Шаноўны Зянон Станіслававіч!
Віншуем Вас з Днём народзінаў! Зычым здароўя і творчай энэргіі, зьдзяйсьненьня нашай агульнай мары — вызваленьня дарагой Бацькаўшчыны ад маскоўскай акупацыі.
Больш за тры дзесяцігоддзі Вы ўзначальвалі змаганьне патрыятычнага авангарда нашага грамадзтва, які высока трымаў сьвяты нацыянальны Бел-Чырвоны-Сьцяг. Спробы дэвальвацыі нацыянальных каштоўнасьцяў праваліліся, і ў 2020 годзе мільёны беларусаў падняліся за волю і незалежнасьць пад нашым Сьцягам, на ўвесь сьвет залунаў покліч ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Беларуская моладзь хоча вырвацца з “русского мира” і жыць у цывілізаванай, дэмакратычнай Беларусі. Змаганьне працягваецца, ніякія рэпрэсіі акупанцкага рэжыму ня зломяць нашых змагароў.
Наперадзе ў нас перамога. Разам з Вамі будзем наладжваць нармалізацыю нашага нацыянальнага, дзяржаўнага і культурнага жыцьця.
Сябры і кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ 24 красавіка 2021 г.