Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэгістрацыя Фронтy

(Урывак з успамінаў)

Нягледзячы на тое, што Народны Фронт утварыўся ў 1988 годзе, даволі доўгі час камуністычныя ўлады адмаўляліся яго афіцыйна рэгістраваць. Займацца рэгістрацыяй Фронта ўзяўся адзін з намесьнікаў старшыні Юры Хадыка.
Час ішоў, а справа ня рухалася. Масавая і адзіная на той час палітычная арганізацыя ня мела юрыдычнага статусу. Ужо адбыўся першы шматтысячны Чарнобыльскі Шлях, была адкрыта праўда пра Чарнобыль. Фронт жыў і дзейнічаў. Была ўтворана Чарнобыльская камісія Беларускага Народнага Фронту, якую ўзначаліў Генадзь Грушавы. Міжнародны аўтарытэт і вядомасьць Фронта ўзрасталі. Чарнобыльская камісія Фронта пачала пасьпяхова дзейнічаць. Беларускіх дзяцей запрашалі на аздараўленьне ў розныя заходнія краіны. Савецкай дзяржаве ніякага даверу з боку гэтых краінаў не было. Давяралі толькі Фронту. А Фронт на гэты час усё яшчэ ня быў зарэгістраваны і юрыдычнага статусу ня меў.
Раптам мы даведаліся, што Генадзь Грушавы зарэгістраваў сваю арганізацыю, узяўшы фронтаўскі назоў “Дзеці Чарнобыля”. Скарыстаўшы аўтарытэт Фронта, ён паступова адыйшоў ад Фронта і пачаў самастойную дзейнасьць.
Пытаньне аб рэгістрацыі ўзьнімалася ледзь ні на кожным паседжаньні Ўправы Фронта, але зь месца ня рушылася нічога. А потым спадар Хадыка зрабіў заяву, што, маўляў, у сучасных умовах зарэгістраваць Фронт немагчыма.
Пазьняк пачаў падбіраць іншых людзей, якія б выканалі задачу. Аднойчы да мяне зьвярнулася дэпутат Вярхоўнага Савета Галіна Сямдзянава з прапановай узяцца за гэтую справу. Я пагадзілася.
Справа была няпростая. Сфармавалася група, у якую ўвайшлі яшчэ Вера Чуйко і Уладзімер Анцулевіч.
Найперш мы зрабілі візыт у Мін’юст каб высьветліць прычыны адмовы ў рэгістрацыі Фронта. І тут высьветлілася, што супрацоўнікі Мін’юста, аказваецца, “вельмі хацелі б нас зарэгістраваць”. Але ж, паглядзіце, маўляў, самі. Ці ж можна такія дакуманты разглядаць і вынесьці станоўчае рашэньне. Па-першае, яны былі зроблены надзвычай неахайна, па-другое, не былі выпраўленыя заўвагі Мін’юста. Датаго ж (як паведаміў нам адзін супрацоўнік Мін’юста) спадар Ю. Хадыка падчас перамоваў паводзіў сябе надзвычай груба, нават замахваўся крэслам на супрацоўнікаў.
Мы пераглянуліся: верыць яму мы не зьбіраліся. Але прагледзеўшы дакуманты, якія спадар Хадыка прадставіў у Мін’юст, пераканаліся, што сапраўды, зарэгістраваць арганізацыю па гэтых дакумантах было немагчыма. Выглядала ўсё вельмі дзіўна. Не абмяркоўваючы доўга гэтае пытаньне, распачалі працу. Хутка ўсе дакуманты, якія патрэбныя былі для рэгістрацыі, былі дапрацаваныя.
Тады Мін’юст выставіў патрабаваньне прадставіць Праграму Фронта. Закон гэтага не прадугледжваў. Было зразумела, што прадстаўляць Праграму бессэнсоўна, гэта пацягне бясконцыя “папраўкі” Мін’юста, які прадстаўляў інтарэсы ўладных камуністаў. Справа з тупіку ня выйдзе. Мы запярэчылі: Праграма была апублікаваная ў друку, і па закону — гэтага дастаткова. Ведаючы, што апублікаваць Праграму было на той час немагчыма, чыноўнік з радасьцю ўчапіўся за гэты аргумант: “Вельмі добра. Прынясіце мне хоць адзін экзэмпляр газэты, дзе была надрукавана вашая Праграма. Гэтага тады сапраўды будзе дастаткова.”
— Добра, — пагадзіліся мы, — заўтра нараніцы вы атрымаеце газэту, — і абмяняўшыся нацягнутымі ўсьмешкамі, выйшлі з кабінэту.
Мы былі ў жаху: дзе ж узяць гэты “хоць адзін экзэмпляр” газэты з Праграмай Фронта, калі яго не існуе ў прыродзе?
Але нічога ня зробіш: зарэгістраваць Фронт трэба, ня гледзячы ні на якія перашкоды. Кропка.
Заставалася адзінае спадзяваньне на зарэгістраваную газэту “Навіны БНФ”, заснавальнікам якой быў Зянон Пазьняк. Яна друкавалася за межамі Менска. Гэта значыць, трэба было тэрмінова зьбірацца і за ноч зрабіць гэты “хоць адзіны экзэмпляр”.
Мая задача заключалася ў тым, каб назаўтра не сьпяшаючыся, спакойна прыйсьці ў Мінюст і раўнадушна пакласьці газэту на стол чыноўніка. Астатнія павінны былі займацца самой газэтай, ня спаць ноч, але прывезьці яе нараніцы ў Менск.
Менавіта так і здарылася. (Як удалося за ноч зрабіць, аддрукаваць і прывезьці ў Менск газэту – друкарская тэхніка ж тады была вядома якая – гэта асобнае фантастычнае апавяданьне). На раніцы я аднесла ў Мін’юст газэту, паказваючы відам: “Ну бачыце, мы выконваем свае словы. Цяпер выконвайце свае і вы.” У Мін’юста не засталося выхаду.
Праз нейкі час мы атрымалі Пасьведчаньне аб рэгістрацыі Фронта.

Галіна Пазьняк
1998 г., Варшава

22/7/2006 › Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2006
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024