Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Быў заслуханы даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ “Аб бягучых падзеях і задачах.”

“У нашай унутранай беларускай сытуаыцыі трэба зьвярнуць увагу на некалькі аспэктаў разьвіцьця падзеяў. Важнейшыя зь іх гэта: стварэньне ўмоваў для выштурхваньня беларусаў (перш за ўсё рабочай сілы) у Расею; стварэньне ўмоваў для абніжэньня ўзроўню адукацыі беларусаў; зьніжэньне дробнага і сярэдняга прадпрымальніцтва: падрыхтоўка ўвядзеньня на Беларусі расейскага рубля.Усе гэтыя аспэкты ўзаемазьвязаныя. Зараз праводзяць страйкі дробных прадпрымальнікаў. Уражаньне ад страйкаў вельмі дрэннае. Першае, што кідаецца ў вочы, што яны робяць тое, што не павінны рабіць індывідуальныя прадпрымальнікі ў становішчы, якое склалася – яны страйкуюць. Страйкаваць ім нельга. Другое, што яны страйкуюць так бязглузда, як ніхто не страйкуе ў іхным становішчы. Ляйтматыў іхняга “страйку”: “Ніякай палітыкі!” Іхны страйк ня ёсьць барацьба.

Улічваючы, што на Беларусі ўстаноўлены рэжым расейскага гэбізму, можна нават з заплюшчанымі вачыма сказаць, што гэта такое адбываецца і чаму гэтая зьява так абсурдна выглядае. Аналіз жа інфармацыі пацьвярджае, што сапраўды функцыянэры дзейнічаюць, ці дакладней, уплываюць на кіраўніцтва гэтага “страйку”.

Паколькі палітыка Масквы накіравана на тое, каб зьнішчыць у Беларусі дробны і сярэдні бізнэс, то прадпрымальнікаў выводзяць з рынкаў нібыта на страйк, дзе іх бяз мэты і задачы зьбіваюць у кучы, якія міліцыя шпыняе зь месца на месца. Для падрыманьня характару кучы прыдуманы лёзунг “ніякай палітыкі” ( бо зразумела, што ўвядзеньне новага падатку ПДВ ёсьць чыстая палітыка). Такім чынам людзей выводзяць з прадпрымальніцтва, дэмаралізуюць, убіваюць у сьвядомасьць уяўленьні аб безвыходнасьці і адбіраюць іхныя месцы на рынках (шапікі ўжо ліквідавалі). “Страйкоўцы” павісаюць у паветры. Такі ёсьць эфэкт апэрацыі гэбізму, пры якім спэцслужбы ператвараюцца ў супэрпартыю і палітычную сілу. Адзін з мэтадаў барацьбы дробных прадпрымальнікаў мог бы палягаць на стварэньні эксклюзіўных арганізацыяў (агульных – і на кожным рынку ў кожнай мясцовасьці), на ператварэньні рынкаў і сваіх рабочых месцаў у свае крэпасьці, і г.д. Вядома для барацьбы і добрага думаньня трэба мець пэўны набытак сьведамасьці. У гэтай сувязі, што найболей засмучае і проста бянтэжыць – гэта якраз нізкі (дапалітычны, узровень гэтых эканамічна рэпрэсаваных людзей, якія хацелі б абараняцца, але няздольныя нават распазнаць і ўбачыць ворага. Нават “калгасьнікі”, для якіх “прэзыдэнт харошы”, часам лепш арыентуюцца ў абставінах (яны хоць мовы сваёй ня выракліся).

З апошніх антыбеларускіх дзеяньняў акупацыйнага рэжыму зьвяртаю ўвагу на забарону вучыцца за мяжой для беларускай моладзі бяз згоды рэжымнай улады (адпаведных міністэрстваў). Гэтае рашэньне прынятае ў рэчышчы пляну вынарадаваньня Беларусі і выгнаньня людзей у Расею. Можна змадэляваць, якія пачнуцца “патокі” моладзі і ў які бок. На Беларусі пад выглядам двухступеннай вышэйшай адукацыі рыхтуецца сістэма, якая будзе выпускаць недавучак з дыплёмамі.

У міжнародным пляне назіраецца актывізацыя структураў Эўразьвязу па беларускім пытаньні. Нядаўна яны нават назвалі акупацыйны рэжым на Беларусі “дыктатарскім” (цікава, як цяпер будуць усе гэтыя цапфы зь імі кантактаваць?). Што да ацэнак, то ўсё гэта вымагае аналізу, бо ва ўсім гэтым эўравэрхале нідзе не відаць іхняе пазыцыі і стаўленьня да беларускай нацыянальнай праблемы, якая ёсьць галоўнай у беларускай сытуацыі (палітычная агрэсія Расеі, этнацыд, антыбеларуская палітыка і г. д.).

закрываньне на гэта вачэй насьцярожвае, прымушае зь недаверам глядзець на ўсе іхныя прапановы пра вяшчаньне Нямецкай Хвалі на Беларусь, ці стварэньне радыёмэдыяў за мяжой, арыентаваных на нашу краіну, і г. д. Чулі мы ўжо ненавісныя да беларускай мовы выказваньні розных вікаў ды патрыкаў.

Больш насьцярожвае актыўнасьць немцаў, якія ўжо нейкі фонд стварылі і нават “плян рэвалюцыі” на Беларусі напісалі. Прытым, такі бязглузды і адарваны ад беларускай рэчаіснасьці, што ўзьнікае думка пра вывеску, за якой хаваюцца ўсялякія вікі. Зрэшты, гэта ўсё (гэтае нямецкае ілюзіянэрства) ёсьць пустое, таму што арыентуюцца гэтыя стратэгі на так званую вікаўскую “апазыцыю” . А што гэта такое, на што яны здатныя і колькі іх там – мы ведаем.

Нядаўна я меў магчымасьць паглядзець на Вінцука Вячорку ў ягонай новай якасьці (які тут цяпер у ЗША шукае гранты). Ён дадумаўся прыехаць на паседжаньне Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью-Ёрк і выступіў зь нейкім ляпятаньнем. Ужо лепш бы ён не выступаў. Пакінуў вельмі кепскае, фальшывае і плыткае пра сябе ўяўленьне. Мяне ўразіла дробязная фальшывасьць гэтага хлопца. А найбольш тое, як бессаромна, з ходу ён навучыўся хлусіць. Спадар Антон Шукелойць, напрыклад, задаў яму два пытаньні: чаму ён у сваім выступе нічога не сказаў пра дачыненьні з Расеяй і дзеля чаго іхняя група “пяцёрка плюс” езьдзіць у Маскву. В.Вячорка, не міргнуўшы вокам, парыраваў: маўляў, ніхто з “пяцёркі плюс” ніколі ў Маскву ня езьдзіў. Тым часам кожны ў залі (каля 80 асобаў) ведаў сапраўдную інфармацыю і чакаў адказу. Магчыма ў Беларусі такая публічная хлусьня стала ўжо нормай (прывыклі, што ніхто нічога ня ведае). Але ў Амэрыцы, дзе за хлусьню крымінальная адказнасьць, гэта тое самае, што зьняць порткі перад публікай. Паведамляю гэтую пабочную інфармацыю, таму што лішні раз пераканаўся, што прагматыкі скончаная публіка. Для Беларусі яны, як кароста. Добра, што за імі нічога няма (акрамя грантаў). Іх, безумоўна, трэба зьмятаць з палітыкі разам з рэжымам. Гэта аздаравіць паветра.

Галоўным у нашай палітычнай дзейнасьці цяпер ёсьць распрацоўка і прапаганда народнай альтэрнатывы на выбарах у 2006 г., пра якую мы аб’явілі.”

Выступалі з дакладамі сп Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў ў Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны распавялі пра палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне і вызначылі задачы дзейнасьці партыйнай арганізацыі. Выступілі таксама сябры Сойму зь розных рэгіёнаў краіны. Быў прыняты Зварот да Ураду і народу Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыі ў сувязі са смерцю Прэзыдэнта Рэспублікі Аслсна Масхадава (тэкст прыкладаецца).

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

14/3/2005 › Навіны


 


b0rmann 15/03/2005 10:00

> Але ў Амэрыцы, дзе за хлусьню крымінальная адказнасьць

Гэта ужо не хлусьня, але дэлірыюм. То уж бы даўно (й на доўга) сядзеў недалечаны алкаголік Буш, уся ягоная крымінальная хэўра, пераважная большасьць сэнату, й далей і больш… Нават ня ведаю хто б застаўся на волі - хіба што Лары Флінт і нябожчык Ленан. Казаць такую лухту пра краіну, дзе хлусьня зьяўляецца альфай да амэгай дзяржаўнае палітыкі можа толькі чалавек які за гэта ад гэтай банды атрымлівае грошы. Можа, але, для кагосьці крывавыя амэрыканскія даляры часьцейшыя за расейскі рубель, але для мяне няма розныіцы паміж гэтыма дзьвема Імпэрыямі ня існуе - абодзьве дзьве нам і нашаму народу небясьпечныя аднолькава.

