26-га красавіка 1986 года выбухнула Чарнобыльская атамная электрастанцыя. Гэта дзень найвялікшай тэхнагеннай катастрфы, справакаванай саветамі, што абвалілася на нашу краіну і наш народ.
Упадак здароўя нацыі, высокая дзіцячая сьмяротнасьць, выміраньне і памяншэньне насельніцтва — вось што прынесла гэтая катастрофа.
Масква і камуністычныя ўлады прынялі рашэньне і загадалі апусьціць радыёактыўныя хмары на галовы беларусаў, скарысталі чарнобыльскую радыяцыю як сродак генацыду Беларускай нацыі. Тое ж працягвае рабіць і антыбеларускі лукашысцкі рэжым.
Паправы ня будзе, пакуль існуе ва ўладзе ў Менску прамаскоўская хунта, што аб’явіла ворагам Беларускі народ.
Толькі калі ліквідуем лукашысцкувю хунту і прамаскоўскі рэжым, толькі тады рэальна зможам уратаваць людзей і краіну ад сьмяртэльных наступстваў Чарнобыля.
Хунце капец! Набліжайма гэты час.
26 красавік 2021 г. Зянон Пазьняк