Зянон Пазьняк наведвае Ўкраіну. Сёньня ён знаходзіцца ў Кіеве, які зранку ізноў абстраляла расейская армія. Пазьняк ужо сустрэўся з байцамі Палка Каліноўскага, украінскімі палітыкамі і даў больш за 20 інтэрвію ўкраінскім СМІ. Разам зь лідэрам руху “Вольная Беларусь” зь візытам ва Ўкраіне знаходзіцца і доктар палітычных навук, прадстаўнік руху “Вольная Беларусь” Павал Вусаў. Пра тое, як прымаюць Пазьняка ва Ўкраіне ён расказаў у эфіры Свабоды Premium.