Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Памяць пра слуцкіх змагароў за незалежнасьць Беларусі кліча да згуртаваньня ў барацьбе з расейска-імпэрскім злом

27 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ урачыста адзначылі 84-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну. Аўтобус з удзельнікамі мерапрыемстваў ад’ехаў раніцай са сталіцы на Случчыну, дзе да менчукоў далучыліся сябры Партыі, што прыехалі з Салігорска, Слуцка і Баранавічаў. Грамада наведала месцы баёў Слуцкага Збройнага Чыну ў Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). Людзі ішлі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі і гэрбам Пагоня, з лёзунгамі “Слава змагарам Случчыны”, “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй”, сьпявалі ваярскія і рэлігійныя гімны.

На магілы герояў, дзе народ усталяваў Крыжы, былі ўскладзеныя кветкі і вянкі, запаленыя сьвечкі і зьнічы. Людзі маліліся таксама ў Семежаве на месцы, дзе вандалы па загаду ўладаў колькі гадоў таму зьнішчылі Крыж у памяць слуцкіх герояў. Калёна з больш як 80 удзельнікаў прайшла пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі па цэнтру Слуцка, сьпяваючы ваярскія гімны. Каля будынку краязнаўчага музэю (дзе ў 1920 г. адбыўся Зьезд Случчыны, які прыняў рашэньне аб узброенай барацьбе супраць расейскіх агрэсараў) адбыўся мэмарыяльны мітынг. Шматлікія жыхары горада далучыліся да мітынгу.

Быў агучаны зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Слуцк”. На мітынгах выступілі Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы Фронту і Партыі, Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронту і Партыі, Яўген Даўгіловіч, сябра Сойму Фронту і Партыі.

Выступоўцы казалі пра вялікае гістарычнае значэньне Слуцкага Збройнага Чыну. Беларускі народ устаў на абарону незалежнасьці Айчыны пад сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі. На Случчыне пачалося змаганьне, якое праз дзесяцігоддзі прывяло да аднаўленьня незалежнай Беларускай Дзяржавы ў 1991 г. Героі-случакі прадэманстравалі высокі баявы дух і вайсковае майстэрства, разграміўшы шэраг аддзелаў бальшавіцкага войска. Маскоўскі вораг вымушаны быў адступіць і зьбіраць дадатковыя сілы, каб працягнуць нашэсьце на нашу краіну. Памяць пра слуцкіх змагароў будзе жыць вечна і натхняць наш народ на подзьвіг. Як і тады, сёньня нашай краіне пагражае той жа вораг – дзікая, варварская, азіяцкая расейская імпэрыя. Беларускі народ мусіць гуртавацца вакол нацыянальнага лідэра Зянона Пазьняка і адбудоўваць сваю Дзяржаву. Як і тады, народы бароняцца ад крамлёўскага монстра і мы бачым – пасьпяхова бьюць яго і гоняць са сваёй зямлі. На працягу апошніх месяцаў расейскі імпэрыялізм пацярпеў сакрушальную паразу ў Грузіі і Летуве, а цяпер правальваецца на Украіне, дзе народ устаў на абарону сваёй Дзяржавы. Беларусы спачуваюць простым расейскім людзям, што пакутуюць пад маскоўскім фэадальным рэжымам. Расея, як і ў 1920 г., – жудасная краіна крывавых каляніяльных войнаў, эпідэміяў, узаемнай нянавісьці, тамака мільёны наркаманаў, сіротаў, пануе галеча і голад. Імпэрыя КГБ распадаецца і пагражае ўсяму чалавецтву. Імпэрыя карыстаецца цяпер антыбеларускім рэжымам, які яна ўсталявала ў нас. Сотні тысячаў беларускіх рабоў працуюць у Расеі, дзе ўжо няма здольных да працы людзей. Расейская мафія зьневажае, рабуе і забівае нашых працоўных, а прамаскоўскі мясцовы рэжым у змове з Крамлём не абараняе нашых грамадзянаў і працягвае антынацыянальную палітыку. На нашай тэрыторыі дзейнічаюць расейскія вайсковыя базы, а беларуская армія падпарадкаваная камандзе з Масквы. Шалёная русіфікацыя на ўсіх узроўнях адукацыі і грамадзкага жыцьця – гэта форма вайны супраць нашага народу, якую вядзе расейскі імпэрыялізм. Але няма будучыні ў імпэрскага ворага. Слуцкія героі далі запавет усім наступным пакаленьням беларускага народу – трэба бараніць Айчыну ад маскоўскіх варвараў. Беларусь – краіна эўрапейскай культуры і традыцыі, мы – хрысьціянскі, эўрапейскі народ. Наша месца – сярод вольных, цывілізаваных народаў Эўропы, а не ў расейскім крывавым катле. Сёньня Украіна – заўтра Беларусь!

Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

29/11/2004 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024