Захварэў Лукашэнка. Пакуль ён лечыцца, дэмакратычныя дэмакраты загаманілі пра магчымую «сьмерць дыктатара» і пачалі публічна дзяліцца словамі, як яны будуць браць уладу ў Беларусі. Рэдка прыходзілася чуць такіх «невераятных» бяседнікаў. Адна асоба нават прапанавала ва ўладу саму сябе і хацела б пакіраваць дзяржавай. Бавае.
Ніякай улады, грамадзяне аматары, нідзе вы ня возьмеце. У вас нічога няма. Вы ня ведаеце, што гэта такое, і вас ня ведаюць.
Улада застанецца ў рэжыма, якім (пры вашай дапамозе) будзе кірваваць «мудрая Масква», пакуль Беларускі народ пад сьцягам вольнай Беларускай нацыі ня дасьць усім вам высьпятка і не пагоніць Маскву.
15 травень 2023 г. Зянон Пазьняк