Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Імёны Свабоды: Міхал Валовіч

18.6.1806, маёнтак Парэчча (цяпер Слонімскі раён) — 2.8.1833, Горадня

У адзін з жнівеньскіх дзён 1833 году віленскі губэрнатар князь Далгарукаў дыктаваў сакратару рапарт у Санкт-Пецярбург. Там паведамлялася, што ў Горадні “со всей возможной торжественностью и при большом стечении народа” пакараны сьмерцю на шыбеніцы асабліва небясьпечны злачынца.

Цела павешанага ўначы перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не магло быць адшуканае і ня сталася б месцам таемных набажэнстваў. Небясьпечны злачынца зваўся Міхалам Валовічам.

Нашчадак старажытнага ліцьвінскага роду, які даў Айчыне не адну выбітную асобу, выхаванец Віленскай alma mater, блізкі сябра славутых філяматаў і філярэтаў, у 1831-м ён разам зь лепшымі людзьмі краю ўзяў у рукі зброю. У чыне капітана кавалерыі Міхал ваяваў у паўстанцкім корпусе генэрала Гелгуда. Расейскі ўрад кінуў супроць змагароў блізу 150 тысячаў рэгулярнага войска…

Шмат каму з былых інсургентаў даў прыстанак Парыж. Там Валовіч стаў сябрам таварыства Літоўскіх і Рускіх земляў. Удзельнікі гэтай патрыятычнай арганізацыі лічылі, што паўстаньне 1830-31 гадоў скончылася паразай, бо ня мела “чалавекалюбівай мэты”. Дасягнуць дэмакратычнага і справядлівага грамадзкага ладу яны спадзяваліся праз агульнаэўрапейскую рэвалюцыю. Міхал Валовіч зь сябрамі ўступіў у шэрагі таемнага Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супроць эўрапейскіх манархаў.

Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх землях былі канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў. Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам слонімска-наваградзкай акругі.

Пакінуўшы спакойнае жыцьцё ў Парыжы, ён праз два тыдні нелегальна дабраўся да роднай Слонімшчыны. Удвух з сваім намесьнікам Яцкевічам Міхал меў два рэвальвэры і 55 рублёў. Базаю партызанскага аддзелу зрабілася закінутая смалакурня ў адным з бацькавых фальваркаў. Праз колькі дзён у аддзеле налічвалася ўжо 11 шляхціцаў і сялянаў. Не дачакаўшыся сыгналу зь Вільні, Валовіч пачаў самастойныя дзеяньні. У адзін толькі Слонімскі павет улады сьцягнулі супроць дзясятка “бунтаўнікоў” болей за тысячу карнікаў…

Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні Міхал Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. На допытах нікога з паплечнікаў не назваў. Сучасныя дасьледнікі здолелі дакладна вызначыць месца, дзе ён апошні раз бачыў неба. Яно знаходзіцца ў Горадні паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў. Калі-небудзь там абавязкова зьявіцца помнік.

18 чэрвеня, у дзень 200-годзьдзя нараджэньня Міхала Валовіча, я раскажу пра яго сваім сынам.

Радыё Свабода, Уладзімер Арлоў, Менск

18/6/2006 › Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2006
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь