Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

А мог жа і шабляй секануць !

Юры Беленькі
Газэта “Наша Ніва”, якая рэпрэзэнтуе сябе як “Першая беларуская газэта” у сваім нумары ад 25 лютага 2005 года прысьвяціла былому рэктару БДУ, антыбеларусу Аляксанндру Казуліну амаль пяць палос! Сярод матар’ялаў розных публітыстычных жанраў друкуюцца успаміны “студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, якія пацярпелі пры Казуліну”.

Уразіла меркаваньне адлічанага з факультэта міжнародных адносінаў, як сьцьвярджаецца у матар’яле, “за няздачу заліку па мэдычнай падрыхтоўцы” у 1997 годзе Сяргея Марцалева: “Што да Казуліна як кандыдата дэмакратычнай апазыцыі, у якасьці палітыка ён досыць пэрспэктыўная фігура і можа стаць цэмэнтуючым зьвяном, якога не ставала.
Казулін сапраўды ў пэўнай ступені нясе адказнасьць за палітыку, што праводзілася ва ўнівэрсітэце. Але ён як чыноўнік мусіў ажыцьцяўляць лінію дзяржавы. Ён жа мог паводзіць сябе і больш жорстка.”

Спадар Марцалеў, мяркуючы па кантэксту, чалавек малады, дзяцінства і юнатства яго, пэўна, не супала з эпохай “разьвітога сацыялізму”. Таму даравальна магчымае няведаньне ім фальклёру тае пары, які быў нармальнай, здаровай рэакцыяй на маразматычную прапаганду расейска-савецкага рэжыму. Мяне ж гэтая эпоха зачапіла, то я падзялюся показкай з майго дзяцінства:

Да піянэраў у школу прыходзіць дзядуля які бачыў Леніна (які, як вядома было ўсім дзеткам Краіны Саветаў, быў самым чалавечным чалавекам і толькі і рабіў, што гладзіў дзетак па галоўцы і частаваў іх цукеркамі).

–Дзядуля, раскажы як ты бачыў Леніна, просяць піянэры.

— Меў я гадкоў столькі колькі і вы, — кажа дзядуля, –Бяжым мы па парку і бачым — на лаўцы сядзіць Ленін.
— Дзядуля Ленін, дай цукерку, — просім мы.
— А пайшлі б вы … , — кажа Ленін

– Што, так і сказаў? – зьдзіўляюцца піянэры

— А мог жа і шабляй секануць! — кажа дзядуля.

Быў час, зусім нядаўна, калі шмат казалася і пісалася пра тое, як важна нам, былым савецкім людзям, пазбаўляцца саўковасьці, “выціскаць зь сябе раба”, гэта значыць пазбаўляцца рабскай псыхалёгіі, выпростваць плечы, станавіцца свабоднымі людзьмі, не баяцца называць белае белым, чорнае – чорным, нягоднікаў – нягоднікамі. Але праз чатырнаццаць гадоў пасьля распаду савецкай імпэрыі, як бачым, саўковасьць, рабская мэнтальнасьць знаходзіць прытулак нават сярод людзей маладых і тых, што лічаць сябе дэмакратамі.

28/2/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2005
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь