Vitinfarmbiuro

Vitinfarmbiuro 2001-03

сакавік 2001

2001-03-01

НА ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ ТРЭБА ГЛЯДЗЕЦЬ ТОЛЬКІ ПРАЗ ПРЫЗМУ ЗАХАВАНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ КРАІНЫ

Пры такой умове, па майму меркаваньню, лёзунг “абы не Лукашэнка” для сьвядомых беларусаў цалкам непрымальны. І тут няма ніякай розьніцы, хто на гэтым закліку ўедзе ў прэзыдэнцкі палац: закансьпіраваны маскоўскі кандыдат пад шыльдай “дэмакрата” альбо прадстаўнік партыйнай намэнклятуры ад так званай аб’яднанай апазыцыі, таму што ў любым выпадку мы страцім краіну.

Калі палітычная сытуацыя на Беларусі да дня галасаваньня не атрымае свайго разьвіцьця і застанецца на сёньняшнім узроўні, то Беларускаму Вызвольнаму Руху мэтазгодна было б заклікаць сваіх прыхільнікаў байкатаваць прэзыдэнцкі выбарчы фарс*(пазн. VITINFA)*.

Гэтым крокам, на мой погляд, мы засьведчым сваю пасьлядоўнасьць у непрызнаньні нелегітымнай улады, адсутнасьць умоваў для правядзеньня вольных выбараў, яшчэ далей дыстансуемся ад так званай аб’яднанай (а па сутнасьці) прадажнай апазыцыі, а таксама розных “спасителей отечества”, кансалідуем сьвядомую меншасьць і, нарэшце, захаваем краіну і ўласную палітычную пэрспэктыву.

Барыс Хамайда


(паведамленьні ня знойдзены)


2001-03-31

**31 сакавіка сёлета сп. Алесь Швайко, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, быў затрыманы міліцыяй на чыгуначным вакзале ў Менску.**Ён падыйшоў да двух міліцыянтаў і аддаў ім Зварот да работнікаў міліцыі Беларускага Вызвольнага Руху. Тыя завялі яго ў пастарунак і склалі пратакол за “распаўсюджваньне незарэгістраваных выданьняў”. Праз гадзіну сп. Швайко адпусьцілі.

Валеры Буйвал