Ён у нашай памяці

«Выбар» № 28 (121)

ЁН У НАШАЙ ПАМЯЦІ

Сёньня няма з намі выбітнага дасьледчыка беларускай гісторыіМіколы Ермаловіча.Але гісторыя Беларусі, адноўленая ў яго працах, неўміручая. Будуць жыць яго гістарычныя працы, творы, вершы.

ВОДПАВЕДЗЬ

На ваш папрок, што шмат нам далі, Скажу я вам такое слова: Вы ДАСТАЕЎСКАГА ў нас ўзялі, Замест нам даўшы мураўёва.

Наш ДАСТАЕЎСКІ крыж няволі За вашу волю нёс бясстрашна, Ён азарыў з сардэчным болем Пацёмкі вашых душ няшчасных.

Ваш мураўёў распяў на крыжы Тых, хто паўстаў за нашу волю, І Кастуся зару згасіўшы, Нас цемрай гвалту абяздоліў.

Вы нас бязбожна абкрадалі Ці то ў стары час, ці у новы: Вы ДАСТАЕЎСКІХ у нас бралі, А нам давалі мураўёвых.