Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-5 ліпеня 2005 г.)

Антынародны рэжым распрацаваў схэму сучаснага рабства і пачаў актыўна карыстацца ёю дзеля правядзеньня палітычных рэпрэсіяў. Асноўным элемэнтам схэмы ёсьць такзваны “кантракт”, які адміністрацыя прадпрыемства або інстытуцыі падпісвае на пэўны (як правіла кароткі) тэрмін з работнікам. У выніку чалавек апынаецца ў поўнай залежнасьці ад рэжыму і ўсіх яго адгалінаваньняў. Як што не так – вон на вуліцу з працоўнага месца, яжджай на працу ў Расею. Тысячы людзей на ўласнай скуры ўжо адчулі гэтую адміністрацыйную пугу. Яшчэ больш грамадзянаў напалохалася і пачало па-стравусінаму хаваць галаву ў пясок. Адміністрацыйныя, а на самой справе палітычныя рэпрэсіі абрынуліся на беларускіх патрыётаў – сябраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Звычайна адміністрацыя нават не паведамляе работнікам тэрмін і прычыну звальненьня. Аддзел адукацыі (як называе сабе рэжымнае ведамства школьнай русіфікацыі) Парыцкага раёну на Гомельшчыне прыслаў, аднак, “уведомление” Генадзю Бядзе, настаўніку хіміі і біялёгіі Прудкоўскай школы. Сп. Бяда – сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, высокапрафэсійны пэдагог, ён выкладаў свае прадметы па-беларуску. Паводле фількінай граматы, ён звольнены з працы з 30 чэрвеня сёлета “в связи с истечением срока действия трудового контракта”. У беларускай школе дзейнічае прынцып – няма чалавека (няма беларуса) няма праблемы. Цяпер русіфікатары могуць спакойна працягнуць у прудкоўскай школе сваю разбуральную дэмаралізатарскую справу. Толькі можна быць упэўненым, што надта спакойнымі яны не пачуваюцца. У недалёкай будучыне арганізатары і выканаўцы гэтых рэпрэсіяў, усе тыя, што падпісвалі такія рэпрэсійныя паперы (як парыцкі столаначальнік “заведующий отделом образования Г.В.Филиппович”), будуць адказваць перад судом за свае дзеяньні супраць беларусаў, якія верныя сваёй Айчыне, беларускай культуры і мове.

Ад пачатку ліпеня Менск заклеялі абвесткамі. У раёне Зялёны Луг (так жа сама як і ў іншых раёнах сталіцы ды й па ўсёй Беларусі) абвестка сфармулявана на акупанцкай мове наступным чынам: “Под попечительством митрополита минского и слуцкого Филарета, патриаршего экзарха всея Беларуси в рамках сотрудничества Белорусской Православной Церкви и министерства образования РБ школа №148 объявляет набор учащихся в 1-й класс с углубленным изучением иностранных языков и воспитанием на православных отечественных традициях…” Такім чынам месца вытураных з беларускай школы настаўнікаў-беларусаў займаюць носьбіты “отечественных традіцій”. Мы ведаем, што паганыя русіфікатары называюць “отечеством” і што вучаць любіць ды шанаваць – Расею, чужую краіну, чужую мову, чужынскую традыцыю. Яны карыстаюцца пры гэтым фармальнымі хітрыкамі і эўфэмізмамі. Ну, няма такой зьявы як «Белорусская Православная Церковь». Сапраўдная Беларуская Праваслаўная Царква называецца інакш і служыць Богу і людзям за мяжой Беларусі, але не ў Расеі. Філарэт жа камандуе ў рамках РБ аддзелам РПЦ Маскоўскага патрыярхату. Нездарма, калі Пуцін уручаў яму ордэн, то Філарэт гукаў: “Служу России и союзному государству!” Вось і служыць. Мясцовы экзархат (экзарх па-грэцку азначае “намесьнік”) актыўна супрацоўнічае ў справе русіфікацыі школы ды й іншых сфэраў грамадзкага жыцьця Беларусі з прафэсійнымі русіфікатарамі – міністэрствам адукацыі РБ, якое даўно трэба называць мін. русіфікацыі. Праваслаўе – усходняя традыцыя Хрысьціянства ў беларускай школе будзе падавацца бацюшкамі з афіцэрскай выпраўкай на расейскай мове як чыста і выключна маскоўская зьява, што ёсьць грунтоўнае і пасьлядоўнае фальсіфікатарсьва і цемрашальства. Але справа нават не ў канфэсіі і не ў рэлігіі. Проста атэісты ў сутанах, уключаныя ў гэбоўскую сістэму абалваньваньня нашага народу, карыстаюцца самым сьвятым дзеля дасягненьня асноўнай мэты – панявольваньня беларускага народу, вычварэньня ягонай душы, падпарадкаваньня Беларусі ўсходняй сатанінскай імпэрыі.

Вядомы сюжэт з расейскай клясічнай літаратуры: чыноўнік парыць венікам губэрнскага начальніка. Прычым, малодшы чын працуе венікам абуты ў нашмараваныя боты і апрануты ў мундзір, зашчэплены да апошняга кручка. Расейскія акупанты на Каўказе нават у лазьню і пральню ходзяць у браніраваных камізэльках (вось вернасьць традыцыям!). 1 ліпеня тры машыны, поўныя галаварэзаў з маскоўскага спэцназу МУС, прыехалі ў лазьне-пральны камбінат, што ў сталіцы Дагэстану Махачкале. Выбухнуў магутны фугас. Камізэлькі слаба абаранілі акупантаў. Дзесяць з іх загінулі на месцы, астатнія патрапілі ў шпіталь. І каўказцы, і вайскоўцы расейскіх акупанцкіх частак ведаюць, аднак, што гэтая акцыя (як і шэраг астатніх) не абавязкава арганізавана і праведзена партызанамі. ФСБ рэгулярна арганізоўвае групавыя забойствы сваіх жа імпэрскіх міліцыянэраў і вайскоўцаў, каб падтрымаць высокую тэмпэратуру нянавісьці і жаданьне адпомсьціць каўказцам. Самае галоўнае тут – каб не спынялася вайна, каб мець карт-бланш для ўмацаваньня пуцінскай тэрарыстычнай сістэмы.

3 ліпеня рэжым арганізаваў чарговыя шаманскія скокі ў сталіцы і шэрагу іншых гарадоў нашай Беларусі пад фальшывым дэвізам “Дня независимости”. Пэнсіянэры НКВД маршыравалі па вуліцах пад чырвонымі савецкімі сьцягамі і пад шматлікімі патрэтамі Сталіна. Шклоўскі прэзыдэнт танцаваў з маладзіцамі на плошчы ў шчыльным атачэньні змрочных ахоўнікаў. Потым ён паехаў на ўрачыстае адкрыцьцё новага аб’екта мясцовай гэбельсаўскай прапаганды – “лініі Сталіна”. У 1930-х гадах пад Менскам саветы сапраўды будавалі нейкую абарончую лінію. Але ў Крамлі сасьпеў новы плян, на гэты раз наступальны – на танках да самага Ла-Маншу. Каб бэтонныя дзоты ня блыталіся пад нагамі і не затрымлівалі наступ чырвонай арды, іх самы ж саветы і разбурылі. Дарэчы, няўдалая “лінія Мажыно” на нашай зямлі ніколі не называлася “лініяй Сталіна”. Ясна, што Масква адпрацоўвае новы лябараторны экспэрымэнт на нашай тэрыторыі. Пасьля яго завяршэньня пачнецца рэабілітацыя бальшавіцкага сатаны на шырокіх абшарах РФ. Фальш і хлусьня панавалі на рэжымных скоках. Падрыхтаваныя натоўпы рытмічна крычалі разам з начальствам “За Беларусь!” А запрошаныя шклоўцам “русскіе пісателі” у той самы час запэўнівалі са сцэны публіку, што “дело интеграции продолжается, скоро мы, товарищи, будем жить в одной стране, ура, товарищи!..”

На працягу апошніх двух месяцаў у Беларусі разыгрываецца чарговы палітычны фарс. Псэўдаапазыцыя абірае “адзінага кандыдата” на будучыя прэзыдэнцкія выбары. Цікава, што ў той жа самы час стукачы, стукачыкі і запісныя грантасмокі з розных “пяцёрак плюс” паўтараюць, навязьліва ўводзячы ў вушы грамадзянам: “Байкот, таварышы, байкот. Трэба байкатаваць лукашэнкаўскія выбары 2006 года. Гэта адзіны спосаб пазбавіцца ад яго…” Як ва ўсіх жулікаў, так і ў гэтых прайдзісьветаў усё наадварот. Калі сапраўды трэба было арганізаваць байкот на антынародным рэжымным рэфэрэндуме 17 кастычніка 2004 г., то яны аж надрываліся – разам з рэжымам заганялі людзей на выбарчыя ўчасткі, забясьпечваючы подлую і фальшывую перамогу дыктатуры. Цяпер жа, калі трэба прыняць актыўны ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах (не паводле плянаў і правілаў дыктатуры, а паводле Закону і абапіраючыся на Беларускую Салідарнасьць), то гэтая публіка наадварот заклікае да байкоту – каб такім чынам у чарговы раз расчысьціць рэжыму дарогу да фальсіфікацыяў. Радыё Свабода і газэтка “Нар. Воля” рэгулярна паведамляюць пра масавы псэўдаапазыцыйны фарс. Групы асобаў у цывільных касьцюмах у розных раёнах краіны імітуюць рэвалюцыйныя сходы у лясах і хмызьняку. Аднойчы нават С. Шушкевіч стаяў “на шухеры”, ахоўваючы адну з такіх тусовак. А міліцыя робіць выгляд, што ловіць і разганяе гэтых тусоўшчыкаў. Для заходняга спажыўца інфармацыі гэтыя паведамленьні маюць прысмак драматызму. А нармальны беларус, ведаючы гэтых клоўнаў па іхніх папярэдніх дзеяньнях, ніколі ня дасьць ім веры. Бо адзіная мэта, якую яны сур’ёзна ставяць перад сабой – гэта атрыманьне чарговых грантаўскіх тысячаў доляраў на некалькі бессаромных і скампрамэтаваных асобаў. Псэўдапапазыцыя, прысьцёбнутая да рэжыму, працягвае сваю антынародную справу. Жулікі гатовыя выканаць любы загад, любую ўводную з Масквы і Бэрліну, абы прысабечыць грошыкі. Пасьля гучнага скандалу з Казуліным быў пэўны пэрыяд разгубленасьці. Але вось днямі зноў пачалі раскручваць гэтага бяздарнага камсамольскага стукача брэжняўскіх часоў. Тым часам рэжым ціхенька забясьпечыў Казуліну палітычны тыл. Хаця ўлады не прызналі вынікаў “сходу на сходцах” (маецца на ўвазе галасаваньне за Казуліна на ўстаноўчым сходзе новай, яшчэ адной “сацыял-дэмакратычнай партыі”, якое адбылося на прыступках грамадзкага будынку ў сталіцы), але рэжымны мінюст выдаў пасьведчаньне гэтай “гераічнай і падпольнай партыі”. Як казалі нямецкія клясічныя філёзафы: “Das ist fantastisch!” Ім можа і фантастычна, а мы ў гэтым сюррэальным сьвеце да такіх зьяваў прызвычаяліся.

