Беларусы-эмігранты павінны ствараць свае беларускія асяродкі.

28 жніўня 2021 г.

Навіны

Са жніўня 2020 г. актыўныя беларусы масава ўцякаюць ад рэжымнага гэбісцкага гвалту ў краіне і ўладкоўваюцца ў свабодных дэмакратычных краінах. Але ня добра, што бальшыня асіміляваных (русіфікаваных) беларусаў панесла ў свабодныя краіны асяродкі “рускага міра”. У гэтых асяродках камфортна зашываецца агэнтура рускага гэбоўскага фундаменталізму.
Гэта іх злачынствы, забілі Паўла Шарамета і Віталя Шышова ў Кіеве.

Беларусам-эмігрантам трэба кансалідавацца, ствараць свае беларускія асяродкі са сваёй мовай і культурай, ствараць свае беларускія садкі і школкі для дзяцей, наладжваць добрыя стасункі з нацыянальнай грамадзкасьцю краінаў пражываньня. Асобна гэта тычыцца беларусаў, якія ўцяклі ва Украіну. Украінскі народ ваюе з нашым агульным ворагам, Таму трэба актыўна ўключацца ў гэтую вайну з ворагам.

Калі беларусы-эмігранты застануцца ў сьвеце “рускага міра”, яны хутка апынуцца ў статусе іншародных ўтварэньняў у здаровых целах свабодных краінаў і наперадзе іх чакаюць непазьбежныя канфлікты. Ня стануць яны таксама прыкладам змаганьня за Беларусь для беларусаў на Радзіме.

БС