Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (8-15 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
8 красавіка адбылося пахаваньне папы рымскага Яна Паўлы ІІ у ватыканскім саборы св. Пётры. На пахаваньне зьехаліся больш за 100 кіраўнікоў дзяржаваў. Сярод іх былі шырока прадстаўлены кіраўнікі нават мусульманскіх краінаў (напрыклад, прэзыдэнт Ірану Хатамі). Нават герархі Цэркаваў усходняга абраду адслужылі каля труны з целам папы імшу. Чатыры мільёны чалавек з усяго сьвету разьвіталіся з пантыфікам у Рыме. У Польшчы маліліся мільёны чалавек. У Беларусі і па ўсім сьвеце людзі паміналі вялікага сьвятара. Многія ўспрынялі сонечнае зацьменьне, што адбылося ў гэты дзень, як знак Божы смутку разьвітаньня зямнога сьвету з Янам Паўлам ІІ. Афіцыйныя сатаністы ў РФ і РБ ня бралі выходны ў гэты дзень. Расейская тэлевізія называла людзей, што сабраліся ў Рыме выключна “толпой”. Тэлевядучыя патлумачылі гледачам, што “многія праходзілі каля труны з целам папы, як турысты, з заплечнікамі”. Жлабы з расейскіх мас-мэдыяў, мабыць, ня ведаюць, што менавіта так – з заплечнікамі – пілігрымы ішлі да сьвятых месцаў з раннехрысьціянскіх часоў. Радыё РБ выраблялася ў сваім звычайным стылі, перадаючы як важнейшую навіну дня адкрыцьцё выставы ў Бэрліне з удзелам 65 зусім аголеных мадэлек – “ха-ха-ха, вот бы прівезті эту выставку к нам в Мінск…” У Крамлі афіцэры ФСБ ў сутанах выпускалі на волю галубоў (стары рускі звычай, аказваецца). Калі іхны генэрал Аляксей памрэ, то наўрад ці зьбярэцца надта вялікая “толпа”.

Ўноч на 9 красавіка ў цэнтры Тбілісі каля будынку парляманту служылі задушную Імшу, тысячы людзей маліліся са сьвечкамі ў руках. Роўна 16 гадоў таму, у 1989 г. у самы разгар гарбачоўскай “перастройкі і дэмакратыі” маскоўскі спэцназ з дывізіі Дзяржынскага атакаваў мірных людзей, што сабраліся каля парляманту Грузіі і патрабавалі незалежнасьці краіны ад маскоўскай імпэрыі (большасьць з іх былі жанчыны і падлеткі). Маскоўскія зьвяры (яны былі пад узьдзеяньнем псіхатропных сродкаў) на браневіках уварваліся на плошчу і пачалі секчы жанчын сапёрнымі рыдлёўкамі. Ужо пазьней мы даведаліся, што гэтую тэрарыстычную апэрацыю саветы меркавалі правесьці ў Беларусі, супраць удзельнікаў Дзядоў 30 кастрычніка 1988 г. Маскалі забілі ў тую ноч 20 грузінскіх жанчын, многіх паранілі. Увесь сьвет убачыў зьвярыны ашчэр гарбачоўскай “дэмакратыі”, задачай якой было выратаваньне імпэрыі КПСС. У тую ноч грузінскі народ (і ўсе паняволеныя народы саўдэпіі) зразумелі, што ня можа быць ніякіх ілюзіяў – крамлёўскі Карфаген павінен быць разбураны. Масква дагэтуль сьцьвярджае, што на плошчы былі “тэрарысты, якія самы напалі на дзяржынскую дывізію”, што “спэцсродкі не выкарыстоўваліся” і г.д. Ужо пры Ельцыне генэрал Радыёнаў, які быў у тыя крывавыя дні камэндантам Тбілісі, быў некалькі гадоў на пасадзе міністра абароны РФ – Масква зьдзеквалася з Грузіі. Антыгрузінская імпэрская палітыка працягваецца й дагэтуль. Пра гэта памятае народ. Усю ноч на сьцены амбасады РФ у Тбілісі былі праецыраваны слайды з выявамі той расейскай злачыннай акцыі і з партэтамі ахвяраў. Масква яшчэ расплоціцца перад народамі за свае злачынствы.

9 красавіка ў Калінінградзе разгарнулася моднае цяпер прапагандысцкае шоў. Справаў тым, што роўна 60 год таму саўдэпія пачала штурм сталіцы Усходняй Прусіі Караляўца (па-нямецку Кёнігзбэргу). Шоўмэны занесьлі чырвоны сьцяг на муры форту, весела разганяючы пацешных немцаў. Публіка радасна пляскала ў ладкі пасярод цыркавога дыму і агню. У 1945 годзе ўсё выглядала інакш. Дагэтуль ніхто толкам ня можа растлумачыць, навошта спатрэбіўся люты штурм супэрумацаваньняў прускай сталіцы ўсяго за 4-3 тыдні да канца вайны? Навошта? Беларусы, якія засталіся жывыя, успамінаюць, што іх гналі ў атаку, як быдла – у поўны рост (“грудью”) на доты і дзоты, на сьмяротны агонь нямецкіх кулямётаў. Новыя хвалі наступаючых беглі наперад па трупах папярэдніх. Загінула некалькі сотняў тысячаў у асноўным маладых мужчынаў, якія маглі б вярнуцца дадому ўжо праз колькі дзён. Сярод іх былі тысячы і тысячы маладых беларусаў. Нельга было проста атачыць блякадай нямецкі гарнізон і бамбіць яго ўдзень і ўначы, штодня прапануючы скласьці зброю? Нельга – таму што крамлёўская банда патрабавала шумных перамогаў і як мага большых ахвяраў. Сталін і ягоная зграя баяліся пераможцаў над фашызмам. Баяліся тых, хто вернецца дадому і захоча нармальнага жыцьця. Таму крамлёўская задумка была простая – накіраваць на сьмерць як мага больш людзей. Вечны праклён Маскве з яе імпэрыяй! Вечны праклён расейскаму фашызму, які ўсё яшчэ ня здохне і ня вызваліць чалавецтва ад сябе!

На пачатку красавіка пазашататны агент КГБ Ганс-Георг Вік (які быў узначальваў у Менску групу АБСЭ аж покуль яго ня вытурыў Лукашэнка, калі германец скончыў стварэньне псэўдаапазыцыі і стаўся непатрэбным) наладзіў у сваёй Нямеччыне агледзіны “гігантаў думкі і айцоў беларускай дэмакратыі”. Ён запрасіў з Бэльгіі і Чэхіі некалькі прыстасаванцаў-жулікаў, якія прадстаўляюцца “кіраўніцтвам палітычнай беларускай эміграцыі”. Узначаліў дэлегацыю вядомы Ігар Лазарчук (цяпер пражывае ў Антвэрпэне). Многія ў Менску памятаюць гэтага маладога чалавека, недалёкага, малаадукаванага, але дабрадушнага, бо часьцей за ўсё пьянога. Яго і яшчэ некалькіх прамэтэяў прыгледзела ў 1999 г. “Хартыя-97”, паслала іх на дэкаратыўныя акцыі пратэсту. Іх схапіла міліцыя, патрымала колькі дзён – і вось “героі” ужо ў Бэльгіі. Тамака і яшчэ ў некалькіх эўрапейскіх краінах гэбоўскія маладзёны пачалі прадстаўляцца элітай беларускай змагарнай апазыцыяй, актыўна ганьбіць Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і нацыянальнага лідара Зянона Пазьняка ды рабіць іншыя цёмныя, а часта крымінальныя справы. Каля іх пачала круціцца сярод іншых Ганна Сурмач (яе абралі былі ў Менску старшынёй “Бацькаўшчыны”, а яна папрасілася на палітпрытулак у Чэхію, атабарыўшы на Захадзе ўжо ўсю сваю сямью). Дэкаратыўныя змагары рэгулярна надзьмуваюць балёнік “супраціву Лукашэнку”, апяваюць “правы чалавека” ды ствараюць фон для вінцучкоў-лебедько. Аказваецца, Лазарчука з таварышамі Вік вадзіў у Бундэстаг і нямецкі МЗС. Там іх сур’ёзна распытвалі, каго яшчэ з беларускіх чыноўнікаў ня трэба пускаць у Эўропу (беднае чынавенства!) і як ратаваць беларускую дэмакратыю. Можна сабе ўявіць, чаго там нарасказвалі гэтыя “інтэлектуалы”. Відавочным ёсьць імкненьне Віка і іншых немцаў схаваць ад Эўропы сапраўдны нацыянальны супраціў расейскай агрэсіі ў Беларусі, выставіць эміграцыйных дурачкоў як сьмешных карнавальных рыцараў у кардонных дасьпехах. Цікава, колькі яшчэ эўрапейскія палітыкі будуць дазваляць Віку дурыць сябе? Але зразумела, што за Вікам стаяць імпэрыялістычныя сілы, зацікаўленыя ў зьнішчэньні Беларусі.

10 красавіка ў Маскве ГБ страляла ў ГБ. Каля свайго дому быў застрэлены Анатолій Трафімаў, генэрал-палкоўнік ФСБ. Ягоная жонка была цяжка паранена. Трафімаў зрабіў яркую кар’еру ў КГБ СССР, на пачатку 90-х ахоўнік Ельцына А. Каржакоў добра падсадзіў яго на прыступках кар’ернай лесьвіцы. Трафімаў стаўся старшынём ФСБ Масквы і сталічнай вобласьці, нам. старшыні ФСБ РФ. Але ў 1996 г. яго пагналі разам з Каржаковым. Ён пачаў займацца ахоўным бізнэсам, які ў Расеі скрозь кантралююць спэцслужбы, міліцыя і былыя вайскоўцы. Мяркуецца, што нябожчык нешта з канкурэнтамі не падзяліў.

Стрэлы прагучалі ў гэты дзень таксама ў Бішкеку. Памятаем, як падчас нядаўняй “рэвалюцыі” у Кыргызтане тысячы людзей грамілі унівэрмагі, што належалі сямьі Акаева. Іх не надта актыўна лавіла “народнае апалчэньне”, якое больш “ізабражала” перад тэлекамэрамі ды раздавала геройскія інтэрвію. Многім гледачам запоўніўся камандзёр “апалчэньня” Усен Кудайбэргенаў, старшыня аб’яднаньня каскадзёраў Кыргызтану. Калі народ убачыў, што яго груба абдурылі, што пры ўладзе засталася тая ж намэнклятурная кампанія, хваляваньні разпаліліся з новай сілай. На Бішкек насунуліся сотні тысячаў сялян і пачалі дзяліць зямлю. На адным з мітынгаў выступіў згаданы Кудайбэргенаў, які выказаў падтрымку народным патрабаваньняў. І ў той жа дзень яго застрэлілі. Намэнклятура не мае патрэбы ў стыхійных і надта папулярных лідэрах, якіх выпадкова высунула наперад нядаўняя “рэвалюцыя”, намэнклятура баіцца іх. Мітынгі і шэсьці працягваюцца. Падобна, што сацыяльна-палітычныя падзеі ў Кыргызтане далёка ня скончыліся.

11 красавіка Пуцін зноў цалаваўся са Шродэрам. На гэты раз у Гановэры, на штогадовай ярмарцы. Немцы нападпісвалі з маскалямі новых маштабных эканамічных дамоваў. Сярод іншага плянуюць пракласьці ў Расеі супэрсучасныя чыгункі для хуткасных цягнікоў, разьвіваць тэхналёгіі, пампаваць нафту і газ і г.д. Нам зразумела, што дзеля гэтага “планов громадья” у Масквы проста няма людзей – ні інжынэраў ні кваліфікаваных рабочых. Усе пасьпіваліся, памерлі або ўцяклі замяжу. Вось і ўстае рубам пытаньне з мільёнамі беларускіх рабоў, якіх трэба загнаць у Расею, папярэдне разбурыўшы краіну Беларусь. Подлы праект ня першы ў расейска-германскай гісторыі, ня раз ужо наш народ станавіўся ахвярай змовы двух выгадніцкіх драпежнікаў. Мадэль была тая ж самая: антыбеларуская змова, цалаваньне молатавых з рыбэнтропамі, а потым расейска-германская вайна, якая звычайна станавілася агульнаэўрапейскай альбо нават сусьветнай. Беларусы мусяць не дазволіць у чарговы раз выкарыстаць сябе ў якасьці матар’ялу для чужых імпэрскіх інтарэсаў.

Роўна дзесяць гадоў таму, уноч з 11 на 12 красавіка 1995 г. адбылася драма, якая вызначыла ўвесь далейшы ход расейскай агрэсіі супраць Беларусі. Прама ў залі паседжаньняў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня 19 дэпутатаў парляманцкай апазыцыі БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка распачалі галадоўку з патрабаваньнем спыніць антызаконныя дзеяньні прэзыдэнта Лукашэнкі і не дапусьціць незаконны рэфэрэндум, на якім дыктатура зьбіралася забараніць нацыянальна-дзяржаўныя гістарычныя сімвалы Беларусі і надаць дзяржаўны статус чужынскай расейскай мове. Уначы па загаду Лукашэнкі ў парлямант увайшлі войскі. Расейскія эсэсэсаўцы ў масках жорстка зьбілі дэпутатаў і заламаўшы рукі, выкінулі іх з будынку парляманту. Фактычна быў зьдзейсьнены дзяржаўны пераварот, пасьля якога пачалося “трыюмфальнае шэсьце” прамаскоўскай, варожай нашаму народу дыктатуры. Тадышні старшыня Вярхоўнага Савету М. Грыб і бальшыня дэпутатаў ня выступілі з пратэстам. Больш таго, некаторыя зь іх крычалі на наступны дзень у парляманце: “Мала далі!” Яны начале з Грыбам пайшлі фатаграфавацца з Лукашэнкам, атрымалі ад яго падаруначныя гадзіньнікі і банкетавалі разам зь ім і ягонай зграяй (Лебедько, Ганчар, Булахаў і інш.). Трэба зазначыць, што на час галадоўкі адказным за дзейнасьць Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” быў прызначаны Ю. Хадыка, тадышні нам. старшыні. У той драматычны момант стала канчаткова ясна, што Хадыка – здраднік, агент КГБ, засланы ў змагарную арганізацыю дзеля нанясеньня шкоды народнаму руху. Увечары 11 красавіка (калі стала вядома аб пачатку галадоўкі) дзяжурныя па сядзібе БНФ убачылі, як Хадыка і некалькі ягоных сябручкоў выходзяць, каб накіравацца дадому і спакойна спаць. На пытаньне дзяжурных Хадыка адказаў: “А, ну добра, вы й заставайцеся, а мы пойдзем…” Пасьля трэцяй гадзіны ўначы 12 красавіка адзін за адным некалькі дэпутатаў прышлі ў сядзібу. Яны былі цяжка пабітыя, ледзь трывалі боль. На наступны дзень дэпутаты-фронтаўцы спыталіся ў Хадыкі: “Чаму, калі пачалася галадоўка, на плошчу Незалежнасьці ня былі выведзеныя сябры Фронту, чаму не зьвярнуліся з заклікам да народу падтрымаць пратэст дэпутатаў?” Здраднік Хадыка спакойна адказаў: “А ў нас тут БНФ – дэмакратычная арганізацыя, а не дыктатура якая-небудзь…” Такім чынам была адкрытая дарога да першага антыбеларускага, антыдзяржаўнага рэфэрэндуму, хватка пракручанага дыктатарскай бандай у траўні 1995 г. Цікава, што прыгадваючы незаконны рэфэрэндум лістапада 1996 г. (на якім антынародны рэжым згвалціў Канстытуцыю і канчаткова ўсталяваў прарасейскую дыктатуру), журналісты і розныя грыбы-лебедько не ўспамінаюць аб першым рэфэрэндуме 1995 г. Не ўспамінаюць, таму што самы арганізоўвалі жульніцкі і злачынны трыюмф дыктатуры. Прамых арганізатараў і выканаўцаў гэтых злачынстваў яшчэ чакае справядлівы суд. Не адкруцяцца.

