Сойм

Зварот Сойму Партыі БНФ, 9 сьнежня 2000

9 снежня 2000 г.

ЯДНАЙМАСЯ Ў ВЫЗВОЛЬНЬІ РУХ!

(Зварот)

Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ заяўляюць, што ў акупацыйных абставінах, якія ўсталяваныя на Беларусі спадаром Лукашэнкам і расейскімі спэцслужбамі, Беларускі Вызвольны Рух і яго галоўныя арганізацыі (Беларускі Народньі Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ) ёсьць адзінай рэальнай змагарнай сілай, якая аддана стаіць за Беларускі Народ, выяўляе інтарэсы Беларускага Народу і спаўняе патрэбы Беларускай Нацыі.

Мы разумеем складанасьць барацьбы і адчувасм адказнасьць перад Беларускім Народам, якая кладзецца на нашыя плечы. Мы ўлічваем усе магчымасьці змаганьня за Беларусь, у тым ліку — падрыхтоўку адзінага кандыдата ў Прэзыдэнты ад Беларускага Вызвольнага Руху (а фактычна — ад Беларусі). Наш беларускі кандыдат вызначаны. Ён будзе змагацца за інтарэсы Беларусі і яе людзей, супраць расейскай імпэрскай палітыкі, супраць прарасейскага рэжыму і яго прадажнай так званай “аб’яднанай апазыцыі”, супраць усіх непрыяцеляў, зламысьнікаў і здраднікаў Беларускай Незалежнасьці.

Мы заклікаем усіх беларусаў згуртавацца вакол Беларускага Выззвольнага Руху.

Гэта Рух, які выяўляе надзеі Беларускага Народа.

Беларусы, будзьма салідарныя. Не змарнуйма наш палітычны шанс. Мы былі, ёсьць і будзем гаспадарамі на нашай вольнай сьвятой Беларускай Зямлі.

*Прынята Соймам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Соймам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 9 сьнежня 2000 г.*


    

Зянон ПАЗЬНЯК Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Юрась БЕЛЕНЬКІ Выконваючы абавязкі старшыні на Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Анатоль КРЬІВАРОТ Адказньі сакратар Ўправы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