Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Уладзімер Юхо за кратамі

20 сакавіка ў Менску адбыўся суд над сябрам Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Уладзімерам Юхо, затрыманым міліцыяй на выбарчым участку 19 сакавіка.
Рэжым не наважыўся судзіць сп. Юхо за адмову галасаваць за Лукашэнку і спробу вынесьці выбарчы бюлетэнь (у адпаведнасьці з законным правам выбаршчыка). Суддзя Л. Севасцян зачытала заяву міліцыянтаў у суд, у тэксьце якой было пазначана: “На выбарчым участку адбыўся канфлікт паміж гр. Юхо і старшынём выбарчай камісіі. Калі міліцыя вывела гр. Юхо на вуліцу, то ён абражаў супрацоўнікаў міліцыі нецэнзурнымі выразамі і аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі”. Міліцыянты старэйшы лейтэнант Шлык, маёр Цішко і капітан Дудко выступілі ў якасьці ілжэсьведкаў, сьцьвярджаючы, што сп. Юхо лаяўся на іх на вуліцы. Выступілі таксама сьведкі — назіральнікі за выбарамі, якія знаходзіліся на тым участку і бачылі, як старшыня выбарчай камісіі Пётр Краўчук і старэйшы лейтэнант міліцыі Шлык патрабавалі ад сп.Юхо кінуць бюлетэнь у скрыню, а потым вывелі яго з участку. Але суддзя іхныя сьведчаньні “не прыняла да ўвагі” (зразумела, што яна выконвала палітычны загад рэжыму). Рэжым, такім чынам, спрабуе вывесьці з-пад крымінальнай адказнасьці старшыню выбарчай камісіі П. Краўчука і абвінаваціць у хуліганстве і брыдкаслоўі сп. Уладзімера Юхо, 60-гадовага чалавека, акадэмічнага выкладчыка матэматыкі, культурнага беларуса. Адвакат Павел Сапелка патрабаваў спыніць разгляд справы ў сувязі з паказаньнямі сьведкаў, якія абвяргаюць ілжэсьведчаньні міліцыянтаў. Але суддзя адхіліла ягоную заяву і вынесла прысуд: пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ зьвярнулася ў пракуратуру з патрабаваньнем пракурорскага рэагаваньня на парушэньні закону.

Не выпадкова на суд не зьявіўся П. Краўчук. Вядома, што гэтая асоба займае высокую адміністрацыйную пасаду на адным з сталічных прадпрыемстваў. Вядома, што такія начальнікі прызвычаяны беспакарана зьневажаць падпарадкаваных ім людзей. Атрымаўшы загад ад рэжыму “не дапусьціць Народнага Галасаваньня”, начальнік Краўчук паводзіў сабе на выбарчым участку з звычайнай для яго агрэсіўнасьцю. Пасьля нападу на сп. Юхо калегі, аднак, патлумачылі Краўчуку, што ён зьдзейсьніў вельмі сур’ёзнае крымінальнае злачынства, парушыўшы таемнасьць волевыяўленьня выбаршчыка. Цяпер гэты Краўчук недзе хаваецца ад адказнасьці. Але не схаваецца ані ён, ані міліцыянты-ілжэсьведкі, ані ілжэсуддзя Севасцян. Калі абрынецца антынародны рэжым, яны абавязкава прадстануць перад судом і атрымаюць па заслугах паводле Закону за свае злачынныя дзеяньні.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысцьіянскай Партыі – БНФ
20 сакавіка 2006 г.

20/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь