Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Народнае Галасаваньне – выхад з тупіка

26-га лютага газэта “Нью-Ёрк Таймс” зьмясьціла вялікі артыкул пад загалоўкам “Зьвяржэньне апошняга Эўрапейскага экс-савецкага дыктатара.” (Аўтар Steven Lee Myers) У артыкуле напісана: “Адміністрацыя Буша, якая вызначыла рэжым у Беларусі, як “апошнюю тыранію” ў Эўропе, патраціла ў мінулым годзе 11,8 мільёнаў даляраў на прапаганду дэмакратыі і плануе патраціць у гэтым, 2006-ым годзе, 12 мільёнаў даляраў. Фонд Нэшнл Эндаўмэнт фо Дэмокрасі, фінансуемая Кангрэсам грамадзкая арганізацыя для прапаганды свабоды за межамі ЗША, патраціла 2,2 мільёны даляраў у выглядзе 49 грантаў, зьвязаных з выбарамі ў Беларусі.”

Зьвесткі аб тым колькі мільёнаў даляраў дае Амэрыка штогод “палітбізнэсмэнам” ў Беларўсі зьмешчаныя на “сайце” Дзярждэпартаманту ЗША. Дзе зьнікаюць гэтыя грошы дакладна ня адкажуць нават амэрыканцы (што само па сабе выглядае камічна, бо ў Беларусі добра ведаюць, як даляры кантралююцца “апазыцыйнай” агентурай КГБ і як “выкарыстоўваюцца”). Натуральна, што вынік такога фінансаваньня – поўная адсутнасьць вынікаў і паўсюдная імітацыя “апазыцыйнага” працэсу . Апазыцыйны палітбізнэс і карупцыя, зразумела, ня шкодзяць Лукашэнку (наадварот дазваляюць яму час ад часу зрываць маскі з “отморозков” і пускаць у паветра свае філіпікі). Але гэта ўсё вельмі замінае сапраўднаму беларускаму дэмакратычнаму руху і блытае людзей, бо імітатары, як і беларускі дэмакратычны рух, карыстаюцца падобнай антырэжымнай тэрміналёгіяй і ў пэўнай ступені тактыкай. Яскравы прыклад сытуацыі цяпер – адносіны да Народнага Галасаваньня. Не прызнаць рацыі Народнаму Галасаваньню нельга, але рашыцца на яго яны аказаліся няздольнымі. І найперш таму, што прынялі чужыя грошы, а грошадаўцы Народнага Галасаваньня не плянавалі. Тут ня існуе палітычнае волі. Сытуацыя поўная абсурду, але, відаць, нікому ня сорамна. Самы кандыдыты на прэзідэнта заяўляюць, што пераможа фальсіфікацыйная машына Лукашэнкі і самы йдуць у горла гэтай машыны ды яшчэ й людзей заклікаюць “прагаласаваць”. Так марнуецца шанц перакуліць рэжым Лукашэнкі і выкінуць хама з сістэмы выбараў.

Пасьля 2–га сакавіка (які засьведчыў пасіўнасьць масаў і крымінальнасьць рэжыму) трэба зразумець, што грамадзтва не гатовае да барыкадаў, але Народнае Галасаваньне яно можа выйграць.

Для палітыка трэба мець найперш дзьве якасьці: прадбачаньне падзеяў і палітычную волю. Але гэта ніколі не ўратуе становішча калі не валодаць мастацтвам — уменьнем памяняць коней на пераправе. Цяпер якраз (і нажаль) узьнікае такая сітуацыя. Найперш прыняць рашэньне трэба Мілінкевічу (дакладней ягонаму штабу, бо Мілінкевіч сабой не распараджаецца). Што датычыць Казуліна, то малаверагодна каб ён павярнуўся да Народнага Галасаваньня. Кампанію (у схеме пастаўленых задачаў) ён праводзіць практычна без памылак, энэргічна і дакладна. Лубянка ўсё ж, відаць, не адмовілася ад варыянту замены Лукашэнкі. Гэта можа, аднак (зважаючы на крымінальную палітыку Пуціна), прывесьці да нечаканых падзеяў. Тым больш што загады і прамовы Лукашэнкі апошнім часам выглядаюць цалкам неадэкватнымі. Тым часам шлях эфэктыўны, для бальшыні прыймальны і надзейны – гэта Народнае Галасаваньне.

4 сакавіка 2006 г.
Зянон Пазьняк

5/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь