Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэцэнзія на спэктакль

“За туманам нічога ня відна,
Толькі відна дуба зелянога”…

———————————

Беларускі тэатр у вельмі цяжкіх умовах эміграцыі на выпадковых, не прыстасаваных пляцоўках паказвае высокі творчы ўзровень. Прытым узьнікае ён сярод сьвету, у якога ўжо няма прыцягненьня ні для тэатра, ні для літаратуры, ні для Духа, ні для вялікіх ідэй. У нас, беларусаў, яно яшчэ ёсьць.

Спэктакаль “Замова” (рэжысёр Максім Шышко) пастаўлены ў Варшаве невялікай гомельскай трупай у неазначаным аўтарам жанры як “музычны праект”. На справе тут тыповая зьява сімвалічнага тэатра, які прабіваўся ў сьвет як творчая канцэпцыя і стыль у першай трэці 20-га стагоддзя.

У акупацыйных умовах у Беларусі тэатральны сімвалізм найбольш адзначыўся ў драматургіі Янкі Купалы, Леапольда Родзевіча, Якуба Коласа, але ў тых умовах ён ня быў рэалізаваны на сцэне.

Калі задумацца над тым пэрыядам, то гэта быў час, калі народ стаяў перад вырашэньнем свайго лёсу, але зьмест і сэнс гэтага вырашэньня быў народу неасягальны альбо невядомы. І тады ў творчасьці зьяўляліся абагуленыя вобразы як сімвалы існаваньня.

Спэктакаль “Замова” ня мае драматургіі (тэкстам прамаўляецца ўсяго некалькі ключовых слоў). Гучаць толькі аўтэнтычныя народныя сьпевы і фонавая музыка ў зьменлівай мізансцэне зь мінімумам атрыбутаў, якія адлюстроўваюць сімволіку зьяў (галава татэма, сьвечкі, белае газавае палатно, люмінісцэнтныя колцы).

Гэта рэжысёрскі спэктакаль, дзе шляхам стварэньня відовішча, згарманізаванага з гукам і сьпевамі дасягнуты надзвычайны эфект — выяўлена містыка дзеяньня — містычны зьмест і сэнс беларускіх песьняў як адбітак абагуленага чалавечага лёсу народа. Выяўлена гэта вобразна і моцна (у стылі сімвалічнага тэатру).

Нават глядач, не абазнаны ў прыёмах тэатра, успрыме яго да душы, бо ў спэктаклі дасягнута вельмі істотная якасьць мастацтва — эстэтыка сьпеўнага і фармальнага паказу напоўнена пачуцьцём, якое ўплывае на гледачоў і ўспрымаецца імі.

На сцэне дзьве актрысы і актор цераз сьпяваньне і сімвалічны паказ містыкі сьпеваў па-мастацку адлюстравалі лёс непарыўнага чалавека, дух людзей, якія склалі і сьпяваюць гэтыя песьні, лёс жыцьця ад нараджэньня да сьмерці.

Гэта добры сэнсоўны музычны спэктакаль на падрыхтаванага гледача. Трэба адзначыць выдатнае выкананьне песьняў Дар’яй Новік і Марыляй Пятровіч — артыстычна ў аўтэнтычным народным стылі. Сэнсавую ролю сучаснага (непарыўнага) беларуса выконваў Андрэй Новік.

Тэатральны калектыў з Гомеля невялікі (шэсьць асобаў). Але трэба ўлічыць, што драматургіі малых формаў у беларускай літаратуры ёсьць дастаткова. Некаторыя творы яшчэ ніхто ня ставіў.

9 жніўня 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

10/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2023
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024