Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Украінскі народ змагаецца за свой выбар.

Віктар Юшчанка прыбыў на Майдан, дзе высупіў перад сотнямі тысячаў сваіх прыхільнікаў і абвясьціў «усеўкраінскі страйк».

Юшчанка заявіў, што лічыць рашэньне ЦВК прызнаць Прэзыдэнтам Януковіча дзяржаўным пераваротам і сказаў, што «цяпер яго дзеяньні будуць яшчэ больш пасьлядоўнымі» – ён зьбіраецца змагацца са злачынствамі ўлады.

Лідар апазыцыі таксама абвінаваціў ЦВК у «злачынстве перад народам». Ён абвясьціў «усеўкраінскі палітычны страйк».

Юшчанка зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў і папрасіў, каб «у іх на вачах не зьявілася ані адной слязінкі» у сувязі з рашэньнем ЦВК, якога, як мовіў лідэр апазыцыі, «ён чакаў».

Сьледам за Юшчанкам перад прысутнымі на Майдане выступіў лідар сацыялістаў Аляксандр Мароз, які заклікаў спыніць вучобу ў школах, ВНУ і працу на прадпрыествах Украіны.

Мароз таксама паўтарыў, што апазыцыя гатовая да новага справядлівага галасаваньня , якое дакажа перавагу прыхільнікаў апазыцыі. Мароз мовіў, што «уладам прыдзецца прызнаць выбар народу»

Пасьля Аляксандра Мароза выступіля Юлія Цімашэнка, якая мовіла, што народ павінен «пайменна ведаць злачынцаў, і першым сярод іх з’яўляецца Леанід Кучма».

Яна таксама назвала імёны генпракурора Іфсільева, кіраўніка адміністрацыі Прэзыдэнта Медведчука, кіраўніка МУС Білоконя, Пінчука ды іншых.

Яна таксама пералічыла імёны чальцоў ЦВК, якія падпісалі рашэньне аб прызнаньні Януковіча Прэзыдэнтам. Асаблівае месца сярод іх яна надала кіраўніку ЦВК С.Ківалаву. І назвала «маладцамі» трох чальцоў ЦВК, якія не падпісалі пратакол аб прызнаньні Януковіча Прэзыдэнтам. Сярод іх: Андрэй Магера, Руслан Князевіч і Яраслаў Давыдовіч.

ЦВК на паседжаньні 24 лістапада прызнала прэм’ер-міністра В.Януковіча Прэзыдэнтам.
Апазыцыя не прызнае гэтага рашэньня і заяўляе аб некалькіх варыянтах аспрэчыць яго.
Адразу пасьля абвяшчэньня ЦВК В.Януковіча Прэзыдэнтам дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл выступіў з заявай, у якой сказаў, што Вашынгтон не прызнае афіцыйныя падсумоўкі выбараў ва Ўкраіне.

Сусьветная супольнасьць, за выключэньнем Расеі, Беларусі, Прыднястроўя і экс-прэзыдэнта Сэрбіі Слабадана Мілошавіча, выступае ў падтрымку апазыцыйнага лідэра Віктара Юшчанкі.

Паведамленьні з Кіева (паводле Корреспондент.net, 24 лістапада 2004, 20:49)

25/11/2004 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь