Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫ ТЭЗІС “ОБЪЕДИНЕНИЯ ВСЕХ ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ СИЛ”

У змаганьні з сіламі свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці дыктатура, расейскі камунізм і расейскі імпэрыялізм (сярод іншага) выкарыстоўваюць два тактычныя падыходы: стварэньне квазі-апазыцыі (падстаўной арганізацыі) і патрабаваньне “аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў”.

Апошні тэзіс зьяўляецца ў корані антыдэмакратычным, існуе пастаянна ў прыёмах таталітарнага змаганьня з дэмакратыяй і нацыянальна-вызвольным рухам.

Так званае “аб’яднаньне ўсіх дэмакратычных сілаў” супярэчыць прыродзе дэмакратыі, заснаванай на множнасьці поглядаў, пазыцыяў, партыяў і арганізацыяў. Такое “аб’яднаньне” ў сістэме дэмакратычных дачыненьняў ня ёсьць рэальна запатрабаваным, зьяўляецца нонсэнсам, бо траціцца зьмест дэмакратычнага разьвіцьця.

Але менавіта ў гэтым накірунку (стварэньня з множнасьці — аднаго) працуе таталітарная прапаганда, абапіраючыся найперш на людзей палітычна нясьпелых і на сваю агентуру. Аб’яднаньне рознага ў адно — нежыцьцездольнае. Вынікам становіцца страта палітычнага часу, дэстабілізацыя, параліч, расчараваньне прыхільнікаў і распад.

Там, дзе чуецца прапанова “об’едіненія всех демократіческіх сіл” у адну структуру, арганізацыю, супольнасьць і т. п. — там, як правіла, чуваць прагалошваньне таталітарнай пазыцыі, якая кіруе наіўнымі ўяўленьнямі прафанаў.

Супольная дэмакратычная і нацыянальна-вызвольная дзейнасьць магчымая толькі на аснове супадзеньня ідэёва-палітычных прынцыпаў і нацыянальных інтарэсаў. Тады таксама не патрэбнае структурнае ці арганізацыйнае аб’яднаньне, але запатрабавана кансалідацыя, супольнасьць сілаў, калі кожны ідзе разам з іншым адным агульным шляхам да адной агульнай мэты, ня трацячы сваёй свабоды і сваёй ідэнтычнасьці.

(На ідэйна прынцыповых асновах будуецца таксама парляманцкая кааліцыя, дзе рознасьць аспэктаў падпарадкавана неабходнасьці.)

Па сутнасьці, існуюць два падыходы да зьяднаньня змагарных дзеяньняў супраць таталітарызму: рэальны нацыянальна-дэмакратычны падыход, заснаваны на ідэях і прынцыпах, і антыдэмакратычны, маніпулятыўны, таталітарна-прапагандысцкі падыход, заснаваны на ўяўным павелічэньні сілы, але, фактычна, накіраваны на дэзарганізацыю становішча, на разбурэньне дэмакратычнай барацьбы. Вэрбальна яны гучаць падобна, але сутнасьць розная.

Істотна таксама, што таталітарнай сістэме лягчэй кантраляваць адну арганізацыю (аб’яднаньне), уплываць, разваліць і зачыніць яе прасьцей, чым мноства ўтварэньняў.

Розныя падыходы ў збліжаным гучаньні вынікаюць з канфлікту супроцьлеглых сіл. У распазнаньні іх патрабуецца палітычны вопыт, аналіз і ўважлівасьць пры вызначэньні ацэнак.

4 чэрвень 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

6/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2023
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024