэр. Тадэвуш матлянуўся да вакна і, разьбіўшы шыбіну, сьмяротна параніў сябе вострай шклінаю. Яму ішоў 38-мы год…

Вяртаньне трагічнай постаці Рэйтана ў нашу гістарычную сьвядомасьць адбылося толькі ў 1990-я гады. Штогод у Грушаўцы ладзіцца фэст памяці героя. Людзей з лукашэнкаўскай палаты прадстаўнікоў ці з савету рэспублікі там ні разу не заўважалі.

Уладзімер Арлоў

10/8/2006 › Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024