Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Віцебску затрыманыя 4 сябры БНФ за “бітву пад Воршай”

Чацьвёра віцяблянаў затрыманыя за тое, што віншавалі з Днём беларускай вайсковай славы. Міліцэйскія пратаколы, а таксама віншавальныя плякаты ды бел-чывона-белы сьцяг перададзеныя ў суд.

Віцебскія сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Уладзімер Плешчанка ды Аляксандар Салаўян, Барыс Хамайда і беспрацоўны прадпрымальнік Сяргей Міркушоў выйшлі аб 11-й раніцы на вуліцу Леніна зь бел-чырвон-белым сьцягам ды вялікімі каляровымі плякатамі.

Апавяае Барыс Хамайда:

(Хамайда: ) “Першы плякат —“Сёньня Дзень беларускай вайсковай славы”. Другі пра тое, што канкрэтна адбылося ў гэты дзень: “8 верасьня 1514 году 30 тысяч беларускіх ваяроў пад Воршай разьбілі ўшчэнт 80-тысячнае маскоўскае войска. Слава беларускім героям!” Апошні плякат — “Вось так трэба бараніць сваю незалежнасьць і волю Радзімы!”

На думку Ўладзімера Плешчанкі, большасьць віцяблянаў нічога ня ведае пра гістарычную бітву пад Воршай, і таму трэба ня проста віншаваць іх са сьвятам, а тлумачыць, што сёньня за дзень.

(Плешчанка: ) “Адкуль ім пра гэта ведаць? Ідэалёгія ж цяпер такая, што Беларусь пачынаецца з 1919 году. Колькі ўжо са мной спрачаліся, і міліцыянты ў тым ліку, што, каб не Савецкі Саюз ды не Лукашэнка, дык і Беларусі б не было!”

Аднак віцябляне паставіліся да віншавальна-інфармацыйных плякатаў зь цікаўнасьцю, а вось міліцыянты неўзабаве перайшлі ад абстрактных спрэчак да канкрэтных дзеяньняў: дачакаўшыся зьяўленьня маёра з Чыгуначнага райаддзелу, некалькі байцоў АМОНу загадалі апазыцыянэрам сядаць у міліцэйскія машыны.

У пастарунку на кожнага склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне, і затрыманых скіравалі ў раённы суд. У якасьці рэчавых доказаў туды ж перадалі і сьцяг з усімі плякатамі, але судзьдзя Грабянчук адклала разгляд справы на панядзелак.

Паводле RFE/RL, Браніслава Станкевіч, Віцебск

8/9/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь