Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Памяць пра бязьвінныя ахвяры расейскага НКВД

25 чэрвеня 2006 г. адбылося традыцыйнае мэмарыяльнае мерапрыемства ў памяць ахвяраў расейска-бальшавіцкага тэрору ў г. Ігумене.

Пасьля пачатку наступу гітлерскай Нямеччыны 22 чэрвеня 1941 г. маскоўскі акупацыйны рэжым пагнаў калёну палітычных вязьняў (беларусаў, летувісаў, палякаў) з менскай турмы ў бок Расеі. Пасьля таго, як вязьні правялі ноч у турме г. Чэрвеня (былы г. Ігумен), 24 чэрвеня 1941 г. расейскія каты вывелі іх за горад і ў лесе ўрочышча “Цагельня” расстралялі некалькі сотняў чалавек. Толькі некалькім асобам удалося цудам выратавацца. Цяпер тут, абапал дарогі, якая праходзіць праз лес, у памяць ахвяраў усталяваныя крыжы памяці. Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя сябрамі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, прадстаўнікамі польскага і летувісцкага грамадзтва.

25 чэрвеня 2006 г. традыцыйнае мэмарыяльнае мерапрыемства ў памяць ахвяраў расейска-бальшавіцкага тэрору было арганізаванае і праведзенае Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і моладзь.
Мерапрыемства адбывалася ў урочышчы “Цагельня”, дзе былі растраляныя палітычныя вязьні. Удзельнікі мерапрыемства прайшлі ўрачыстым шэсьцем ад беларускага крыжа да польскага і далей да летувісцкага. Каля кожнага крыжа адбыўся мітынг. Выступілі сябры Сойму Партыі Алесь Чахольскі і Пятро Шашкель, старшыня Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Зінаіда Тарасевіч, а таксама сп. Мая Кляшторная. Удзельнікі ўпрыгожвалі мэмарыяльныя месцы кветкамі, запальвалі сьвечкі, маліліся.
Мерапрыемства адбывалася пад лёзунгамі: “Беларуская Салідарнасьць – наш супраціў расейскай акупацыі” , “Абаронім Беларусь ад расейскага імпэрыялізму”. Над удзельнікамі луналі нашыя сьвятыя нацыянальныя сымвалы: Бел-чырвона-белы сьцяг і гэрб Пагоня. На пачатку і на заканчэньне ўдзельнікі прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.
Удзельнікі мерапрыемства таксама наведалі турму, дзе вязьняў утрымлівалі перад растрэлам.
Напярэдадні, 24 чэрвеня 2006 г., урачыстыя мэмарыяльныя мерапрыемствы ладзілі прадстаўнікі польскага і летувісцкага грамадзтва.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
26 чэрвеня 2006 г.

26/6/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2006
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь