Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зьбіральнік подпісаў за Зянона Пазьняка скардзіцца ў пракуратуру

Асноўным парушэньнем выбарчага заканадаўства віцебскі зьбіральнік лічаць тое, што яму забараняюць зьбіраць подпісы ў інтэрнатах.

Найбольш актыўна зьбіраюць подпісы ў працоўных інтэрнатах віцебскія сябры ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка. Сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Ян Дзяржаўцаў напісаў ужо прынамсі дзьве скаргі ў пракуратуру Першамайскага раёну – на процізаконныя паводзіны камэнданта інтэрнату ліцэя №1 і загадчыцы комплексу інтэрнатаў тэлевізійнага заводу “Віцязь”.

Камэндант ліцэйскага інтэрнату не задаволілася прад’яўленым пасьведчаньнем зьбіральніка подпісаў і запатрабавала ад спадара Дзяржаўцава, каб ён ішоў па пісьмовы дазвол да дырэктара навучальнае ўстановы. Сваё нежаданьне пусьціць зьбіральніка ў інтэрнат яна патлумачыла тым, што сябар ініцыятыўнае групы, паводле ейных падазрэньняў, можа пранесьці ў будынак выбуховае прыстасаваньне.

У інтэрнаце № 4 тэлевізійнага заводу ў асобе Яна Дзяржаўцава таксама ўбачылі патэнцыйнага злачынцу: загадчыца Сьвятлана Неязжалава забараніла яму ўвайсьці на падставе таго, што ў мясцовых насельнікаў пачасьціліся выпадкі крадзяжоў маёмасьці.

(Дзяржаўцаў: ) “Яна забараніла ў катэгарычнай форме і сказала, што на сьценцы вісіць аб’ява, дзе напісана: у сувязі з выпадкамі крадзяжоў да 1.05.2006 уваход пабочным асобам у інтэрнат забаронены”.

Загадчыца Сьвятлана Неязжалава патлумачыла, што зьбіральнікі подпісаў ня мусяць парушаць унутранага распарадку інтэрнатаў. І што з прычыны небясьпекі крадзяжоў цягам двух дзён, па гадзіне штодня, яна дазваляла спадару Дзяржаўцаву ў суправаджэньні адмыслова прызначанага чалавека хадзіць па інтэрнаце.

На трэці дзень, паводле спадара Дзяржаўцава, загадчыца інтэрнатаў спаслалася на нейкі загад адміністрацыі, які забараняе ўваход зьбіральнікам подпісаў. Пазнаёміцца з загадам, патрымаць паперу ў руках і даведацца прозьвішча аўтара Яну Дзяржаўцаву не дазволілі. Цяпер ён спадзяецца, што Першамайская раённая пракуратура запатрабуе для вывучэньня гэты дакумэнт.

Самай першай зьбіральніцай подпісаў, якая зьвярнулася са скрагай у пракуратуру, была настаўніца Тацяна Севярынец, маці вядомага моладзевага лідара. Яна паскардзілася на тое, жыхарам дому, дзе яна зьбірала подпісы, на працы забаранілі падпісвацца за каго-небудзь, апрача Аляксандра Лукашэнкі. На заўтра спадарыню Севярынец выклікалі ў Першамайскую раённую пракуратуру на разьбіральніцтва скаргі.

Паводле Радыё Свабода, Віцебск

17/1/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь