Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інфармацыйная вайна

Сяргей Папкоў
Беларусы і асабліва беларуская моладзь сталі суб’ектамі шырокамаштабнай інфармацыйнай вайны. Інфармацыйная вайна, якую вядзе Масква супраць беларускага народа, мае безпрэцэдэнтны характар. Зьнішчыць беларускую дзяржаву, дзяржаўныя інстытуты беларускага народа, падпарадкаваць людскія рэсурсы, засяліць тэрыторыю Беларусі асаднікамі – вось што хаваецца за дзейнасьцю імпэрскіх акупантаў пад прыкрыцьцём тэрміна “інтэграцыя Беларусі і Расеі”, за так званай “саюзнай дзяржавай”. Апэрацыі інфармацыйнай вайны маюць татальны характар і праводзяцца ва ўсіх сфэрах унутранага і міжнароднага жыцьця беларусаў.

Гэты матэрыял толькі пазначае тэму. Маладыя беларусы, якія зьвяртаюцца да палітычных пытаньняў, павінны навучыцца фільтраваць варожую інфармацыю.

Вораг выкарыстоўвае і інтэрнэт-прастору. Відавочна, што створана цэлае падразьдзяленьне “інфармацыйных агентаў уплыву”, якое дзейнічае на беларускіх інтэрнэтаўскіх сайтах і форумах. Не застаўся бязь іх “увагі” і сайт і форум “Беларускай Салідарнасьці”. Адны дзейнічаюць нахабна адкрыта, іншыя – закамуфлявана, як яны лічаць «вытанчана». Вось узорчык такой «вытанчанай працы» Скутара на http://www.bielarus.net/forums/index.php?showtopic=29&st=0&#entry265

1. Як я ўжо пісаў вышэй - пакуль сп. Зянон Пазьняк адсутнічае на Беларусі, рэальную групу падтрымкі сабе ён і ягоная каманда ніколі не зьбярэ, асабліва калі ўлічыць 2 галоўныя фактары: інфармацыйны вакуум у СМІ, і нявер’е ў Перамогу нават прыхільнікаў сп. Пазьняка.
Асабіста я бачу толькі 1 больш-менш рэальны варыянт вяртаньня сп. Пазьняка ў Беларусь - гэта пагадзіцца на кампраміснага кандыдата, бо ня можа быць такога, што ва ўсёй Беларусі ня знойдзецца такога чалавека, які б мог хоць у якойсьці ступені задаволіць памкненьні сп. Пазьняка. І калі ён пераможа, тады і вяртаньне будзе магчымым, і як сьлед - дзейнасьць ужо ў Беларусі
2. Рэпрэсii, па ВАШЫМ вяртаньнi сюды, ў дачыненьнi да ВАС, вядома ж будуць, але ёсьць як мiнiмум 2 фактары, якiя ўсё ж даюць надзею на жыцьцё i змаганьне:
1) (як я ўжо пiсаў раней) Лукашэнка фiзiчна ня зьнiшчыў нiводнага рэальнага апазыцыянэра, бо Захаранка, Ганчар, и г.д. - гэта ўсё людзi зь ягонага атачэньня. (хоць магчыма ў зьнiшчальным сьпiсе ВЫ i былi кандыдатурай №1, ня ведаю…)
2) змаганьне за Беларусь тут, нават седзячы ў вязьнiцы, магчыма прынясе большы сукупны плён, чым змаганьне з-за мяжы (што да ўнутрыпалiтычнага становiшча, дык дакладна), паглядзiце, як узьнялi вэрхал вакол Марынiча…