Патэнцыяльным апанэнтам: адказваць буду толькі на адпаведныя спасылкі у амэрыцкім фэдэральным заканадаўсты.


Зміцер 15/03/2005 20:51

Было б ,цікава ведаць , хто быў ў Маскве ? Каб ведаць хто ,ёсць х..?


Ясафат 15/03/2005 22:03

Тыя працэнты у выбарах 1994 належалі не Лукашэнцы, а Пазьняку. Кебіч з Шушкевічам гралі на публіку, быццам яны ворагі, але гэта ўсё спецыяльна каб спадар Зянон не прайшоў. Баяліся яго, самі да ўлады не пайшлі, а перакінулі стрэлкі на Лукушэнку думалі, што ён не вытрымае прэзыдэнцтва й пойдзе ў адстаўку. І вось маем вынік. І гэтыя ашуканцы зноў зьбіраюць балятавацца на 2006. Пазьняк павінен паважна падрыхтавацца да выбараў, бо ў данны момант ад яго залежыць будучыня нашае краіны.


b0rmann 16/03/2005 10:13

To: Ясафат

Цяжка сказаць ад каго сёньня залежыць будучыня Бацькаўшчыны, але ужо дакладна не ад эмісару Ватыкану фінансаванга з Вашынгтону.


Scooter 16/03/2005 17:27

Пры ўсiх недахопах Буша нельга не прызнаць ягонага вялiзарнага ўнёску ва ўратаваньне эўрапейскай i амэрыканскай цывiлiзацыi ад iсламскай пагрозы(калi шырэй - ад пагрозы зьнiшчэньня эўрапейскай цывiлiзацыi, зь яеным цяперашнiм лiберальным недальнабачным кiраўнiцтвам(для якога мiр важней за свабоду), iншымi, больш рашучымi i агрэсiўнымi цывiлiзацыямi), за што перш за ўсё заходнiя эўрапейцы павiнны быць удзячнымi Бушу i Штатам.
I, дарэчы, з такiм вельмi нiзкiм узроўнем нацыянальнай i грамадзкай сьвядомасьцi, якая зараз iснуе ў беларусаў, ад Штатаў шмат што залежыць у далейшым лёсе Беларусi, - альбо яны здадуць Беларусь маскалю(як гэта ўжо быў зрабiў Эўразьвяз), альбо абароняць на мiжнародным узроўнi нашую незалежнасьць у такi крытычны момант, як зараз, калi народ дэзарыентаваны антынацыянальнай прамаскальнай палiтыкай Лукашэнкi. (хаця, як паказваюць апошнiя падзеi - звальненьне Латыпава i Ерына, ня ўсё так гладка ў стасунках памiж Лукашэнкам i маскалём,… можа, дасьць Бог, i Лукашэнка ўсё ж зразумее, што з масквой чым менш справаў маеш, тым лепш)….


Пятрусь 18/03/2005 9:59

http://www.zianonpazniak.de


Пятрусь 18/03/2005 10:03

Зьміцер

у Маскве была ўся Пяцёрка, а Лябедзька нават пра нешта там дамаўляўся зь Нямцовым.

У дакладзе Зянона ясна сказана, што ўся амерыканская беларуская дыяспара дакладна ведала, што Вячорка энд компані катаюцца ў Маскву.

Вось зараз яны паехалі ў ЗША, расказваць як херова жыць на Беларусі, нібыта яны самі не ведаюць. За камандзіровачнымі паехалі…

вось так, а на Беларусі нічога не робіцца.

Навар Севярынец зь інтэграстамі паехаў

http://www.zianonpazniak.de


Пятрусь 18/03/2005 10:06

Ясафат

вось тут ёсьць ужо вельмі многа інфармацыі пра Зянона - яе павінны ведаць кожны Беларус -

http://www.zianonpazniak.de

калі ты нават не на Беларусі - дапамагай! Цягай гэты сайт па сеціву, па беларускім форумам! Каб кожны Беларус ведаў Зянона! Каб Зянон перамог на выбарах і стаў прэзідэнтам!

http://www.zianonpazniak.de


Пятрусь 18/03/2005 10:11

Scooter 16/3/2005 17:27

дзякуючы Зянону ЗША сталі гарантам Беларускай Незалежнасьці.

Што гэта значыць?

