Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

«Свабодная Беларусь» — толькі такое пагадненьне прэзыдэнт ЗША згодны заключыць з Расеяй

Уласная інфармацыя газэты “Народная Воля” за 12.05.05

“Мы не будзем заключаць сакрэтных пагадненняў. Адзiнае пагадненне, якое я лiчу неабходным для народа, — аб свабодзе. Яму трэба даць магчымасць выказаць сваю пазiцыю на свабодных i справядлiвых выбарах у Беларусi”, — заявiў прэзiдэнт ЗША Джордж Буш у Рызе, адказваючы на пытанне, цi магчыма пагадненне памiж Расiяй i ЗША аб гарантыi неабрання А.Лукашэнкi ў наступным годзе ўзамен на захаванне расiйскага ўплыву ў Беларусi.

На думку амерыканскага прэзiдэнта, у iнтарэсах Расii мець у суседзях дэмакратычныя дзяржавы. “Амерыка мяжуе з дэмакратычнымi дзяржавамi, i гэта карысць — мець такiх суседзяў. Мы не заўсёды з iмi згаджаемся, але мы ў стане ўладзiць спрэчкi мiрным шляхам, таму што мы — дэмакратычныя дзяржавы. I я працягну гаварыць так ясна, як я магу, прэзiдэнту Пуцiну, што ў iнтарэсах яго краiны — мець дэмакратычныя дзяржавы на межах”, — сказаў Дж.Буш.

“Усе мы прысвячаем сябе прасоўванню свабоды ў Беларусi, — заявiў прэзiдэнт ЗША. — Людзi той краiны жывуць пад апошняй дыктатурай у Еўропе, i яны заслугоўваюць лепшага. Урады Латвii i Лiтвы працавалi на падтрымку дэмакратыi ў Беларусi i распаўсюджванне праўдзiвай iнфармацыi па радыё i ў газетах. Рэпрэсiям няма месца на гэтым кантыненце. Людзi ў Мiнску заслугоўваюць такой жа свабоды, якую вы маеце ў Талiне, i Вiльнюсе, i Рызе”.

Паводле слоў Дж.Буша, беларускае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы з прэзiдэнтамi трох краiн Балтыi. Амерыканскi лiдэр падзякаваў калегам за дапамогу ў прасоўваннi дэмакратыi ў суседнiя дзяржавы.

13/5/2005 › Навіны


 


Scooter 13/05/2005 17:40

Няўжо спадары вырашылі ўставіць на сайт цытату з адвечнага аб’екту свіх кпінаў і зьдзекаў - “газэткі “Нар.волі”"?… А мо яна і не такая дрэнная, як яе заўсёды малюе спадар Буйвал?


Папкоў 13/05/2005 21:33

Мы адасобілі гэтую сапраўдную інфармацыю, якая мае каштоўнасьць для баларусаў, ад мора інфармацыйнага шулерства, замешанага на рэклямнай тэхналёгіі. Нарволя з П.Машэрава пачала ляпіць “апазыцыянера”.(З Казуліна ўжо зляпілі?) Ну ніяк да гэтага не ўдавалася Натальлю Машэраву прыпісаць да “апазыцыі”. Цяпер можна. Цяпер яна дачка пакрыўджанага Лукашэнкам “героя” Беларусі — “дэмакратка” і дачка “апазыцыянера”. (Дарэчы, і цяпер зьяўляецца дэпутатам незаконнага так званага “парляманцкага сходу Беларусі і Расеі”, хаця дэпутаткай палаткі не зьяўляецца. Пакінулі ў складзе за заслугі перад Расеяй.)


Пятрусь 15/05/2005 19:57

Паважаны спадар Папкоў,

і Натальля Машэрава, і Казулін, і Вячорка, і Лябедзька - звычайныя інфармацыйныя пустышкі.

Нягледзячы на Народную Волю і парачку іншых СМІ, якія спрабуюць выляпіць з гэтых пустышак апазіцыянэраў, яны не маюць нават аднаго працэнту электаральнай падтрымкі.

Сапраўдную вагу псэўдаапазіцыянэраў паказала гісторыя з Ганчарыкам. Яны не супраціўнікі, яны ўсяго толькі тлумяць мазгі і народу Беларусі і замежным арганізацыям ды дзяржавам.

Становішча вырашыць той, хто пачне працаваць з народам Беларусі - таго і перамога. Трэба прапаганда Беларусі і беларускага сьветапогляду ўсемі магчымымі сродкамі на Беларусі.

