Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Для арганізацыі народнага імпічманту А.Лукашэнку нельга губляць час

Прыводзім ліст, які накіраваны 16 студзеня 2006 г. ў штаб ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, з прапановай аб’яднаць намаганьні па арганізацыі народнага імпічманту А.Лукашэнку.

Штаб ініцыятыўнай
групы Зянона Пазьняка
17 студзеня 2006 г.
У Штаб ініцыятыўнай групы
Аляксандра Мілінкевіча

Накіроўваем зварот Зянона Пазьняка “Павінна быць народная воля” для вырашэньня пытаньня аб’яднаньня ініцыятыўных групаў законных прэтэндэнтаў дзеля арганізацыі Народнага галасаваньня і народнага імпічманту Лукашэнку.
Прапануем распачаць інтэнсіўную інфармацыйную працу па Народным галасаваньні і стварэньні структураў Нацыянальнай грамадзкай камісіі.
Юрыдычнае абгрунтаваньне Народнага галасаваньня і стварэньня НГК.

З Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

“Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй.
Любыя дзеяньні па змяненню канстытуцыйнага ладу і дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, а таксама шляхам іншага парушэньня законаў Рэспублікі Беларусь караюцца згодна з законам.”

Артыкулам 3 Канстытуцыі прадугледжана, што ў выпадку дэфармацыі ўлады, здрады нацыянальным інтарэсам, ператварэньні яе ў ворган прыгнёту народа, народ мае натуральнае права абараніць сваю годнасьць і гонар, сваю свабоду, Закон і Канстытуцыю.
НГК ўзьнікла як ворган самаабароны народа ад здрадніцкага, карумпаванага, незаконнага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі і дзейнічае на прынцыпах самаарганізацыі.

Задачы НГК:

1. Давядзеньне інфармацыі да выбаршчыкаў пра Народнае галасаваньне, як спосаб абвяшчэньня 19 сакавіка 2006 г народнага імпічманту Лукашэнку.
2. Забеспячэньне збору бюлетэняў рэжыму і давядзеньне вынікаў Народнага галасаваньня да грамадзтва.
3. Распрацоўка тактыкі і арганізацыя агульнанацыянальных акцыяў па адхіленьні Лукашэнкі ад улады.
4. Спрыяньне перадачы ўлады Часоваму Ўраду.

Зьвяртаем увагу, што замаруджваньне прыняцьця рашэньня спрыяе толькі Лукашэнку і яго рэжыму.
Зварот Зянона Пазьняка “Павінна быць народная воля” дадаецца.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы
Сяргей Папкоў

17/1/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь