Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Cталічны аўтобус

Грамадзкі транспарт часта становіцца сапраўдным полем бою за Беларусь. Едзеш на працу, адпачынак альбо дахаты, а трапляеш на перадавую барацьбы паміж беларусамі і расейскімі акупантамі-асаднікамі. Беларусы сядзяць на сваіх месцах – маўклівыя, стомленыя, занураныя ў свае думкі, нават не падымаюць галавы, не размаўляюць між сабой. І вось у салён аўтобуса заходзіць кабета ў нейкай намітцы ці што.
Карцінна кланяецца публіцы і выдае хораша пастаўленым, зычным голасам: “Братья и сестры, люди русские, православные, поздравляю вас, праздник-то какой завтра!…” Усе глядзяць на яе, думаюць, што вось віншаваньне з нейкім рэлігійным сьвятам. А яна гукае далей: “Праздник-то какой – выборы, референдум. Поддержим, люд православный, нашего президента!..” (Гэта замалёўка з кастрычніка мінулага года, напярэдадні ганебнага фальшывага рэфэрэндуму, падтрыманага прадажнай псэўдаапазыцыяй). “Талерантныя” пасажыры раптам пераўтвараюцца і крычаць агентцы праваслаўнага атэіста: “Пашла вон, клікуха, мы – беларусы!” Выхажу з аўтобуса, а ён едзе далей – замкнёная прастора, у якой праскочыла іскра і распаліла (здавалася б, ужо халодныя) сэрцы нашых людзей. Альбо вось нядаўні эпізод. Як заўсёды, я настойліва патрабую, каб кандуктарка размаўляла са мной на дзяржаўнай мове. Гэтым разам трапляю на “русскую гостью”, якая затрымалася на нашай зямлі і ўпэўненая, што мы – маўклівая нацменшасьць Беларусі. “Гостья”-кандуктарка закрычала рэзкім фальцэтам: “А мне нравится Лукашенко! И никаких революций тут не будет!..” Нечаканы паварот тэмы зьдзіўляе толькі на пачатку. А ў прынцыпе ўсё ясна. Асаднікі ня тое што не зьбіраюцца інтэгравацца ў наша грамадзтва альбо прыстасоўвацца да нашай мовы і культуры. Яны на поўным сур’ёзе ідэнтыфікуюць сабе з рэжымам і ягоным начальствам. Але самая галоўная думка, якую выносіш з аўтобуснага “поля бою” – гэта поўная няўпэўненасьць, істэрычная нярвовасьць, у якой жывуць агрэсіўныя чужаніцы на нашай зямлі.

Ангеліна Масюта

28/9/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь