Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Штабы Мілінкевіча і Казуліна вывучаюць ідэю “Народнага галасаваньня”

Падчас паездак Аляксандра Мілінкевіча па рэгіёнах Беларусі мясцовыя актывісты апазыцыі прапанавалі падтрымаць ідэю Зянона Пазьняка аб “Народным галасаваньні”. Сэнс прапановы ў тым, каб выбаршчыкі забіралі бюлетэні з сабой, а замест іх кідалі ў скрыні аркушы з імем іх кандыдата. Прапанавана рабіць гэта і на стадыі датэрміновага галасаваньня, калі людзей прымушаюць галасаваць. Як паставіліся да прапановы ў штабах апазыцыйных прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў накіраваў у штабы Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча прапановы наконт сумеснага ўдзелу ў ініцыяваным лідэрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ “Народным галасаваньні”.

Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч на гэта зазначыў, што тут трэба аддаваць перавагу прагматычнаму падыходу:

(Мілінкевіч: ) “Калі мы сапраўды можам дасягнуць значнага выніку, шырокага ўдзелу, тады варта. Калі ж мы ня маем шанцаў на вялікую колькасьць удзельнікаў, то, можа, ня варта траціць сілы на гэта… Трэба абмяркоўваць, мы яшчэ рашэньня на гэты конт не прынялі, будзе папярэдняя сустрэча з Папковым”.

Спадар Мілінкевіч адносна прапановы выкарыстаць гэтую ідэю падчас датэрміновага галасаваньня ў інтэрнатах зазначыў, што перш за ўсё трэба пераконваць людзей не галасаваць датэрмінова.

Сяргей Калякін зазначыў, што прапановы Папкова будзе разглядаць штаб кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі. Пры гэтым ён выказаў сваю асабістую думку:

(Калякін: ) “Тэхнічна ўсё гэта правільна, але ў нашай краіне немагчыма. Немагчыма арганізаваць збор бюлетэняў, як там прапануецца, што чалавек павінен іх несьці ў нейкае месца”.

У штабе Аляксандра Казуліна прапановы Папкова ўжо разгледжаны, паведаміў Мечыслаў Грыб.

(Грыб: ) “Мы прынялі такое рашэньне, што пакуль мы катэгарычна яе і не падтрымліваем, і не адкідаем. Пазьней мы вернемся да гэтага пытаньня”.

Іншы прадстаўнік штабу Казуліна Аляксей Кароль назваў ініцыятыву Пазьняка ідэалістычнай. Але пры гэтым ён мяркуе, што яе варта выкарыстоўваць тым, каго будуць прымушаць ісьці на датэрміновае галасаваньне.

Тым часам Сяргей Папкоў заявіў, што ягоная партыя ня будзе чакаць, пакуль іншыя вызначацца, і будзе разгортваць працу дзеля арганізацыі “Народнага галасаваньня”.

Паводле Радыё Свабода

17/1/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024