Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Хворы яшчэ жывы, але дата пахаваньня ўжо прызначаная!

Глеб Шчарбатаў, (ari.ru, 05.01.13)
У пачатку кожнага году кожны аналітычны цэнтр знаёміць зацікаўленыя ў яго працы групы людзей са сваімі прагнозамі на бліжэйшыя 365 дзён: аналітыкі сьпецслужбаў знаёмяць са сваімі прагнозамі кіраўніцтва, фінансавыя аналітыкі знаёмяць са сваімі прагнозамі фінансістаў, палітолягі (гэта значыць палітычныя аналітыкі) знаёмяць са сваімі прагнозамі палітыкаў - і гэтак далей і тому падобнае. Чарга вельмі доўгая, але сёе-тое агульнае меркаваньне можна вылучыць.

У … рэжыму няма надзейнай базы, і ён не зьяўляецца трывалым, бо неэфектыўны. Хоць складана прадказаць, як хутка гэты рэжым паваліцца і што прыйдзе яму на зьмену, думаецца, што ён паваліцца раней, чым хто-небудзь можа прагназаваць…Зьмена рэжыму можа адбыцца і ў разгар эканамічнага ўздыму, як мы гэта нядаўна назіралі ва Ўкраіне…Гэты рэжым даволі хутка спыніць сваё існаваньне…

Адкуль узятыя гэтыя цытаты? Гэта - фрагмэнты леташніх матэрыялаў ari.ru? Адказ недакладны. Мы прывялі выняткі з уплывовага аўстрыйскага часопіса Der Standard , узятыя з артыкула “The Perils of Putin”за гэты панядзелак. Наогул, прайшло ўсяго дзесяць дзён Новага Году, а друк Захаду ўжо прысьвяціў Расеяніі столькі матэрыялаў, колькі не прысьвячаў на працягу ўсяго 2004 году:

Spiegel: “Уладзімер Грозны”;
The Wall Street Journal: “Расея скацілася да статусу “нявольнай краіны”;
Los Angeles Times: “Спаўзаньне Расеі да дыктатуры”;
The Wall Street Journal: “Загадка Пуціна”;
Гэта - толькі асноўныя, нашумелыя матэрыялы, кітоў сусьветнага друку. Цытаваць іх няма сэнсу - сэнс уяўны ўжо зыходзячы зь іх назоваў. Тым больш, што ўсе аўтары самі, па вялікім рахунку, цытуюць: цытуюць спадара Бжазінскага, які летась двойчы параўнаў расеянскі рэжым з рэжымам Мусаліні; цытуюць The Washington Times за 23.12.04: “Эксперты аб сыходзячым годзе ў Расеі”.
Нас, у большасьці сваім, чытаюць дарослыя і шырока адукаваныя людзі, таму, яўна, няма сэнсу тлумачыць, што значыць такая ўвага Захаду да вядомых спадароў за чырвоным зубчастым плотам. Гэта значыць, што Амерыканцам прыйдзецца вяртацца да зьнешняй палітыкі часоў апошніх гадоў існаваньня Савецкага Саюза і дабівацца крызісу аўтарытарнага рэжыму, узброенага ядзернай зброяй. (Der Standard).

Вось такія справы. Справы, пра якія мы пісалі ўвесь апошні час і чаму некаторыя нашы чытачы ня верылі. Ня верылі яны і нашым прагнозам, што рэжым зьліе ня сёння заўтра, і, хутчэй усяго, гэта адбудзецца ў бліжэйшыя год-два.

У такім разе прапануемы ім азнаёміцца з прагнозам на 2005 год іншых экспэртаў, а менавіта - прагнозам “Morgan Stanley’s Byron R. Wien” :
Насельніцтва перасыціцца сілавой палітыкай Уладзімера Пуціна. Выкрыцьці шырока распаўсюджаных выпадкаў карупцыі прывядуць да другой рускай рэвалюцыі, і Пуцін сыйдзе. Эканоміка паваліцца, рубель пакоціцца ўніз, расейскі рынак каштоўных папераў страціць 25%.

Зазначым: прагноз гэты прыналежыць ня нейкім расеянскім хатнім гаспадыням, якія бавяцца ў Навагоднюю Ноч варажбой на кававай гушчыне, не лохам чылійскім зь нейкіх фондаў эфектыўнай палітыкі, а “Morgan Stanley’s Byron R. Wien” - аднаму з найбуйнейшых і паважаных аналітычных цэнтраў у сьвеце, супрацоўнікі якога адказваюць за свае словы. Сутнасьць у чым. Калі на іпадроме нейкі неверагодны конскі знаток ставіць на нейкага пэўнага каня, то аўтаматычна яго фінансавае ўкладаньне пачынаюць паўтараць тысячы іншых гульцоў, у выніку чаго стаўкі на вылучанага знатаком коня паднімаюцца да астранамічных лічбаў. У гэтым выпадку ўзьнікае сытуацыя, што гэтыя стаўкі зрабілі вельмі сур’ёзныя людзі, якія могуць страціць свае грошы ў выніку пройгрышу коніка. Такім чынам чэсна або калі так не атрымоўваецца, то несумленна, але гэты конік выйграе. Абавязаны выйграць. Цяпер разгледзім працу гэтага правіла на прыкладзе гульні на фінансавай біржы спадара Сороса - яго вядомую апэрацыю з ангельскім фунтам. Коратка яе можна зьвесьці да таго, што ў адзін выдатны дзень Сорос стаў пазбаўляцца ад фунтаў, усяляк гэта афішуючы. У выніку іншыя гульцы, ведаючы рэпутацыю Сороса як практычна бяспройгрышнага фінансіста, сталі паўтараць яго гульню - гэта значыць пазбаўляцца ад фунта. Што ў гэтай сытуацыі адбылося? Правільна - фунт зваліўся. Аднак зваліўся ён не таму, што спадар Сорос вываліў яго на рынак занадта шмат, сутнасьць у іншым: у гульні на паніжэньне фунта, пачатай Соросом, прынялі ўдзел шмат і шмат багацеяў і ўплывовых людзей - часам, магчыма, больш уплывовых і больш багатых чым сам Сорос. Разумеючы, што гэтыя людзі ўклалі ў гульню нейкія вельмі вялікія сродкі, было б па дурному меркаваць, што гэтыя сродкі зьнікнуць. Такім чынам: усе гульцы на паніжэньне фунта сталі рабіць усё што ад іх залежыць, каб фунт зваліўся - яго падзеньне ўжо было заплянаванае ў іхнай гульні.

Цяпер разгледзім Расеянію, на якую гэтак жа ў сьвеце робяць стаўкі. Не прамыя, вядома, як на іпадроме (хоць мы гэтага не выключаем), а ўскосныя: хтосьці інвестуе сюды грошы, хтосьці наадварот - выводзіць капіталы, хтосьці фінансуе адны партыі, хтосьці іншыя - і гэтак далей. І раптам аўтарытэтны і паважаны аналітычны цэнтр дае прагноз, што ў Расеі будзе рэвалюцыя. Яўна, што гэта эквівалентна ўчынку спадара Сороса на фінансавай біржы, які распачаў у свой час пазбаўляцца ад фунтаў. Цяпер маса розных людзей пачынае спаборнічаць: хто пасьпее хутчэй вывесьці свае актывы з-пад цяперашняга крамлёўскага рэжыму, паколькі хто не пасьпее - той прайграе. І цяпер, калі працэс гульні ўжо запушчаны, абсалютна ўсё роўна, на якіх падставах “Morgan Stanley’s Byron R. Wien” прадказаў у Расеі рэвалюцыю: убачылі гэта аналітыкі цэнтру ў крыштальным шары, або ім гэта падказалі нейкія людзі з Ленглі, - усе гэта ўжо не істотна. Сутнасьць у іншым: уплывовыя людзі і фінансавыя структуры распачалі рабіць стаўкі на рэвалюцыю. Цяпер, калі рэвалюцыі ня будзе, яны гэтыя грошы страцяць. А грошы губляць ніхто ня любіць. Значыць - рэвалюцыю ім прыйдзецца жадаеш не жадаеш рабіць. Так што праект “Расіянія”, можна сказаць, скончаны. Адлік пайшоў.

Пераклаў С. Папкоў

14/1/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2005
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2021
Сувязь