Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ушанаваньне Дзядоў

Ня гледзячы на правакацыі з боку кіруючага антыбеларускага рэжыму, грамадзяне прышлі 31 кастрычніка 2004 года ў Курапаты, каб ушанаваць памяць жыхароў Беларусі, бязьвінна забітых у 30-40 гады ХХ-га стагоддзя энкавэдзістамі расейскага камуністычнага рэжыму. Правакацыя лукашэнкаўскага рэжыму не ўдалася. Дазволіўшы шэсьце ў Курапаты, рэжым не дазволіў правесьці мітынг у лясным масіве Курапаты на магілах ахвяраў расейскага камуністычнага рэжыму. Яшчэ задоўга да таго, як людзі прышлі ў Курапаты, у лесе і вакол урочышча былі дыслацыраваныя падразьдзяленьні ўнутраных войскаў МУС і падразьдзяленьні міліцыі. Улады рыхтавалі разгон і захоп актывістаў мерапрыемства. Аднак разумныя паводзіны арганізатараў мерапрыемства і дысцыплінаванасьць людзей сарвалі іхныя пляны.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Адказнымі асобамі былі Намесьнік старшыні Партыі сп. Юры Беленькі і Адказны сакратар Управы Сойму Партыі Алесь Чахольскі.

Больш за 1500 грамадзянаў сабраліся на галоўнай магістралі г. Менску праспэкце ім. Ф. Скарыны (каля гадзіньнікавага заводу) і на пачатку 12 гадзіны рушылі ў Курапаты. Прыехалі грамадзяне з розных гарадоў і мястэчак Беларусі: з Гомля, Баранавіч, Жодзіна, Салігорску, Слуцку, Барысава, Маладэчна, Лагойску ды інш. Шэсьце адбывалася пад лёзунгамі: “Ушануем памяць ахвяраў расейска-камуністычнага імпэрскага рэжыму”, “Ніякіх саюзаў з тэрарыстычнай Расеяй”, “Не прызнаем незаконны рэфэрэндум”. Людзі ішлі па вуліцах Менску больш за 3 гадзіны. Шэсьце было расквечанае ў беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя коляры, над людзьмі луналі шматлікія бел-чырвона-белыя сьцягі. Несьлі народныя крыжы памяці, вырабленыя на ахвяраваньні грамадзянаў Беларусі, сьпявалі песьні. ( Збор сродкаў на народныя крыжы памяці ахвяраў расейскага камуністычнага рэжыму Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць па ўсёй Беларусі). Пад час шэсьця кожны ўдзельнік атрымаў інфармацыйныя матэрыялы з выступам Зянона Пазьняка, лідэра беларускага нацыянальнага “Адраджэньня” (“Моцныя Дзяды”) і выступам намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Юрыя Беленькага (“Зварот да ўдзельнікаў шэсьця на Дзяды”). Такім чынам, удзельнікі шэсьця ведалі, як паводзіць у Курапатах. Таксама, падчас шэсця, людзі атрымалі тэксты “Малітвы за Беларусь” і гімна “Магутны Божа”.

Да Курапатаў прышло больш за 2000 чалавек. Людзі далучаліся на працягу ўсяго шэсьця.

У Курапатах людзі сабраліся каля “Крыжа Пакутаў”, усклалі кветкі, запалілі сьвечкі, ушанавалі памяць ахвяраў хвілінай маўчаньня і сьпяваньнем беларускага духоўнага гімну “Магутны Божа”. Пасьля гэтага людзі падняліся па крыжовым шляху на кальварыю. Намесьнік старшыні Партыі Сяргей Папкоў зрабіў кароткую прамову. Ён адзначыў: ” Антыбеларускія ўлады забаранілі мітынг у Курапатах. Рэжым баіцца слоў праўды, якія маглі б прагучаць тут у Курапатах над сьвятымі магіламі беларусаў, якія былі бязьвінна забітыя расейскімі энкавэдзістамі камуністычнага рэжыму. Усе вы маеце на руках выступ лідэра беларускага нацыянальнага “Адраджэньня” Зянона Пазьняка “Моцныя Дзяды”. Моўчкі прагаворым хвалу Дзядам, выказаную ў гэтым выступе. Вы ўсе маеце тэкст “Малітвы за Беларусь”. Няхай словы сьвятой Малітвы пачуюць душы беларусаў, бязьвінна забітых расейскімі энкавэдзістамі камуністычнага рэжыму”. Пасьля хвіліны маўчаньня ўсе ўдзельнікі ў голас прамовілі Малітву за Беларусь. Затым над Курапатамі зноў загучалі словы духоўнага гімну “Магутны Божа”. Былі ўсталяваныя новыя народныя крыжы памяці, на магілах былі запаленыя сьвечкі, ускладзеныя кветкі.

Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

31/10/2004 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2004
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024