КАлі нехта будзе пагражаць незалежнасьці Беларусі, напрыклад Расея, і захоча ўвесьці свае войскі, каб акупываць і тыпа дэмакратызаваць краіну, ЗША павінны будуць бараніць Незалежнасьць Беларусі…

Таму…

выкінь з галавы…

ЗША НІКОЛІ не здадуць Беларусь маскалям, а маскалі нават блізка не будуць спрабаваць нас акупаваць, таму што атрымаюць узброены канфлікт з ЗША


Scooter 18/03/2005 20:17

Пятрусь, мне б тваю ўпэўненасьць :)
Але ключ да вырашэньня сытуацыi ў нашай краiне знаходзiцца, як сказаў сам спадар Пазьняк, тут, у Беларусi, ў нас з вамi. Таму Штаты могуць нам дапамагчы на мiжнароднай арэне, а ўнутры краiны павiнны вырашаць мы. I спадар Пазьняк, пакуль ён за мяжой, ня вельмi шмат зможа зрабiць (чыста па аб’ектыўных прычынах адсутнасьцi тут, на Беларусi) для Беларусi.
А каб акупаваць Беларусь зараз маскве зусiм не абавязкова ўводзiць свае войскi, дастаткова паставiць тут чарговую сваю марыянэтку, якая правядзе чарговы элягантны рэфэрэндум па ўваходжаньнi Беларусi ў склад расеi… i тады ўжо ўвогуле зьнiкне краiна, i тады ўжо дакладна спадар Пазьняк нiколi ня вернецца ў Беларусь, бо ня будзе такой краiны…. :-\
Вось менавiта таму зараз насьпеў час вяртаньня, пакуль яшчэ ня вельмi позна, пакуль яшчэ ё куды вяртацца i што баранiць. (толькi вось вяртацца спадар Пазьняк ня будзе пакуль iснуе рэжым Лукашэнкi, таксама па вядомых прычынах)….


Scooter 18/03/2005 20:24

мо хто ведае, колькi пяцёрачнiкi выгандлявалi баксаў падчас апошняга ваяжу ў Штаты, а галоўнае, на якiя мэты (якое заданьне атрымалi ад грантадаўцаў)?


Пятрусь 18/03/2005 23:15

Scooter 18/3/2005 20:17

Калі цябе паслухаць, то выйсьця няма.

Такі вывад не для нацыяналіста, які павінны змагацца, нават калі выйсьця няма!

Сказаць табе адкрытым тэкстам?

Вяртаньне Зянона зараз, калі для яго існуе вялікая верагоднасьць проста зьнікнуць на мяжы, а потым перажыць інсульт як Марынічу, выглядае самым апошнім глупствам.

Кандыдатаў падобных на Зянона ў нас болей няма. Ва ўсёй апазіцыі няма ніводнага чалавека, які б мог бы аб’яднаць такую колькасьць людзей, як Зянон.

Значыцца Беларусам трэба рабіць стаўку на Зянона.

Выбарчую кампанію можна праводзіць, калі Зянон знаходзіцца за мяжой.

КХП БНФ вельмі малая партыя, таму тыя Беларусы, якія знаходзяцца на Беларусі, могуць ствараць ініцыятыўныя групы і агітаваць за Зянона. Вельмі многа інфармацыі ёсьць тут.

http://www.zianonpazniak.de/

Хутка з’явяцца кнігі і падрабязнасьці.

Тое, што Зянон знаходзіцца за мяжой - нават вельмі выгодна. Ён недасягальны для забойцаў Лукашэнкі.

Рэвалюцыя так ці іначай павінна быць падрыхтаваная і зробленая. І не Зянон - павінны яе рыхтаваць і рабіць. Ён проста фізічна не зможа. Гэта павінны рабіць простыя беларусы.

Сэнс для Зянона вяртацца ёсьць тады, калі зьнікае небясьпека для яго жыцьця. Мо нават напрыканцы рэвалюцыі, хаця я думаю, калі рэвалюцыя сапраўды пачнецца, ён вернецца і будзе ў першых радах.

Але пачаць павінны не Зянон, а беларускі народ!

Табе так цікава колькі пяцёрачнікі атрымалі баксаў на рыла?

Ёсьць такая рэч, як карманныя грошы на паездку. Гэтыя грошы плоціць дзяржава сваім служачым, калі яны знаходзяцца ў службовай паездке.

Ну колькі складаюць карманныя грошы для дзяржаўных служачых на ўзроўні бэндэстага? Гэта каля 250 эўра максімум у дзень. Думаю падобная лічба і ў ЗША. Вось і лічы.

