Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Улётка: Крымінальны кодэкс высьвятляе дзейнасьць А.Лукашэнкі

Адзнаку дзейнасьці А.Лукашэнкі дае Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Дастаткова параўнаць гэтую дзейнасьць з артыкуламі кодэксу і адразу высьвятляецца яе злачынная сутнасьць, накіраваная супраць грамадзянаў і дзяржавы.
Галоўны крымінал у наступным:

І. Антыканстытуцыйная дзейнасьць па стварэньні так званай “саюзнай дзяржавы”, незаконнае падпісаньне 8 сьнежня 1999 года дагавора аб стварэньні “саюзнай дзяржавы”. Гэтае злачынства вядзе да таго, што распараджацца жыцьцём, тэрыторыяй і ўласнасьцю беларусаў зноў будзе расейскі чынуша, якому пляваць на нашыя інтарэсы. Ужо цяпер расейскія генэралы лічаць нашу тэрыторыю сваім “непатапляемым авіяносцам”, пляцоўкай “падскоку” іхных стратэгічных самалётаў зь ядзернымі бомбамі на барту. Мала нам Чарнобылю? Нехапала, каб гэтае старое ламачча зь ядзернай атрутай ляснулася на нашу зямлю (вядомая “надзейнасьць” рускай тэхнікі, усе памятаюць падлодку “Курск”). Такая незаконная дзейнасьць Лукашэнкі падпадае пад артыкулы крымінальнага кодэксу:
- Артыкул 356. Здрада дзяржаве.
- Артыкул 424. Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
- Артыкул 426. Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў.
- Артыкул 357. Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
- Артыкул 361. Заклікі да зьвяржэньня або зьмены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь або зьдзяйсненьню злачынстваў супраць дзяржавы.

ІІ. Масавы, шырокамаштабны злачынны эксперымент над здароўем жыхароў Беларусі праводзіць Лукашэнка. Па яго ініцыятыве вядзецца гаспадарчая дзейнасьць на забруджаных радыёнуклідамі землях, вырабляюцца прадукты і прадаюцца па ўсёй Беларусі. Плянуе пашырыць гэтае злачынства. Так 26 красавіка сёлета заявіў, што ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці будуць пабудаваныя ажно 13 аграгарадкоў. Гэтая злачынная дзейнасьць падлягае судоваму перасьледу па артыкулах:
- Артыкул 131. Экацыд.
- Артыкул 308. Непаведамленьне пра небясьпеку для людзей.
- Артыкул 365. Парушэньне патрабаваньняў экалягічнай бясьпекі.
- Артыкул 268. Схова або сьвядомае іскажэньне дадзеных аб забруджаньні навакольнага асяроддзя.

ІІІ. Лукашэнка незаконна распараджаецца ўласнасьцю, якая яму не належыць. 50% кошту ўсёй беларускай маёмасьці праз чэкі “Маёмасьць” належыць грамадзянам і зьяўляецца іх прыватнай уласнасьцю. Указам № 70 ( люты 2003 г.) ён надаў сабе права распараджацца і прадаваць буйнейшыя і лепшыя прадпрыемствы. Так у сьнежні 2002 г. прадаў пуцінскаму алігарху Абрамовічу Мазырскі НПЗ усяго за 207 мільёнаў даляраў, калі гэты завод каштуе ў дзесяць разоў больш. У ліпені 2004 года перадаў бясплатна Расеі ўсе нафтапровады Беларусі. Гэта ёсьць карупцыя ў міжнародным маштабе. Расея падтрымлівае яго ўладу, а ён разьлічваецца маёмасьцю і лёсам беларусаў. У крымінальным кодэксе маецца два артыкулы, пад якія падпадае яго дзейнасьць па катэгорыі парушэньне права ўласнасьці, у тым ліку:
- Артыкул 210. Крадзёж шляхам злоўжываньня службовым становішчам.
- Артыкул 211. Прыўлашчваньне або растрата.

ІV. Прымяненьне адміністрацыйнага ўціску на грамадзянаў падчас выбарчых кампаніяў, узурпацыя права фармаваньня выбарчых камісіяў і арганізацыя адміністратыўнага кантролю за дзейнасьцю камісіяў, масавыя фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня падпадаюць пад наступныя артыкулы:
- Артыкул 190. Парушэньне роўных правоў грамадзянаў.
- Артыкул 191. Перашкода зьдзяйсьненьню выбарчых правоў або працы выбарчых камісіяў.
- Артыкул 192. Парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме.
- Артыкул 185. Прымус.

V. Безпадстаўнае запалохваньне грамадзянаў пагрозай вайны з боку эўрапейскіх краінаў, дэманстрацыя ваеннай сілы, падпарадкаваньне беларускага войска маскоўскаму ваеннаму округу РФ, парушэньне безядзернага статусу Беларусі ёсьць прапаганда вайны, што забаронена
- Артыкулам 123. Прапаганда вайны.

VI. Сукладаньне ўсіх незаконных дзеяньняў Лукашэнкі і яго рэжыму ў дачыненьні да беларусаў і беларускай дзяржавы падлягае судоваму перасьледу па
- Артыкулу 127. Генацыд.

30/11/2005 › Змаганьне за Беларусь


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024