(Занатоўкі для сяброў народнай партыі)
Нядзельныя маршы 22-га лістапада паказалі правільнасьць некалькіх пазыцыяў.
- Трэба гуртавацца ў шчыльныя гурты і не ўцякаць перад нападам карнікаў.
- Гурт не дазваляе карнікам хапаць людзей.
- Ствараць гурты і шыхты ў мікрараёнах і аб’ядноўвацца зь іншымі мікрараёнамі.
- Трэба мець дружыны аховы, якія дапамогуць гуртавацца і абараняцца.
- Старацца мець дружыну ў кожным двары. Салідарнасьць з жыхарамі двара. Разам не даваць карнікам хапаць жыхароў.
22-ХІ-2020.Зянон Пазьняк