Новая псэўда-апазыцыя і калабаранты з “саўком” заклікаюць беларусаў выйсьці без беларускіх сьцягоў і без нацыянальнай сімволікі на дэманстрацыю 9-га траўня разам з антыбеларускім рэжымам.
(Даведка. 9 травень — гэта дзень сканчэньня Другой Сусьветнай вайны, устаноўлены саветамі. Рэальнае сканчэньне вайны з нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай адбылося 8-га траўня.)
У канцы 60-х слабнучыя саветы зрабілі з 9-га траўня ідэялягічную помпу перамогі над Нямеччынай, каб апраўдаць савецкі рэжым, сцьвярджаючы, што гэта СССР выратаваў народы ад сьмерці і гітлераўскай авантуры.
Гэта грубы фальшывы тэзіс. З нацыянал-сацыялізмам Гітлера ваяваў увесь сьвет. Калі б ні Амэрыка, Савецкі Саюз быў бы скончаны ў першым годзе Сусьветнай вайны.
Лукашысцкі падрасейскі рэжым працягвае гэтую брэжнеўскую савецкую палітыку ачмурэньня беларусаў 9-м траўня як днём выключна савецкай перамогі ў 2-й Сусьветнай вайне, якую разьвязалі Сталін з Гітлерам, а цяперашнія пуцінскія агрэсары пагражаюць “усё паўтарыць”.
Ня слухайце гэтых зьдзічэлых прапагандыстаў страху і вайны. Ня слухайце іхных згоднікаў і калабарантаў тыпу Латушкі, газпрамаўскага банкіра і гаворачай лялькі.
Нямецкая нацыянал-сацыялістычная акупацыя зьмянілася ў Беларусі расейска-сацыялістычнай акупацыяй, забраўшы тры мільёны беларускіх жыцьцяў. Гэтая чума, увасобленая цяпер у вар’яцкім рэжыме лукашызму, працягваецца па сёньняшні дзень, катуе і забівае вольных людзей.
Не хадзіце на фальшывы збор нечасьцівых. Не абымайцеся з забойцамі. Не ўлагоджвайце бандытаў, не падладжвайцеся пад ворагаў нацыі, якія праводзяць генацыд народа. Расплата іх не абміне.
Шануйма беларускую годнасьць і гуртуймася за сваё.
10 красавік 2021 год. Зянон ПАЗЬНЯК