Заява Барыса Хамайды

«Выбар» № 28 (121) · Барыс Хамайда

ЗАЯВА

Шырокія рэпрэсіі ў адносінах да грамадзянаў Беларусі, удзельнічаўшых 25 сакавіка ў сьвяточных мерапрыемствах з нагоды Дня Волі ў Менску й Віцебску сьведчаць аб тым, што йснуючая ўлада не аналізуе нядаўніх гістарычных падзеяў, у тым ліку народнага паўстаньня ў Румыніі ў 1989 годзе.

Гвалт з боку ўлады можа выклікаць толькі супрацьнакіраваны гвалт.

У гэты перыяд вельмі вагавіта засьцерагчыся нецярплівасьці — імкненьня некаторых кіраўнікоў апазіцыі вывесьці на вуліцы як мага большую колькасьць непадрыхтаваных безабаронных людзей.

Трэба спакойна і мэтанакіравана рухацца да непазьбежнага моманту “Ч”. І тады гэтай злачыннай уладзе не дапамогуць ні ваўкадавы, ні кулямёты бронетранспарцёраў, ні бандзюкі ў масках. Толькі падрыхтаваныя людзі змогуць адстаяць сваю волю й волю Радзімы!

Жыве Беларусь!

29 cакавіка 2000 г.Намесьнік старшыні Віцебскай гарадзкой арганізацыі Кансерватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Барыс Хамайда