![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Зянон Пазьняк
У сакавіку ў Народным Фронце былі створаныя рэгістрацыйныя групы, а таксама Цэнтральная рэгістрацыйная група па прыёму заяваў. Рэгістрацыйныя дадзеныя кожнай заявы ў грамадзянства БНР зьмешчаны ў кампутар Цэнтральнай рэгістрацыйнай групы. Часовым дэпазытарыем заяваў у грамадзянства БНР зьяўляецца Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Акцыя пачыналася на вялікім уздыме людзей. У першы ж месяц падало заявы каля 10 тысячаў асоб. Характэрна, што справа прыняцьця сымвалічнага грамадзянства БНР выклікала шалёны супраціў унутранай агентуры ў БНФ, устрывожыла розных “эўрадзеячоў” тыпу Ганса Віка. Вельмі неспадабалася прамаскоўска-настроеным асобам звонку і “прагматыкам” унутры Фронту. (“Прагматыкамі” у палітыцы на Захадзе называюць палітыкаў са шкурным інтарэсам. У Беларусі прагматызмам чамусьці хваляцца і нават афішуюць). Ужо ў траўні яны арганізавалі сабатаж акцыі і энэргічна пачатая добрая справа запаволілася і да канца года практычна спынілася. Выдатная ідэя і пэрспэктыўная ініцыятыва была паралізаваная. Шэраг падзеяў, якія трывожна ўскалыхнулі беларускае грамадзтва ў наступныя гады, асабліва апошняя афёра з незаконным рэфэрэндумам 17 кастрычніка гэтага году, ізноў пацьвердзілі, як важна была і ёсьць цяпер для беларусаў арганізацыя альтэрнатыўнай сілы ўлады, якая легальна супроцьстаіць чужароднай дыктатуры. Прыняцьцё сымвалічнага грамадзянства БНР людзьмі Беларусі – гэта шлях да стварэньня вялікай беларускай грамадзкай сілы, да істотных пераменаў, да рэальных магчымасьцяў скончыць з прамаскоўскім гэбізмам і антыбеларускім рэжымам у Беларусі. У канцовым сэнсе сымвалічнае прыняцьцё грамадзянства БНР вялікай колькасьцю людзей павінна закласьці рэальныя магчымасьці вяртаньня Беларускай Народнай Рэспублікі (гэтак называцца павінна незалежная наша дзяржава), якая скончыла б з усялякім саветызмам, каляніялізмам і пераемнасьцяй улады ад савецкіх акупацыйных рэжымаў. Усё гэта якасна перамяніла б зьмест улады і грамадзкія дачыненьні. І ўсё гэтае будзе. Задача толькі ў тым, каб наблізіць гэты час. Акцыя “Грамадзянства БНР” працягваецца ў сусьветным Сеціве. Час працуе на Беларусь. 27/10/2004 › Змаганьне за Беларусь 28 Responses to “Справа Грамадзянства БНР”Leave a Reply |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002010
// Спрут запись телефонных разговоров |

Студзень 9th, 2012 at 10:40
Skipflyx
Great blog post, saw on
Студзень 13th, 2012 at 0:12
Look at me
.I will ensure that I bookmark your blog and will come back in the foreseeable future.
Студзень 13th, 2012 at 3:54
Automotive News and Reviews
[…]just underneath, are some cool places[…]
Студзень 14th, 2012 at 8:32
Weebly article
I saw a guy talking a lot about this on Tumblr and it linked right to
Студзень 14th, 2012 at 20:23
Awesome website
[…]the time to read or visit the content or sites we have linked to below the[…]…
Студзень 18th, 2012 at 1:27
Look at me
.I will ensure that I bookmark your blog and will come back in the foreseeable future.
Студзень 18th, 2012 at 20:55
Great Content
The particulars and exact recommendation are insurance specifically what I was wanting.
Студзень 21st, 2012 at 13:24
Some Info
Ahh tis quite true….
Студзень 22nd, 2012 at 6:55
It is quite hard to find good help
I am really forever saying that its difficult to get quality honest help, but here is
Студзень 22nd, 2012 at 20:36
My story about
I actually enjoyed reading it, you will be a great author.
Студзень 23rd, 2012 at 0:28
Some Info
Ahh tis quite true….
Студзень 25th, 2012 at 7:14
Hard Day
It was a hard day here today, so I just took to piddeling around online and realized
Студзень 25th, 2012 at 22:27
My story about
This is a fantastic website and I can not recommend you guys enough.
Студзень 29th, 2012 at 0:32
Check this out
[…] that is the end of this article. Here you’ll find some sites that we think you’ll appreciate, just click the links over[…]…
Студзень 30th, 2012 at 1:44
Blogs ou should be reading
[…]Here is a Great Blog You Might Find Interesting that we Encourage You[…]…
Студзень 30th, 2012 at 16:59
Nice article
everyone need to read this article
Студзень 31st, 2012 at 4:20
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 4:30
Everything about home
Here you can find everything you want about decorative.
Студзень 31st, 2012 at 9:30
Everything about home
Here you can find everything you want about lighting.
Студзень 31st, 2012 at 11:44
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 12:20
Everything about home
Here you can find everything you want about decorative.
Студзень 31st, 2012 at 15:04
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 22:00
Yahoo News
When checking out Yahoo News today I noticed this
Люты 3rd, 2012 at 20:22
Online Article
Indeed this is a useless post
Люты 4th, 2012 at 9:32
Tumblr
Tumblr linked to this site
Люты 4th, 2012 at 16:20
Tumblr
Tumblr linked to this place
Люты 7th, 2012 at 2:15
Bing results
While searching a bit Bing and Yahoo I happily discovered this page in the search results and I do not think it match
Люты 7th, 2012 at 13:24
Recommended sites
the time to read or visit the content or sites we have linked to below the