4 ліпеня у Злучаных Штатах Амэрыкі адзначалі Дзень Незалежнасьці. Многія амэрыканцы памятаюць дагэтуль, што вялікі беларус Тадэвуш Касьцюшка быў адным з выдатнейшых дзеячаў Амэрыканскай рэвалюцыйнай вайны супраць брытанскай кароны ў 1770-80-х гадах, якая завяршылася перамогай амэрыканскага народу і стварэньнем незалежнай дзяржавы. Касьцюшка, таленавіты ваенны інжынэр, распрацоўваў пляны і кіраваў пабудовай абарончых умацаваньняў для рэвалюцыйнай арміі. Інжынэрны геній беларуса выратаваў жыцьці тысячам амэрыканскіх вайскоўцаў і забясьпечыў тактычныя перамогі ў першы, самы цяжкі пэрыяд змаганьня. Маладая амэрыканская армія і паспалітае рушэньне вытрымалі ўдары прафэсійнага брытанскага войска. За няроўным змаганьнем сачыла ўся Эўропа. Менавіта пасьля першых бліскучых амэрыканскіх перамогаў Францыя (якая жадала аслабленьня вечнага свайго суперніка – Брытаніі) вырашыла прызнаць амэрыканскі ўрад і аказаць падтрымку барацьбітам супраць брытанскага каляніялізму. Гэтае рашэньне мела лёсавызначальныя наступствы для барацьбы амэрыканцаў. У знакамітай ваеннай акадэміі ў Вэст-Пойнце стаіць помнік Касьцюшку. Ён пабудаваў у гэтай мясцовасьці адзін са сваіх выдатных абарончых комплексаў (гэта вам не міфічная “лінія Сталіна”). У ЗША ёсьць шэраг помнікаў Касьцюшку. Няма помніка нашаму герою толькі ў Беларусі.

Працягваецца нахабнае расейскае ўмяшальніцтва ў дзяржаўныя справы Грузіі. 4 ліпеня маскоўскі халуй Э. Какойты, які называецца “прэзыдэнтам Паўднёвай Асэціі”, прызначыў такога ж незаконнага “прэм’ер-міністра” гэтай незаконнай “рэспублікі” (якая зьяўляецца часткай тэрыторыі сувэрэннай Грузіі). Цікава, што на пасаду не знайшлося мясцовага здрадніка. “Прэм’ерам” прызначылі Юрыыя Марозава, які дагэтуль служыў камэрцыйным дырэктарам курскай нафтавай кампаніі. Прыдумалі нават тлумачэньні такому экзатычнаму прызначэньню: маўляў “камэрцыянэр Марозаў будзе спрыяць прыцягненьню ў Асэцію капіталаўкладаньняў”. Ну, пра баярына Марозава з капіталамі вы раскажыце нейкім дурачкам. Беларусы наведвалі Курск у розныя пэрыяды сучаснай гісторыі. Тыповы горад жудаснай расейскай правінцыі – пыльны, занядбаны, з агаломшаным і зьбяднелым насельніцтвам. Вось такую будучыню забясьпечваюць асэцінам антыгрузінскія путчысты, што цягнуць свой народ у пашчу расейскай імпэрыі.

Валеры Буйвал

5/7/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2005
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024