Што адбылося за апошнія два дні.

23 мая 2021 г.

Навіны

Гэтыя спрэсаваныя ў часе падзеі — сьведчаньне рэзкага паранойнага абвастрэньня ў псіхіцы злачынцы, якое цягне за сабой таксама адказнасьць выканаўцаў паранойных загадаў. Стан параноі Лукашэнкі не вызваляе яго ад крымінальнай адказнасьці. Пацыент разумее, што робіць. (Палажэньне адлюстравана ў крымінальным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.)

Нагадаю. У 1995 годзе па загаду параноіка быў расстраляны з кулямётаў амэрыканскі спартыўны паветраны шар, занесены ветрам на тэрыторыю Беларусі. Загінулі два чалавекі. Экіпаж верталёта МІ-24, які зьбіў шар, узнагародзілі гадзіньнікамі. Амэрыка ўцерлася. Утрэцца і Эўропа.

Толькі беларусы могуць расквітацца з гадзінай.

23 травень 2021 г.Зянон Пазьняк