Павел УСАЎ: Не магу прамаўчаць...

23 студзеня 2023 г.

Навіны

Не магу прамаўчаць, адносна словаў, якія былі сказаны сення С.Ціханоўскай. (Якія яна агучыла, прачытала, не ведаю, над могілкамі герояў нашай краіны). Думаў, што ужо нічога дрэннага не можа прагучаць. Але ж. То, што было сказана, не толькі скажэнне гістарычнай праўды, гэта скажэнне нацыянальнай ідэі цалкам і відавочная маніпуляцыя яе сутнасцю. Не зразумела, на каго гэта разлічана, што гэта!? На маю думку гэта недапушчальна.

“Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады народзе зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады”. А вось словы Кастуся Каліноўскага: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе») (c) Кастусь Калиновський.

МАСКАЛЯ!!!

Кастусь Каліноўскі казаў гэта з-пад шыбеніцы, гледзячы ў вочы свайму ворагу і смерці, ведаючы хто ягоны вораг і кат ягонага народу.

І ў час, калі вядзецца крывавая вайна ва Украіне, калі маскаль забівае дзяцей Украіны і дэпча родную нашую зямлю, нехта свядома скажае словы праўды, якія былі сказаны вялікі чалавекам у апошняе імгненне свайго жыцця.

Няўжо маскалізм так глыбока сядзіць у галовах, што людзі не разумеюць пра што вядзецца гаворка, у такі важны для нашай краіны дзень!