26 студзеня, у дзень нараджэння беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які аддаў сваё жыццё за будучыню свабоднай Украіны падчас падзей 2014 года, беларусы і ўкраінцы Кіева прайшлі маршам па вуліцах сталіцы, каб ушанаваць памяць агульнага героя і ўсіх гераічна загінуўшых беларусаў у сённяшняй барацьбе за будучыню двух народаў. Агульная перамога будзе за намі. Слава Героям! Вечна Жыве!