Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Летува адзначае 14-я угодкі сьпеўнай рэвалюцыі

13 студзеня Летува адзначае Дзень абаронцаў свабоды. 14 гадоў таму ў выніку спробы аднавіць савецкую акупацыю Летувы загінулі 14 чалавек, каля тысячы — параненыя. Віленскім гарнізонам кіраваў генэрал Уладзімер Усхопчык, колішні намесьнік міністра абароны Беларусі, які дасюль лічыцца у вышуку у пракуратуры Летува.

Сёньня адна з падпісантаў Акту аб незалежнасьці Раса Юкнявічэне ў часе ўрачыстага паседжаньня Сойму, заявіла што “Днём перамогі” пасьля дзьвух – нацысцкай і савецкай акупацыяў у Летуве трэба лічыць 13 студзеня.

Пасьля прыняцьця парлямантам Летувы Дэклярацыі пра дзяржаўную незалежнасьць кіраўніцтва СССР вырашыла ўтрымаць Летуву пры дапамозе вайсковай сілы. Уначы з 12 на 13 студзеня 1991 году савецкія вайскоўцы захапілі стратэгічна важныя аб`екты ў Вільні. У выніку загінулі і былі параненыя людзі, якія выйшлі супраць савецкіх танкаў. Незалежнасьць Летувы, аднак, была абароненая.

Тагачасныя падзеі атрымалі назву сьпеўнай літоўскай рэвалюцыі. Змагараў за незалежнасьць Летувы у той час падтрымалі і сябры БНФ, якія рызыкавалі жыцьцём разам з іншымі удзельнікамі абароны летувіскага парляманту.

Паводле цяперашніх зьвестак, загінулі 14 чалавек і былі параненыя болей за 1000. Сьледзтва ў справе пра студзеньскія падзеі працягвалася каля шасьці гадоў.

Галоўнымі вінаватымі ў спробе гвалтоўнага захаваньня ў Летуве акупацыйнай савецкай улады былі прызнаныя былы першы сакратар Летувіскай кампартыі і яго намесьнік.

Адным з тых, хто абвінавачваецца ў забойстве людзей у студзені 1991 году - зьяўляецца колішні намесьнік міністра абароны Беларусі генэрал-лейтэнант Уладзімер Усхопчык.

Ён узначальваў Віленскі гарнізон у часе падзеяў 13 студзеня 1991 году, калі падчас штурму тэлевежы і парляманту ў Вільні загінулі людзі. Ад 1994 году генэральная пракуратура Летувы дамагаецца выдачы генэрала Ўсхопчыка. Яго абвінавачваюць у шэрагу крымінальных злачынстваў, зьвязаных са спробаю замаху на незалежнасьць Летувіскай рэспублікі, а таксама ў тым, што ён прымаў удзел у забойствах грамадзянаў Летувы й нанясеньні ім цяжкіх цялесных пашкоджаньняў у часе разгону мірных дэманстрацыяў у Вільні.

Адзін зь лідэраў руху “Саюдзіс”, тагачасны старшыня Вярхоўнай Рады Летувы Вітаўтас Ландзбэргіс, мае запіс тэлефонных размоваў з Усхопчыкам, які у студзені 1991 году тэлефанаваў з пагрозай ужыць сілу. В. Ландзбэргіс, ня раз заяўляў, што “генэрал Усхопчык быў актыўным удзельнікам студзеньскіх падзеяў, ён кіраваў Віленскім гарнізонам, і згодна зь ягоным загадам танкі й браневікі пайшлі на бяззбройных людзей.”

Паводле Тацяны Поклад (Вільня), Радыё “Свабода”

14/1/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2005
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь