Назіраючы эйфарыю, якая ахоплівае пратэстнае беларускае грамадзтва ў сувязі з ваяжам каманды Ціханоўскай у ЗША, прыходзіцца задумвацца над гэтай зьявай. Усплываюць аналёгіі з псыхалёгіяй людзей пад час раскруткі фінансавых пірамід кшталту былой МММ, ці цяперашняй “Фініко”, якая віруе сёньня на абшарах Расеі. Тэхналёгія простая, але эфектыўная з улікам асаблівасьцяў чалавечых мазгоў. Сутнасьць. Перад чалвекам выстаўляюць асьляпляльна прывабную мэту: - “Заўтра ты будзеш супер багатым”. Асьлеплены чалавек нясе гадамі набыты працай скарб махлярам і застаецца голым бяздомным жабраком.
“Заўтра будзем жыць у Новай Беларусі” – асьляпляльную мэту падрыхтавалі маскоўскія махляры пад выбары 2020 г., каб асьляпіць беларусаў і акуратна псэўдалегітымна загрэбсьці беларусаў і Беларусь.
Падрыхтавалі каманду рэклямных актораў, аналяг “Лёня Галубкоў”, і справа пайшла на раскрутку. Крамлёўска-лубянскія праектанты ўвесь час трымаюць асьляпляльную эйфарыю на ўздыме, нават выкарыстоўваюць такія фігуры як Байдэн, каб пад яе прыкрыцьцём рабіць чорную справу. Уводзяць войскі на тэрыторыю Беларусі і рыхтуюць апэрацыю “адзін народ”.
БС