Працягваецца гэбоўская цэнтралізацыя ў расейскай імпэрыі. Цяпер аб’ядноўваюць у адну адміністрацыйную адзінку былыя тры адзінкі РФ – аўтаноміі Таймыр і Эвэнкію і Краснаярскі край. Эвэнкі – народ старажытнай культуры, які жыў на сваёй прамерзлай (але любай яму) зямлі, калі на сьвеце не існавала ані рускіх, ані іхнай сатанінскай імпэрыі. Расейская акупацыя прынесла эвэнкам голад, хваробы, татальную алькагалізацыю, зьнявагу і сьмерць. 17 красавіка імпэрыя арганізоўвае рэфэрэндум па “узьяднаньні” эвэнкаў з Краснаярскім краем. Ясна, што рэфэрэндум арганізуюць на ўра, і з мапы сьвету зьнікне нават назва, нават згадка пра карэнны народ, які канчаткова раствораць у расейскай дрыгве. Пуцін прымаў трох губэрнатараў згаданых адміністрацыйных адзінак. Усе трымаліся падкрэсьлена весела і аптымістычна. Асабліва эвэнкійскі губэрнатар Золотарёв (зразумела, што зямлёй эвэнкаў камандуе маскаль), які паўтараў перад тэлекамэрай: “Ах, как будет хорошо, товарішч презідент, как хорошо в Красноярском крае…” Для беларусаў чарговы сібірскі аншлюс павінен быць грозным папярэджаньнем. Акупанцкія рэфэрэндумы – гэта спосаб зьнішчэньня народаў. Яшчэ фармальна эвэнкійскі аншлюс не адбыўся, а ўжо расейскае тэлебачаньне круціць прапагандысцкія ролікі. Вэрталёт з выбарчай камісіяй прызямляецца ў тундры, маскалі-акупанты ідуць па чумах. А там ужо эвэнкійскія маладзіцы апрануліся ў сьвяточныя традыцыйныя строі з маністамі, старыя весела іграюць на бубнах. Акупантам падаюць мясцовыя прысмакі. Гэтак аптымістычна, паводле масквы, карэнны народ разьвітваецца з непатрэбнай яму Эвэнкіяй. Каля сумёта бярэцца нават інтэрвію ў мясцовага маладога інтэлігента, які карцінна зьдзіўляецца, чаму “інтэграцыю” з Краснаярскім краем не наладзілі даўно. Вось так… Пасьля гэтага кашмару можна ўявіць сябе, як маскалі з мясцовымі халуямі будуць абстаўляць акупацыю Беларусі: дзяўчаты-камсамолкі ў намітках вітаюць дарагіх гасьцей, што едуць на танках, насельніцтва аптымістычна смажыць для новых гаспадароў нашай зямлі дранікі і г.д. Не дачакаецца імпэрская сволач! Наш народ будзе бараніць Бацькаўшчыну!

11 красавіка адбыўся чарговы акт трагікамэдыі на тэму беларускай сацыял-дэмакратыі. Разьбітая гэбоўскай агентурай Сацыял-Дэмакратычная партыя даўно пераўтварылася проста ў сюжэт анэкдотаў, не ўяўляючы сабой ніякой палітычнай сілы. Раптам паступіла каманда “об’едіняйсь!”, і эсдэкі ўсіх масьцяў сабраліся ў сталіцы ды пачалі уз’ядноўвацца. Нягледзячы на пратэсты магільшчыка СССР С. Шушкевіча, яны дзейнічалі імпэтна, нават перахітрылі міліцыю. А самае галоўнае – абралі агульным (цяпер мода на агульных) старшынёй намэклятуршчыка Казуліна. Што і трэба было даказаць. Ну, цяпер мясцовай сацыял-дэмакратыі канец.

13 красавіка прадажнікі выбіралі сярод сябе адзінага, самага найпрадажнейшага кандыдата. Галасаваньне адбывалася ў сядзібе групы Вінцучка Вячоркі ў Менску і называлася “менскай канфэрэнцыяй дэмпартыяў”. Але Вінцучок нават ня вылучаўся на адзінага. Больш за ўсё галасоў (56) набраў С. Калякін, генсек мясцовай кампартыі. Цяпер мяркуецца, што менавіта ён будзе супрацьстаяць ад імя мясцовай дэмакратыі дыктатару Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах. Такое нам не магло прысьніцца ў страшным сьне яшчэ ў 90-я гады. Камуняка (у партыйным статуце якога запісана “аднаўленьне СССР”) будзе весьці дарогай змаганьня з прамаскоўскай дыктатурай наш стомлены народ. Да такога сюррэалізму не дадумаўся б й сам Сальвадор Далі. Не самы ж удзельнічкі “канфэрэнцыі” дадумаліся да гэтага абсурду. Ім загадалі зрабіць так іхныя гаспадары-грантадаўцы і спэцслужбы РФ, якія аплочваюць і вядуць па жыцьці ўсю гэтую прадажную антыбеларускую зграю. Памятаем, як выстаўляўся на прэзыдэнта ў 2001 г. намэнклятуршчык Домаш, праз колькі дзён хватка заменены на намэнклятуршчыка-бальшавіка-прафсаюзьніка Ганчарыка. Усе гэтыя клоўнскія кульбіты вырабляліся з адной мэтай – забясьпечыць “элэгантную перамогу” Лукашэнку, якому супрацьстаялі абсалютныя намэнклятурныя нікчэмнасьці. Цяпер электарату прапануюць новую нікчэмнасьць з той жа мэтай. Але не забываймася, што наперадзе яшчэ шэраг банкетаў і сходак (сярод іх галоўная – “кангрэс усіх-усіх дэмсілаў”), на якіх зноўку будуць галасаваць за “адзінага кандыдата”. Але нельга трапляць ізноў у намэнклятурную пастку. Беларусы павінны ведаць сваю сапраўдную Беларускую альтэрнатыву прамаскоўскаму акупацыйнаму рэжыму – беларускі кандыдат Зянон Пазьняк, старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

14 красавіка суд у Саратаве абвясьціў прысуд лякальнага значэньня: прызнаў фіктыўнымі маёмасныя дамовы з адной дамай і пастанавіў пазбавіць яе права на валоданьне 1,5 тысячамі м.кв. тэрыторыі катэджаў з калянадамі і вэнзэлямі, а таксама прылягаючымі паркамі і землямі. І ўсё ж мясцовы маёмасны скандальчык мае міжнароднае адценьне. Бо згаданая дама зьяўляецца жонкай былога саратаўскага губэрнатара Д. Аяцкава. А Крэмль менавіта Аяцкавым хоча ашчасьлівіць беларускі народ і нашую дзяржаву, прыслаўшы саратаўскага мафіёзу на пасаду амбасадара РФ у РБ. Неабдуманым дыпляматычным крокам гэты праект не назавеш. Праваленых жулікаў і раней прызначалі на ўсё, што зьвязана з Беларусяй. Успомнім непаўторнага злодзея Барадзіна, які ўжо пасьля адсідкі ў амэрыканскай турме ўзначаліў саюз нерушымы РФ і РБ. Складваецца ўражаньне, што ў Крамлі пазьбіраліся выключна злачынцы. Хаця так яно й ёсьць.

Такое расейскія чыноўнікі вышэйшага рагну вырабляюць ня толькі з намі. Масква стала ў позу, выставіла наперад пуза генпракурора Усцінава і зрабіла цікавыя заявы. Усцінаў нагадаў з трыбуны, што застаецца ў сіле крымінальная справа і гончы ліст на прэмьер-міністра Украіны Юлію Цімашэнку. Прычым, зроблена такая заява напярэдадні афіцыйнага (першага) візыту Цімашэнкі ў Расею. Ня толькі дыпляматы, але любы кемлівы чалавек разумее, што такія заявы ёсьць зьнявагай у адносінах да суседняй дзяржавы. Такое можа рабіцца толькі падчас канфліктаў, нават вайны. Такое выглядае як клясічная, брудная правакацыя супраць Украіны. Украінцы зрабілі адэкватныя высновы і пакуль візыт адклалі. Давыпендрываецца Расея, дакуражыцца. Няхай імпэрыя не забываецца, што яшчэ ў хуткім часе прыйдзецца эвакуяваць маскальскую армію і тысячы маскальскіх асаднікаў з акупаванай цяпер Трансністрыі – інтэгральнай частцы тэрыторыі сувэрэннай Малдовы. А зрабіць гэта можна будзе толькі праз тэрыторыю Украіны. А можа у Крамлі ўжо прадумалі які абхадны манэўр з выкарыстаньнем дацкіх портаў, цёплай плыні Гальфстрым ды караблямі алжырскіх піратаў?

15 красавіка ў Біслане быў афіцыйны дзень імпэрскага гуманізму. Па будпляцоўках хадзілі прадстаўнік Масквы Якаўлеў (былы мэр Пецярбурга) і мясцовы сатрап Паўночнай Асэціі Дзасохаў (як яго яшчэ носіць асэцінская зямля?). Яны з задавальненьнем аглядалі будаўніцтва дзьвюх новых школ і дамоў для пацярпелых ад тэрарыстычнай апэрацыі, наладжанай спэцслужбамі Расеі ў Біслане ў верасьні 2004 г. Якаўлеў сказаў, што такіх мадэрновых школ няма нават у Маскве. Гэта тое ж самае, як па спаленых беларускіх вёсках хадзілі б эсэсаўцы начале з якім небудзь заезжым гаўляйтэрам з Бэрліну ды наладжвалі жыцьцё на вогнішчы. Непакараныя забойцы асэцінскіх дзяцей выстаўляюцца гуманістамі і рупліўцамі.

15/4/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2005
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024