З усёй гэтай слоўна-аўтаматнай чаргі зьвернем увагу на «прапанове» Зянону Станіслававічу Пазьняку прыехаць і сесьці ў турму. Гэтая прапанова ўкідываецца ў беларускае грамадзтва ня першы раз і з розных крыніцаў. Нават былыя «сябры-добразычліўцы» выказвалі яе неаднаразова. Маскве хацелася б ізаляваць Зянона Станіслававіча, каб на Захадзе непасрэдна не ўздымалася галоўнае беларускае пытаньне, а менавіта, пытаньне агрэсіі Расеі супраць Беларусі.
Наконт вэрхалу адносна турэмнага ўтрыманьня сп.Марыніча. Па чалавечы шкада Міхаіла Афанасавіча. Аднак, такая сутнасьць рэжыму, якому ён аддана служыў. Каб адцягнуць увагу ад галоўнага беларускага пытаньня, рэжым па загаду Масквы без шкадаваньня зьняволіць столькі сваіх служкаў, колькі спатрэбіцца. Гэта і ёсьць сутнасьць гэбізму, якую Зянон Пазьняк раскрыў у працы «Беларуска-расейская вайна».

Тое, што расейскі гэбізм інфармацыйную зброю зрабіў сталай прыладай сваёй палітыкі, сьведчаць «навуковыя» распрацоўкі расейскіх спэцоў. Ніжэй прыведзены ўрыўкі з адной такой працы маёра С.В.Маркава, слухача Ваеннага ўнівэрсытэту (у перакладзе на беларускую мову).

Аб некаторых падыходах да вызначэньня сутнасьці інфармацыйнай зброі.
(Информационный сборник «Безопасность», №1-2, январь-февраль 1996 г.) (урыўкі)

…Інфармацыйная зброя (ІЗ) – гэта спэцыяльна падабраная інфармацыя, пад узьдзеяньнем якой адбываюцца зьмены інфармацыйных працэсаў у інфармацыйных сістэмах (фізічных, біялагічных, сацыяльных і г.д.) у адпаведнасьці з задумкай суб’екта яго прымяненьня.

Асноўнымі аб’ектамі ўздзеяньня ІЗ можна лічыць: інфармацыйна-тэхнічныя сістэмы; чалавек, сацыяльныя сістэмы.

Прымяненьне інфармацыйнай зброі трэба разглядаць як у шырокім, так і ў вузкім сэнсе разуменьня. У шырокім сэнсе разуменьня ІЗ можа выкарыстоўвацца нашмат раней да пачатку вядзеньня баявых дзеяньняў, а ў некаторых выпадках баявыя дзеяньні ўвогуле могуць не плянавацца і змаганьне за дасягненьне мэтаў супроцьборства носіць выключна інфармацыйны характар. Пры гэтым асобна ўлічваецца адмоўнае інфармацыйнае ўзьдзеяньне на кіруючыя сістэмы ў дзяржаве: палітычныя, эканамічныя, духоўныя, сацыяльныя, ваенныя і г. д.

У вузкім сэнсе … прымяненьне ІЗ павінна спрыяць абцяжарваньню атрыманьня праціўнікам своечасовай, поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі, што прывядзе да выпрацоўкі неадэкватных рашэньняў і таму прымусіць дзейнічаць сабе на шкоду.

Асобнай складнай часткай прымяненьня ІЗ зьяўляецца інфармацыйнае ўзьдзеяньне, якое выяўляецца як:
- інфармацыйна-тэхнічнае ўзьдзеяньне;
- інфармацыйна-псыхалягічнае ўзьдзеяньне.

З разьвіцьцём вылічальнай тэхнікі, аўтаматызаваных сістэмаў кіраваньня, электронных сістэмаў інфармацыйнага абмену і г.д. зьяўляюцца новыя, атакуючыя сродкі інфармацыйнага ўзьдзеяньня, да якіх можна далучыць:
кампутарныя вірусы, здольныя памнажацца, перадавацца па лініям сувязі і сеткам перадачы дадзеных, інфільтравацца ў электронныя тэлефонныя станцыі і сістэмы кіраваньня і псаваць іх;
лягічныя бомбы, так званыя праграмныя прылады, заранёў убудаваныя ў інфармацыйна-кіруючыя цэнтры ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры, якія па сігналу або ў вызначаны час запускаюцца ў дзеяньне, зьнішчаюць або псуюць інфармацыю або дэзарганізуюць працу праграмна-тэхнічных сродкаў;

З дапамогай ІЗ могуць вырашацца наступныя задачы:
стварэньне атмасфэры напружанасьці і нестабільнасьці ў грамадзтве;
правакаваньне сацыяльных, палітычных, нацыянальных і рэлігійных канфліктаў;
ініцыіраваньне страйкаў, масавых беспарадкаў і іншых акцыяў эканамічнага пратэсту;
стварэньне атмасфэры бездухоўнасьці і адсутнасьці маралі, адмоўных адносінаў да культурнай спадчыны.

