ПРА КАРНІКАЎ

25 лістапада 2020 г.

НавіныЗянон Пазьняк

(праект падыходу)

Злачынствы лукашысцкіх карнікаў — гэта злачынствы супраць народа. Яны маюць выключны характар па антызаконнасьці, жорсткасьці, нянавісьці да Беларускай нацыі і маральнай подласьці.

Адказнасьць за злачынствы (і выкананьне злачынных загадаў) кожнай структуры і кожнага спраўцы вызначаецца ў ходзе сьледзтва.

Тым часам “ОМОН” будзе аб’яўлены тэрарыстычнай бандыцкай арганізацыяй. Прыналежнасьць да ОМОНу цягне на калектыўную адказнасьць. Будуць арыштаваныя ўсе ўдзельнікі гэтага фармаваньня плюс дабраахвотнікі-садысты з 5-й брыгады спэцназу (30 асобін), якія жорстка зьбівалі і катавалі беларусаў.

Выпраўленьню гэтыя паўжывёлы не падлягаюць. Але падыход суду будзе на ўзроўні права — індывідуальны. Вырак атрымаюць за злачынствы, якія будуць даказаныя.

У Беларускім крымінальным заканадаўстве застаўся справядлівы і паўсюдна неабходны артыкул права (да якога не дабраўся антычалавечы рэжым) — сьмяротнае пакараньне спраўцаў за асабліва цяжкія злачынствы, зьвязаныя з забойствам людзей. Ён будзе задзейнічаны да спраўцы злачынных загадаў, якія пацягнулі сьмерць людзей, да забойцаў з аддзелу ОМОН і выкананы.

24-ХІ-2020Зянон Пазьняк

http://www.narodnaja-partyja.org/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—fr—pg/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—bk—an—01/prakarnikau