Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Курапатах сёньня запалілі сьвечкі

Cябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі сёньня ва ўрочышчы Курапаты грамадзянскую паніхіду па ахвярах катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. У часе жалобнай урачыстасьці міліцыянты спрабавалі прымусіць людзей згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі і стужкі.

Грамадзянская паніхіда па ахвярах Чарнобылю ў Курапатах пачалася са сьпяваньня гімну “Магутны Божа!” У жалобнай акцыі ўзялі ўдзел больш за пяцьдзесят чалавек – сяброў і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ зь Менску і Салігорску. Людзі ўсклалі да крыжа “Пакутнікам Беларусі” вянкі і кветкі, запалілі сьвечкі. Ужо другі год запар сябры Партыі БНФ у гадавіну чарнобыльскай аварыі прыходзяць у Курапаты. Сёлета гэта адбылося з той прычыны, што менскія ўлады не дазволілі правесьці жалобны мітынг у сквэры імя Янкі Купалы, а на плошчу Бангалор сябры партыі ісьці катэгарычна адмовіліся. У звароце старшыні Партыі БНФ Зянона Пазьняка, які зачытаў Юрась Беленькі, гаворыцца, што “у Курапатах ворагі адбіралі ў простых людзей жыцьцё, а ў Чарнобылі, ў чорным Палыне, гэтая ж самыя спраўцы – адабралі ў людзей Радзіму”.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Беленькі працягвае.

(Беленькі: ) “Мінула ўжо 19 гадоў, як на нашу Беларусь апусьцілася чарнобыльская зорка Палын. Тысячы людзей адарвалі ад родных хат і вывезьлі з роднай зямлі. І хаты зьнішчылі, расьцягалі, апаганілі чужыя людзі. Лапухоўе і крапіва, запусьценьне і зьдзічэлыя сабакі там, дзе было жыцьцё, шчасьце і родны кут. Што можа стацца страшней?”

Сымбалічна, што ў сёньняшнім мітынгу ня здолеў ўзяць удзел сакратар управы партыі, актыўны ўдзельнік курапацкага чыну, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай станцыі Алесь Чахольскі, які некалькі дзён таму трапіў у шпіталь.

Алег Борын спэцыяльна прыехаў з Салігорску на грамадзянскую паніхіду ў Курапаты.

(Борын: ) “У гэты дзень вельмі цяжка гаварыць… У дзяржаве забыліся пра Чарнобыль, робяць выгляд, што нічога ня здарылася. Так і пра Курапаты… Гэта здрада, дзяржаўная здрада.”

Працягвае прэсавы сакратар Партыі БНФ Валер Буйвал.

(Буйвал: ) “Чарнобыль – гэта толькі адзін з разьдзелаў драматычнай беларускай гісторыі. Прыйдзе час, і беларусы прыйдуць у гэты гістарычны дзень у цэнтры сваіх гарадоў, у цэнтар сталіцы, каб памінаць сваіх продкаў”.

У часе жалобнай акцыі супрацоўнікі аддзелу міліцыі Менскага раёну спрабавалі прымусіць людзей згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі і папярэджвалі, што акцыя ў Курапатах – гэта несанкцыянаваны мітынг.

Закончылася грамадзянская паніхіда па ахвярах Чарнобыля малітвай за Беларусь.

Паводле RFE/RL

26/4/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2005
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь