"УЛАДА АЛЬБО СЬМЕРЦЬ"

26 жніўня 2021 г.

НавіныЗянон Пазьняк

У ацэнцы зьяў (асабліва ў палітыцы) важна зразумець сутнасныя чыньнікі, якія вазначаюць матывацыю паводзінаў.

Матывацыя паводзінаў Лукашэнкі (якая цалкам кладзецца на псіхапатычны тып асобы) — гэта катэгарычны імпэратыў, які стаў ідэяй фікс — “улада альбо сьмерць”.

Дастаткова прааналізаваць ягоныя паводзіны і выказваньні, каб тое ўбачыць. Найбольш вымоўны факт гэта калі на крыкі рабочых МЗКЦ “Зыходзь! Зыходзь!” быў адказ: “Я ўйду толька тагда, кагда вы меня убьёце”.

Мушу сказаць, што такі стан небясьпечны. Гэта чалавек-сьмертнік. Ён гатовы літаральна на ўсё, каб захаваць статус-кво (уладу). Тое проста трэба ведаць. Бо адносіны і дзеяньні да такога індывідуума мусяць быць адэкватнымі, трэба ўлічваць ягоны стан і магчымасьці.

26 жнівень 2021. Зянон Пазьняк