Як была рабская праца асновай эканамічнай сістэмы краіны, так і засталася. “У нас забралі тэлефоны, не даюць зьехаць, штрафуюць за выйсьце з вахтавага пасёлку”, распавядае адзін з рабоў Газпрома. Вось такія, па сутнасьці, белыя нявольнікі ствараюць капіталы; аплочваюць яхты і самалёты, фальшывыя “палотны старых майстроў” і залатыя ўнітазы “вярхушкі грамадзтва”.
Цяперашнія рабы працягваюць справу сваіх “калег” з савецкага мінулага, што стварылі эканамічную базу панаваньня цяперашняй алігархіі: усе гэтыя Магніткі і Норнікелі. Сталін, сам таго не ўсьведамляючы, пасылаў зэкаў укалваць і паміраць, каб алігархі праз 60 гадоў маглі самалётамі вазіць курваў у Куршавэль. Інакш і не магло быць. Ён сфармаваў азіяцкую адміністрацыйную сістэму, пры якой эканамічныя рэсурсы знаходзіліся ў распараджэньні бюракратыі. У гісторыі заўжды нефамальнае валоданьне рэсурсамі з часам юрыдычна замацоўвалася. Бюракратыя непазьбежна рана ці позна павінна была прыватызаваць падкантрольную ёй маёмасьць. Што і адбылося пры Ельцыне-Пуціне.
Крытыкі пуцінскага рэжыму канцэнтруюцца ў асноўным на тым, што чыноўнікі крадуць з бюдэжэту, бяруць хабар і г.д. Канешне, расейскі валадарачы клас эксплуатуе насельніцтва праз карупцыйную сістэму пераразьмеркаваньня на сваю карысьць дзяржаўных сродкаў (прыбыткаў падаткаплацельшчыкаў) і рэсурсаў. Але ня толькі карупцыя рабуе і закабаляе насельніцтва.
Пуцінская алігархія легальна эксплуатуе фактычна рабскую працу пазбаўленых элемэнтарных правоў наёмных работнікаў, што ствараюць яе капіталы і ўмовы для раскошнага жыцьця. Толькі паўстаньне гэтых сучасных паўрабоў можа пакласьці канец векавой рабаўладальніцкай сістэме. А вось ці магчымае яно? Гэта, зразумела, вялікае пытаньне.
Ігар Эйдман Крыніца: Фэйсбук. Пераклад з расейскай В. Буйвал.