У палітычнай сфэры з дапамогаю ІЗ могуць вырашацца наступныя задачы:
- маніпуляваньне грамадзкай сьведамасьцю і палітычнай арыентацыяй сацыяльных групаў насельніцтва краіны з мэтай стварэньня палітычнай напружанасьці і бязладзьдзя;
- дэстабілізацыя палітычных дачыненьняў паміж партыямі, аб’яднаньнямі і рухамі з мэтай правакаваньня канфліктаў, распальваньня недаверу, падазрэньняў, абвастрэньня палітычнай барацьбы, падаўленьня апазыцыі і ўзаемазьнішчэньня;
- разбурэньне структураў і сістэм фармаваньня грамадзкай думкі, уключаючы працэс выяўленьня, вывучэньня, аналізу і інтэрпрэтацыі падзеяў і фактаў;
- інфармацыйная падтрымка агентаў уплыву, якія садзейнічаюць дэзарганізацыі палітычных, эканамічных, сацыяльных, духоўных, ваенных структураў.

Па меркаваньні ваенных экспэртаў, новыя віды інфармацыйна-псыхалягінай зброі адлюстроўваюць тэндэнцыю пераходу ад войн індустрыяльнай эпохі са зьнішчэньнем праціўніка да войнаў эры інфарматыкі, калі упор робіцца на тым, каб паралізаваць, дэмаралізаваць, праціўніка, не абавязкова зьнішчая яго фізічна.

Узьдзеяньне ІЗ на вайскоўцаў і насельніцтва зьвязана перш за ўсё з падаўленьнем волі да супраціву, «замбіраваньнем» псыхікі (маніпуляваньнем і перабудовай мысьленьня), праграмаваньнем паводзінаў людзей у паўсядзённых і баявых абставінах і, у рэшце рэшт, зь іх дэмаралізацыяй і псыхічнай дэградацыяй.

20/3/2005 › Навіны


 


Scooter 21/03/2005 4:25

Паважаны спадар Сяргей Папкоў, хачу запэўніць Вас, што ніякі я не агент уплыву, і што мне самому неаднаразова прыходзілася зь імі (непрыяцелямі ўсяго Беларускага) сустракацца ў чатах, форумах і г.д. і змагацца зь імі за сьцьвярджэньне перш за ўсё беларускай мовы ды і ўвогуле Беларусі як незалежнай краіны.
Прабачце, калі ненарок пакрыўдзіў Вас ці спадара Пазьняка (вядома ж я НЕ хачу, каб яго пасадзілі ў вязьніцу, альбо зрабілі яму нешта дрэннае!!!). Я толькі хачу зьвярнуць Вашую ўвагу, на тое, што паўтарэньне сытуацыі 2001 года зусім рэальна з той жа тактыкай, як і тады.
А замест таго, каб абзываць усіх, хто выказвае іншую, адрозную ад Вашай думку, ворагамі(не разабраўшыся як сьлед з сутнасьцю паведамленьняў Вашага суразмоўцы), лепш бы вы патлумачылі яшчэ раз сутнасьць працы спадара Пазьняка ў замежжы, і што, магчыма, яна настолькі ж важная, наколькі б была і непасрэдна ў Беларусі. Бо я, напрыклад, нашмат больш ведаю пра той вялізны ўнёсак, што зрабіў спадар Пазьняк і фракцыя БНФ у ВС-12 у справу адраджэньня і незалежнасьці Беларусі, вяртаньня Пагоні і Бел-Чырвона-Белага сьягу, ў параўнаньні з той працай, што ён зараз робіць за мяжой.
Вы ўжо калі ласка не крыўдуйце, але складаецца такое ўражаньне, што Вы лічыце ўсіх “іншадумцаў”, ворагамі, хаця ніякія яны па вялікім рахунку не іншадумцы!
І дарэчы, нездарма Вы напісалі “«вытанчаная праца»”, гэтая “праца”-пошук шляхоў да вызваленьня Беларусі ад маскальнага панаваньня тут, а не для спрыяньня гэтаму панаваньню! Дык давайма ж весьці цывілізаваны дыялёг з тлумачэньнем пазыцыяў суразмоўцаў, тым больш, што мы па адзін бок барыкадаў!