Калі яны там былі прыкладна тыдзень - атрымоўваецца 2 000 эўра. Ну ськінем 500 эўра на добра паесьці ды закупіцца.

Застаецца 1 500 эўра.

Вось гэтыя грошыкі яны прыкладна і прывезьлі.

Так што чакай, месяцы праз тры будзе новая паездка пяцёрачнікаў, альбо да амераў, альбо ў бундэстаг, альбо да маскалей.

Ніякіх заданьняў, і ніякіх грантаў - рабіць таксама нічога не трэбы - езьдзі сабе і расказвай, як херова на Беларусі жывецца.

Вось і ўсё.

Калі Вячорка нават да Зянона пайшоў, значыцца з грантамі і карманнымі вельмі херова і нават іх на пражыцьцё не хапае.


Пятрусь 19/03/2005 15:07

Scooter 18/3/2005 20:24

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2005/03/bf338e5e-7f30-4275-a884-097ad6264f06.html

вось тут справаздача Вячоркі, што яны там рабілі - расказвалі пра сітуацыю з правамі чалавека.

Хто плаціў карманныя грошы?

Міжнародны рэспубліканскі інстытут ІРА

Сустракаліся яны там па ўзроўню са звычайнымі клеркамі - ім і расказвалі пра правы чалавека

Нават у БАЗУ і Раду БНР трапілі. Там Севярынец нарэшце празныў, што беларуская эміграцыя і Зянон Пазьняк вельмі многа зрабіла ў Кангрэсе ЗША.

Праўда толькі Севярынец і парачка


Пятрусь 19/03/2005 15:07

і парачкай слоў


Scooter 20/03/2005 15:52

Пятрусь, цябе паслухаць, дык складаецца такое ўражаньне, што па-любому ўсё павінен зрабіць народ (і з гэтым я згодны, рэвалюцыі робіць народ!), тады ўзьнікае лягічнае пытаньне, навошта тады ўвогуле сп. Пазьняк, калі ўсё зробіць народ?
(а калі народ усё зробіць сам, дык і вылучыць годную кандыдатуру ён зможа сам, без сп. Пазьняка, бо звычайна кіраўнікамі краінаў робяцца кіраўнікі, “правадыры” рэвалюцый).
Да таго ж параспытвай той самы народ, што ён кажа пра Пазьняка…(нагадаю, што галоўная “прэтэнзія” з боку народа да сп. Пазьняка, што ён “зьехаў у Амэрыку”…). І яшчэ тому самаму народу ня вельмі ясна, чаго гэта яны павінны змагацца, галасаваць і г.д. за тога чалавека, якога яны “сто год ня бачылі і ня чулі..”. Таму я толькі хачу сказаць, што аб’яднаць народ вакол сябе сп. Пазьняк зможа толькі тады, калі будзе на Беларусі. І яшчэ я хачу перасьцерагчы ад паўтарэньня 2001г, бо зараз усё ідзе амаль ідэнтычна зь 2001 годам… наступаем чарговы раз на тыя ж граблі! :-\


Пятрусь 21/03/2005 14:37

Scooter 20/3/2005 15:52

згодны з табой - Пазьняку так ці іначай давядзецца вяртацца - калі ён не хоча паўтору 2001 году


Scooter 21/03/2005 20:40

Ну, то дзякуй Богу, хоць з табой, Пятрусь, паразумелiся ў гэтым пытаньнi!


Ясафат 27/03/2005 10:19

Пятрусь.
Я не сумняваюся, што Зянон хоча прыехаць на Беларусь, але ён мае шмат розных перашкодаў.
Бо калі б ён толькі паказаўся на граніцы, яго тады схапілі б міліцыянты, не сказаўшы прычыны, ведаеш якое ў іх ёсьць хамства. Па другое, нават калі б яму ўдалося то павінен ён мець моцную абарону. Бо яго Лукавы найболей баіцца.
Але як зрабіць тое першае, як мог бы яму парадзіць, толькі не ведаю, як зь ім можна скантактаваццаю


norman 31/03/2005 20:44

I have learned about this at school today!


Зміцер 14/04/2005 4:36

Дай Бог ! Каб Зянон перамог на выбарах і стаў прэзідэнтам!
Жыве Беларусь !


nautical outdoor lighting 26/07/2005 6:59

the nautical outdoor lighting


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура
Форум

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2005
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Зянон Пазьняк

Малады Фронт!

Народнае галасаваньне

Формула 1 на беларускай

Народныя
навіны Віцебска

[ Усе сябры ]


Hosted by byelarus.com


Бясплатны хостынг



Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2007
Сувязь