Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Марнуецца шанц

3 сакавіка 2006 г. Швэйцарская газэта „Neue Zuercher Zietung“ друкуе сэнсацыйны матэр’ял пад тытулам “Выбуховы настрой у Беларусі”. Цытуецца начальнік КГБ РБ Сухаранка з ягонымі заявамі пра мільёны заходніх грошай на каляровую рэвалюцыю ў Менску, пра падрыхтоўку выбухаў пасярод дэманстрацыяў апазыцыі рукамі той жа апазыцыі.

Паведамляецца пра “народное собраніе” і прамову шклоўскага начальніка. Цытуецца Мілінкевіч, які кажа пра “мы выведзем людзей на вуліцы”. Сам Мілінкевіч характарызуецца як “прадстаўнік мноства апазыцыйных груповак”. Потым згадваецца “напад на кандыдата Казуліна”, маладзёвыя дэманстрацыі ў цэнтры Менску 2 сакавіка і шыхты паліцыі. З усяго швэйцарскія спэцы робяць выснову, што ў Беларусі (у літаральным перакладзе з нямецкай – Белай Расеі) назіраецца “выбуховы настрой”.

Наш камэнтар: Адкуль набраліся такога настрою швайцарцы? Адкуль такая “бліскучая” аналітыка? А вось адкуль. Газэта спасылаецца на “журналіста радыё Свабоды”, а рэпартаж падаецца з Прагі. Усё становіцца зразумелым. Шкада, што ня згадваецца імя свабодаўскага “інфарматара” (хаця якая розьніца?). Свабодаўскі спэцыяліст павесіў чарговую порцыю псэўдаапазыцыйнай лапшы на вушы швайцарскім газэтчыкам, а яны радыя старацца – цісканулі гэта ў газэту. На самой справе 2 сакавіка каля паўтары тысячы чалавек сабраліся ў цэнтры Менска пад расцяжкай “За Беларусь зь Мілінкевічам”. Перад імі выступілі Мілінкевіч і Казулін. Выступы выключна на расейскай мове (такія вось “павядуць за Беларусь”). Зноў заклікалі да “рэвалюцыі 19 сакавіка”. Гледзячы на ўсю гэтую пастаноўку падстаўных акцёраў, становіцца зразумелым, што “масоўкі” ня будзе, што фактычна людзей блытаюць, заводзяць у тупік, каб адвесьці ад Народнага Галасаваньня – ад адзінай на сёньня рэальнай магчымасьці выбіць апору з-пад ног Лукашэнкі. Людзі глядзяць на гэтых прамоўцаў і вераць сваім пачуцьцям, спадзяюцца на цуд, не заўважаюць, што ўсіх вядуць ў падрыхтаваны тупік. Але цуду ня будзе, бо ў яго ня вераць самы акторы (Мілінкевіч у гэтым прызнаўся). Шкода глядзець як у каторы раз Беларусь марнуе свой шанц. Тым больш, што Народнае Галасаваньне найперш можа перамагчы якраз ў Менску. Трэба скарыстаць гэтую магчымасьць.

Валеры Буйвал

4/3/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2006
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024