Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Радаўніца ў Курапатах

На Радаўніцу ва ўрочышча Курапаты, дзе ў 1930—1940-я гады карнікі НКВД расстралялі сотні тысяч чалавек, прыходзяць людзі ўшанаваць памяць сваіх рэпрэсаваных продкаў. Большасьць зь іх ня ведае магілаў сваіх расстраляных родных, і таму яны нясуць кветкі й ставяць сьвечкі да безыменных курапацкіх крыжоў. Урочышча сёньня наведала карэспандэнтка “Свабоды” Ганна Соусь.

Пад’яжджаючы да ўрочышча Курапаты, я хвілін пятнаццаць не магла заехаць на кальцавую дарогу — міліцыянты ўсё перагарадзілі, паколькі па дарозе праяжджаў Аляксандар Лукашэнка.

Картэж прэзыдэнта ля Курапатаў не спыніўся. Але сёньня там было шмат людзей, якія прыйшлі памянуць сваіх рэпрэсаваных продкаў. Спадарыня Іраіда разам з сынам Юр’ем запаліла лямпадку ля курапацкага каменя па сваім забітым бацьку.

(Іраіда: ) “Сумленнага чалавека ня стала. Але такі час быў”.

(Карэспандэнтка: ) “Часта ў Курапаты прыходзіце?”

(Іраіда: ) “Часта ня магу, але на Радаўніцу заўсёды”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці вы маеце зьвесткі, дзе расстралялі бацьку?”

(Юры: ) “У даведцы было напісана, што ў Менску 13 сакавіка 1938 году. Хутчэй за ўсё — тут. Сюды і ходзім. Тут месца ўсенароднай памяці”.

Беларускі актор і тэлевядучы Юры Жыгамонт прыйшоў сёньня ў Курапаты памянуць свайго дзеда, расстралянага ў Расеі.

(Жыгамонт: ) “Калі я хадзіў у архіў КДБ, то там далі паперы, што ён быў расстраляны ў Горкім, цяпер гэта Ніжні Ноўгарад. Забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе. Яго звалі Пётар Мацьвеевіч Жыгамонт”.

Пры канцы 1930-х гадоў сям’я спадара Аляксандра жыла недалёка ад курапацкага лесу ў вёсцы Нялідавічы, і тады яны часта чулі адтуль стрэлы. У 1937 годзе расстралялі бацьку спадара Аляксандра — Станіслава Адамавіча.

(Аляксандар: ) “Мы нават стрэлы чулі, калі тут расстрэльвалі, калі вецярок быў у наш бок. Тут жа дарогу па магілах правялі. А раней тут усё было плотам агароджана, і пасьля вайны таксама”.

Многія людзі прывялі сёньня ў Курапаты сваіх дзяцей, каб распавесьці ім пра гэтае жалобнае месца. Напрыклад, спадар Балбуцкі прыйшоў з сынам:

(Балбуцкі: ) “Мы на нашыя могілкі езьдзілі ўчора. Я — Балбуцкі Іван Мітрафанавіч, працую ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў”.

(Карэспандэнтка: ) “У вас ёсьць рэпрэсаваныя сваякі?”

(Балбуцкі: ) “У нашым родзе такога няма, але ж многа людзей тут іншых. Гэта нашыя людзі”.

Актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Уладзімер Юхо сёньня навязваў на курапацкія крыжы вышытыя ручнікі.

(Юхо: ) “Ручнікі, якімі мы ўпрыгожылі курапацкія крыжы, зрабіла маці актывісткі нашай партыі Галіны Апанасевіч. Мой дзед загінуў у ГУЛАГу, і таму для мяне гэтае месца сьвятое. Я і крыж паставіў па дзеду”.

Я сыходзіла з Курапатаў, а ва ўрочышча ішлі й ішлі людзі, каб памянуць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

(Спадарыня: ) “Мае магілы далёка, таму я прыходжу сюды”.

(Спадарыня: ) “У нас расстраляных родных няма. Мы прыйшлі проста памянуць…”

(Яе дачка: ) “Аддаць даніну павагі ўсім, хто бязьвінна загінуў”.

(Спадарыня: ) “Мы прыйшлі аддаць даніну павагі ахвярам камуністычнага рэжыму. Адчуваем, што гэта наш доўг перад Беларусьсю, перад гісторыяй, перад дзецьмі”.

2/5/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2006
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь