Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лубянскі фантамас

20 лютага 2006 г. Нямецкая газэта “Der Spiegel” паведамляе пра ўчорашнюю публікацыю ў адной экстрэмісцкай газэце ў Эгіпце апошняга інтэрвію з Бін Ладэнам. Тэрарыст № 1 зноў пагражае Амэрыцы, высьмейвае Буша і заклікае да новых тэрактаў.

Наш камэнтар: Засьмяяўся Фантамас… На прыканцы 1960-х гадоў савецкі народ пазнаёміўся з папулярнымі французкімі фільмамі пра таямнічага злодзея-тэрарыста ў кур’ёзнай блакітнай гумовай масцы. Фантамас штораз уцякаў ад бязглуздых паліцыянтаў і высакародных журналістаў. Гледачы з захапленьнем сачылі, як ён то на аўтамабіле-ракеце ўзьлятае ў стратасфэру, то дае нурца ў падводнай лодцы. Адмоўны герой стаўся даволі ўсюдыпрысутным і па-за рамкамі кінаэкрана. Газэты паведамлялі: то ў Канатопе дом культуры падпаляць і падкінуць запіску з кароткім аўтарскім прызнаньнем - “Прывет ад Фантамаса”, то ў Ленінградзе машыну ўгоняць і пакінуць эпісталу таго ж зместу. Нават дзеці ў школе рабілі шкоду, прыкрываючыся Фантамасам.

Здавалася б, павінна хапіць чатырох гадоў пасьля 11 верасьня 2001 г., каб зразумець, што маштабныя тэракты па ўсім сьвеце проста тэхнічна немагчыма арганізаваць нейкай Аль-Каедзе зь ейным няўлоўным фантамасам у чалме. Нават у расейскіх газэтах (напрыклад, у папулярных “Аргументах і фактах”) зьявіліся публікацыі адстаўных генэралаў КГБ СССР, якія аргумэнтавана высьмейвалі шуміху вакол Бін Ладэна, што камандуе тэрарыстычнымі арміямі па мабільным тэлефоне, седзячы ў пячоры пасярод гораў Тора-Бора. Лубянцы прапанавалі кожнаму грамадзяніну паспрабаваць такім жа чынам сабраць у Маскве ў адно месца паўтара дзесятка ягоных сяброў і знаёмых - нічога ня выйдзе. З гэтага яны зрабілі рэвэляцыйную выснову, што 11 верасьня, Бін Ладэна і ўсё астатняе арганізавалі чалавецтву амэрыканскія ўлады і ЦРУ (маўляў, каб умацаваць свой “паліцэйскі рэжым” і застацца пры ўладзе). Цікава, што публікацыі такога кшталту пасыпаліся ў расейскіх СМІ пазалетась амаль адразу пасьля таго, як сп. Зянон Пазьняк у адным з сваіх артыкулаў задаў рытарычныя пытаньні: каму выгадныя вайна ў Іраку і міжнародны тэрарызм і хто атрымлівае шалёныя прыбыткі з гэтай трагедыі? Факты дэманструюць, што чыстая выгада пры адсутнасьці рызыкі належыць выключна Расеі, а дакладней гэбоўскаму кіраўніцтву імпэрыі (шалёныя прыбыткі ад высокіх коштаў на нафту, дэстабілізацыя заходніх і ўсходніх канкурэнтаў, вяртаньне Расеі на гэтым фоне ў нішу важнага геапалітычнага партнёра і г.д.). Сфармуляваныя сп. Зянонам Пазьняком доказы расейскага кіраваньня і арганізацыі міжнароднай тэрарыстычнай вайны супраць чалавецтва былі настолькі зразумелымі і пераканаўчымі, што лубянскія “інтэлектуалы” не на жарт ўстрывожыліся і замітусіліся, залапаталі пра “амэрыканскі сьлед”. Нават яны ўжо былі гатовыя здаць у архіў экзатычнага і “няўлоўнага” Бін Ладэна. Але цікава, што заходнія спэцы, аналітыкі і журналісты так аніразу і не разглядзелі ўсур’ёз гэтыя факты. Паступова ўсё ўляглося. І вось з інтэрвалам ў два-тры месяцы заходнікі паведамляюць, што Фантамас зрабіў чарговую сваю заяву, зноў паабяцаўся паказаць усім “кузькіну мать”. Ва ўмовах дзіўнай сьлепаты заходняга эстэблішмэнта і ягоных спэцслужбаў расейская ФСБ-КГБ можа рукамі наймітаў зньнішчаць людзей і гарады, нацкоўваць народы адзін на аднаго, распальваць войны і канфлікты на працягу гадоў. А Захад ўсё будзе рытуальна кланяцца і паўтараць: “Расея - наш верны хаўрусьнік у барацьбе з тэрарызмам. Масква мае вялікі досьвед гэтай барацьбы ў Чачэніі і Беслане…”.

Беларусам, як кожнаму эўрапейскаму народу, трэба ўсьведаміць подлую і сапраўдную ролю расейскай імпэрыі ў тэрарыстычнай вайне супраць чалавецтва і абараніцца ад расейскай агрэсіі.

Юрка Марозаў

21/2/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024