Цікава было прачытаць у кнізе пра Антона Шукелойця, як гэта ўжо рабілася аднойчы, і што павінны зрабіць Фронт.

http://www.zianonpazniak.de

http://www.zianonpazniak.de/publications/creation/shukelojzanton.htm


Пятрусь 15/05/2005 19:59

Вялікі дзякуй за адфільтраваную інфармацыю!

Словы прэзідэнта ЗША даюць надзею, што мы ў рашучы момант не застанемся адзін на адзін з расейскай пагрозай.


Юрка 15/05/2005 22:41

Пятрусь.
Усе гэтыя лябледзькі-вінцучкі-машэравы-казуліны і іньш. не пустышкі. Яны не палітыкі, але не пустышкі. Яны ў стане зразумець якую мярзотнасьць яны робяць і рабілі. Справа ў тым, што адсутнасьць сумленьня, маралі, асабістыя амбіцыі ў гэтых людзей паставілі іх ў адзін шэраг. Шэраг калабарантаў, здраднікаў Бацькаўшчыны. Што тычыцца “Народнай волі” так не толькі ў ёй, а і ў “Советской Б” заўсёды можна вычытаць нешта карыснае паміж радкоў…


Паненка 15/05/2005 23:27

Сп. Буйвал прыводзiць цытату з “Die Welt” аб падвойным падыходзе пуцiна да гiсторыi. Наша апазыцыя таксама выкарыстоўвае такi падыход? Калi Расея “абараняе” ад «экспарту» рэвалюцыi - дык гэта ўмяшанне ва ўнутраную палітыку нашай краiны, калi Штаты, Прыбалтыка альбо Украiна робяць вышэй адзначаныя заявы - гэта расцэньваецца як дапамога, !!! Але сваю свабоду мы можам здабыць толькi самi. Пакуль не адбудуцца ў нас карэнныя змяненнi ў самасвядомасцi, не можа быць самастойнай Беларусi. Нават калi нам дапамогуць атрымаць самастойнасць, захоўваць яе мы павiнны самі, а ці здольны мы зараз на гэта, ці маем столькі годнасці? Веру, што маем, але трэба ўсведамляць, што робiм i навошта


Пятрусь 16/05/2005 19:26

Юрка 15/5/2005 22:41

напэўна я неясна сказаў.

Лябедзька энд компані - пустышкі ў адносінах да ўплыву на электарат ды падтрымкі электарату. Яны не маюць уплыву і не маюць падтрымкі. Таму занадта шмат увагі яны не заслугоўваюць. Натуральна - гэта амаральныя людзі.

Беларускі электарат - гэта зараз зарослае поле, на якім калі і расла ды працавала, то толькі камуністычная ды лукашэнкаўская прапаганда.

Людзі зараз вельмі адчыненыя і гатовыя прыняць прапаганду, асабліва прапаганду ад Фронта - прапаганду Беларусі ды Беларускага Сьветапогляда. Той хто прыйдзе на гэтае поле і пачне ідэйна працаваць на ім - будзе мець перамогу. Спадзяюся што Фронт зловіць гэты момант.


zcfafn 17/05/2005 15:25

Пятрусь 16/5/2005 19:26
Праўду Вы кажаце, што яны пустышкі для разьвіцця Беларускай культуры. Яны толькі героі прыкрывацца Беларускай сымболікай і плясаць пад кацапскую дуду.


Юрка 18/05/2005 15:14

Пятрусь
Згодны.


Юрка 18/05/2005 15:28

Паненка.
З Вамі можна было б пагадзіцца, калі б у нас былі ўмовы для зьмены сьвядомасьці, ну напрыклад як на Украіне. Бываюць сітуацыі калі народ сам не у стане вызваліцца ад дыктатуры, альбо гэта можа цягнуцца дзесяцігодзямі, альбо (што яшчэ горай) можа прывесьці да скону ўвесь народ . Ці мог народ Ірака пазбавіцца самастойна дыктатуры Саддама (на працягу якой было знішчана каля 2 млн. іракцаў)? Прыклады можна доўжыць. Але, калі дапамога даецца шчыра, можа не варта адмаўляцца? Гэта адно, другое - калі ставяцца ўмовы непрыймальныя, варта шукаць іньшае выйсьце.


зміцер 29/05/2005 23:12

Пятрусь
Згодны на 100%


 

Праверка на ботаў: напішыце bs

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура
Форум

Пошук:




Каляндар:

Травень 2005
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Зянон Пазьняк

Малады Фронт!

Народнае галасаваньне

Формула 1 на беларускай

Народныя
навіны Віцебска

[ Усе сябры ]


Hosted by byelarus.com


Бясплатны хостынг



Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2007
Сувязь