Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чума

19 красавіка 2006 г. Латвійская газэта “Diena” піша пра братэрства і супрацоўніцтва маскоўскага НКВД і нямецка-фашыстоўскіх карніцкіх арганізацыяў.

Аўстрыйскі гісторык Ганс Шафранэк дасьледваў маскоўска-гітлерскае супрацоўніцтва на тэму камуністаў і габрэяў. 27 сьнежня 1939 г. ЦК ВКП (б) прыняў адмысловую пастанову аб высылцы з СССР на “тэрыторыю нямецкіх інтарэсаў” 60 тысячаў камуністаў і габрэяў, якія уцяклі ад фашызму ў “пралетарскі рай”. Большасьць з іх потым загінула ў нямецкіх канцлягерах. Польскі гісторык Г. Нэрлінг-Грудзіньскі прысьвяціў сваю манаграфію трагедыі на фашыстоўска-савецкай мяжы, якая праходзіла па Бугу з 1939 г. Тысячы людзей уцякалі ад фашыстоўскіх рэпрэсіяў на савецкі бок. Там іх сустракаў кулямётны агонь. Многія заставаліся на нэйтральнай паласе і памерлі там ад холаду і голаду. Начальнік НКВД у Львове І. Сяроў (пасьляваенны кіраўнік НКВД СССР) прафэсійна складаў сьпісы антыфашыстаў, нацыяналістаў і габрэяў, дзяліўся сьпісамі з гестапа, дзейнічаў з немцамі разам. З восені 1939 г. у польскім курортным горадзе Закапанэ быў утвораны сумесны навучальны цэнтар НКВД і гестапа. Калегі актыўна дзяліліся набытым досьведам. Адбылося некалькі сумесных канфэрэнцыяў з удзелам вышэйшых афіцэраў. На беразе аднаго з мазурскіх азёраў у лютым 1941 г. адбылася сустрэча рэйхсфюрэра СС Гімлера і наркома НКВД Бэрыі. “Друзья” распрацоўвалі далейшыя пэрспэктывы супрацоўніцтва. Латышскія патрыёты добра памятаюць, як пасьля савецкай акупацыі краіны дзейнічалі ў іх закапанскія выпускнікі з НКВД.

Наш камэнтар: Галоўная розьніца паміж фашызмам гітлерскім і фашызмам маскоўскім палягае ў тым, што першы быў разгромлены антыгітлераўскай кааліцыяй і асуджаны на Нюрнбэргскім працэсе. А другі існуе і мадыфікуецца дагэтуль (так жа сама як і Маскоўскі Рэйх). Можа на Захадзе гэтага пакуль ня бачаць. Але беларускі народ зноў сутыкнуўся з расейскай фашыстоўскай агрэсіяй супраць нашай краіны. Мадэрновая форма расейскага фашызму (гэбізм) і новая назва НКВД (ФСБ ) не мяняюць антычалавечай і злачыннай сутнасьці гэтых зьяваў. Салідарны антымаскоўскі супраціў народаў, якія пацярпелі ад двух фашызмаў, — шлях паратунку ад чумы ХХІ стагоддзя.

Юрка Марозаў

22/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024