Папкоў 21/03/2005 7:26

Нейкае дзіцячае ляпятаньне: “не крыўдуйце”, “давайце весьці цывілізаваны дыялёг”… Так можна прабалбатаць і не зрабіць справы. Справа канкрэтная - уключайся ў каманду Зянона Пазьняка і рыхтуй вакол сябе прыхільнікаў для збору подпісаў. Гэта першы этап.


Алесь Шпакоўскі 26/04/2005 20:20

Чаму вы, нацыянальна адукаваныя людцы, сп. Папкоў, да гэтага часу не шукаеце ЎНУТРАНАГА, сумленнага кантакту з народам (са сьветам)?

Пачытаўшы Вашыя аргумэнты са скутэрам, паўстае першасная выснова, што “памылка толькі ў тэрміналёгіі”, маўляў, Вы, сп. Папкоў, надарэмне называеце Скутэра “ворагам”:
“Вораг выкарыстоўвае і інтэрнэт-прастору. … Вось узорчык такой «вытанчанай працы» Скутара…”

На справе, гэта глыбокі і драматычны ўнутраны, ірацыянальны разрыў, які вы, прыхільнікі сп.Пазьняка, параадолець ня здольныя нават праз 16 годаў БНФ.
ЧАМУ???

Мы ўжо гэта перажылі ў Фроньце:
“…Справа канкрэтная - уключайся ў каманду Зянона Пазьняка і рыхтуй вакол сябе прыхільнікаў для збору подпісаў. Гэта першы этап. ”

Гэта спачатку - энтузыязм, а потым атупляе …і ад справы пачынаюць адварочвацца ня толькі народ, але самі фронтаўцы. (Я тады хадзіў зьбіраючы галасы, калі па хатах за прэзыдэнта па хатах, - проста адзін, бо астатнія з падразьдзяленьня ня верылі ў кампанію такіх выбараў… Там быў, дарэчы, і сп.Чахольскі у нашай суполцы ў Сухарава і мы пра гэта потым меркавалі).

Агульная выснова:
Беларушчыне для перамогі не хапае - УНУТРАНАЙ салідарнасьці, высокага сумоўя душ, якое не даецца простай валявой “самарганізацыяй” (КХП-БНФ)…

Гэта Таінства, якое трэба ВЫМАЛІЦЬ У БАЦЬКІ НЯБЁСНАГА. (Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя, думаю, зраузмее ці хаця б сьцерпіць такую фармулёўку задачы; Звышзадачы!!!)

Шчыра зычу КХП:
Удач!


И.И.Иванов 11/06/2005 19:52

“Гэта спачатку - энтузыязм, а потым атупляе …”
“Гэта Таінства, якое трэба ВЫМАЛІЦЬ У БАЦЬКІ НЯБЁСНАГА.”

I сапрауды атупiла,Алесь.Пойдам памолiмся…А потым у каманду Пазьняка! Адное iншаму не перашкаджае.


Алесь Шпакоўскі 13/06/2005 19:04

Зважайма, И.И.Иванов, гэта можа быць і ня “тое” :))


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура
Форум

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2005
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Зянон Пазьняк

Малады Фронт!

Народнае галасаваньне

Формула 1 на беларускай

Народныя
навіны Віцебска

[ Усе сябры ]


Hosted by byelarus.com


Бясплатны хостынг



Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2007
Сувязь